Авторизация
 

За што Норберт Чапулёнак занесены на раённую Дошку гонару?

 Норберт Чапулёнак працуе на камбікормавым заводзе машыністам кацельні. Стаў ім у мінулым годзе пасля спецыяльнай вучобы ў Паставах. Лічыць, што займаецца не надта складанай, хаця і адказнай справай: на працягу 12-гадзіннай змены забяспечвае цяплом адміністрацыйны будынак, памяшканні млына і магазіна, ведамаснае жыллё паблізу. Вядома, стараецца, збояў  не дапускае.  Але ці дастаткова гэтага, каб партрэт занеслі на раённую Дошку гонару?

— Лічу, што адзначаны перш за ўсё мае мінулыя вадзіцельскія заслугі, — сціпла заўважае Норберт Нікадзімавіч.


Правы шафёра атрымаў, калі яшчэ вучыўся ў СШ №1. Трывалую практыку набыў падчас службы ў войску вадзіцелем аўтатранспартнага падраздзялення на тэрыторыі Польшчы. Давялося паездзіць па стэпавых прасторах цаліны. Калі вярнуўся ў родныя Міёры, уладкаваўся ў міжгаспадарчае аб’яднанне, якое тады забяспечвала асемяненне буйной рагатай жывёлы ў раёне. Зноў пастаянна за рулём, штодзень у паездках ад фермы да фермы па розных маршрутах у любую пару года. Пазней гэтую справу разам з работнікамі, што ёй займаліся, перадалі раённай племянной станцыі.


Дакладна называе дату — 2 верасня 2006-га, калі стаў вадзіцелем камбікормавага завода. Шчыра прызнаецца: спакусіла магчымасць большага заробку. Гэта зразумела, бо ў сям’і двое дзяцей. Тады атрымаў грузавы аўтамабіль ЗІЛ-130 з падоўжаным кузавам для перавозкі зерня. Якраз заканчвалася жніво, адразу ўключыўся ў інтэнсіўныя перавозкі ўраджаю. Спраў хапала не толькі летам, але і зімой. Тады да збожжа дадавалася транспарціроўка камбікармоў па гаспадарках свайго і суседніх раёнаў — Верхнядзвінскага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага, Пастаўскага і іншых. Нярэдкімі былі рэйсы ў Віцебск, Мінск.


Калі аб’ёмы зернева-камбікормавых перавозак паменшыліся, памяняў сферу дзейнасці і машыну. На ГАЗ-53 развозіў прадукты харчавання і той жа камбікорм па вёсках для продажу насельніцтву, па выхадных гандляваў імі на рынках. Справа не такая лёгкая, як здаецца: трэба загрузіцца важкімі мяшкамі, самому руліць і грошы лічыць. Да ўсяго адносіўся старанна і адказна.


Шмат гадоў Норберт Чапулёнак працаваў на аўтарытэт, цяпер ён працуе на яго. Калі сядзець за рулём не ўваходзіць у службовыя абавязкі, выконвае “дзядулева” даручэнне: на ўласным “Рэно” возіць на заняткі ў СШ №3 унука-другакласніка. Адначасова даводзіцца быць дарадцам і кансультантам. Хлопчык самастойна навучыўся чытаць задоўга да школьнага ўзросту. Не згубіў цікавасці да кніг і цяпер задае шмат пытанняў. Радуецца дзядуля: цікавая расце змена. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта