Авторизация
 

Жыхары Міёршчыны прыбіраюцца ля сваіх сядзіб

 2 красавіка стартаваў аб’яўлены райвыканкамам месячнік па навядзенні паўсюднага парадку на зямлі. Зрабіць генеральную ўборку на ўласных і замацаваных тэрыторыях павінны не толькі суб’екты гаспадарання ўсіх форм уласнасці. Жыхарам райцэнтра, Дзісны, вяскоўцам час паклапаціцца пра выгляд сваіх домаўладанняў, звярнуць увагу на агароджы і зазірнуць крыху воддаль. Кожны куточак павінен стаць чыстым і прэзентабельным да 2 мая.

У мінулую пятніцу адбылося пасяджэнне раённага штаба па добраўпарадкаванні пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама. З удзелам старшыні райсавета дэпутатаў, кіраўнікоў служб райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў райцэнтра прааналізавалі зробленае па санітарнай ачыстцы горада. Справаздачу прадставіла рэйдавая група, якая напярэдадні абследавала тэрыторыі суб’ектаў гаспадарання, домаўладанняў. Як высветлілася, далёка не ўсім трэба нагадваць, калі брацца за справу. Многія ўдарна папрацавалі яшчэ да Вялікадня. Вялікую свядомасць праяўляюць сумленныя домаўладальнікі. У ліку першых пра навакольны парадак пасля доўгай зімы клапоцяцца газавікі, работнікі ПМС, райаграсэрвісу, райбальніцы. Яны даўно прыдумалі, чым будуць цешыць вока акружаючых у гэтым сезоне.


Аднак актывізаваліся далёка не ўсе. У каго работы непачаты край, наяўна прадэманстравалі фотаслайды. Паказалася першая зеляніна, на яе фоне мінулагоднія сухастой і трава яшчэ ярчэй. А там, дзе зямля парасла пустазеллем, як правіла, назапашаны хлам, смецце. Трэба ліквідаваць звалкі, убраць лішнюю расліннасць, мінулагоднюю лістоту, адрамантаваць і пафарбаваць агароджы, фасады будынкаў, надаць увагу малым архітэктурным формам, паклапаціцца пра эстэтыку двароў.


Кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў заклікаў сур’ёзна ставіцца да акрэсленых задач па навядзенні парадку і максімальна актывізаваць намаганні ў гэтым накірунку. Зробленае падтрымліваць належным чынам: не дапускаць забруджванняў і ўтварэння звалак. Гэта на кантролі рэйдавай групы ў складзе санітарнай і землеўпарадкавальнай служб, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта