Авторизация
 

У Міёрах па завулку Леніна на сядзібе Шокеляў

 У Міёрах па завулку Леніна асаблівую ўвагу надаюць добраўпарадкаванню. Прыбраныя двары, акуратныя градачкі. Летам стракатымі фарбамі кветак расцвітаюць клумбы. Гаспадыні нібы ўступілі ў спаборніцтва. Пераможцаў і прайграўшых тут няма: кожны стараецца для сябе і каб радаваліся прахожыя.

ТАКОЙ ЖА пазіцыі прытрымліваюцца Фаіна і Георгій Шокелі. Фаіна Канстанцінаўна і Георгій Якаўлевіч ШОКЕЛІ ўсюды наводзяць парадак. У двары, у доме, у душы. 


— Не разумею, для чаго ствараць прыгажосць, а потым хаваць яе за высокім плотам, — разважае Георгій Якаўлевіч.


Агароджу ён зрабіў сам. Акуратна зварыў металічныя пруты. Дапамога суседа спатрэбілася толькі ў дробных каваных дэталях. У невялічкім двары суседнічаюць вінаграднікі, алыча, маліна і нават нязвыклы для нашых мясцін персік.


 Гаспадары вырошчваюць агуркі і памідоры. Іх хапае на ўласныя патрэбы, аддаюць дзецям і ўнукам. Застаецца і на продаж.


ГАСПАДАР вядзе ў свае ўладанні. Праходзім па абкладзенай пліткай дарожцы і аказваемся ў цяпліцы. Іх на ўчастку тры: для вінаграду, для памідор і для расады. Маю ўвагу прыцягвае апошняя. Унутры не разумею, што яна нагадвае. Плаўныя формы, акуратныя вакенцы. Георгій Якаўлевіч тлумачыць: корпусам паслужыў стары спісаны аўтобус, які ўмацаваў металічнымі аркамі. Наверсе засланы спанбонд, што абараняе расліны ад пякучага сонца. Не кожны дом абсталяваны так, як гэтая цяпліца: праведзена паравое ацяпленне, ёсць вентылятар і нават радыё!


— А музыку для сябе ўключаеце, ці для расады?
— З ёй працаваць весялей! — адзначае гаспадар.


АД РАЗНАСТАЙНАСЦІ скрынак і вазонаў разбягаюцца вочы. Чакаюць цёплых дзён, каб апынуцца на кветніку петуніі, анюціны вочкі, лабелія, бягоніі, гартэнзіі. Адных хрызантэм каля 40 сартоў. Гэта гордасць Георгія Якаўлевіча. Сам выбірае насенне, выпісвае па пошце і купляе ў мясцовых магазінах. Ён жа вырошчвае расаду, клапатліва пікіруе і палівае. Калі ў парніку не застаецца раслін, высаджвае памідоры.


Далей эстафету прымае Фаіна Канстанцінаўна. Высаджвае на кветнікі падрослую расаду, займаецца памідорамі і агуркамі. Яшчэ даглядае хатнія кветкі. Бачна, што ім падабаецца атмасфера. І яны дзякуюць буйнай квеценню.


АСАБЛІВЫ ГОНАР сям’і — вінаграднікі. Захапіліся вырошчваннем лазы яшчэ ў 1981 годзе. Фаіна Канстанцінаўна біёлаг па прафесіі, працавала выхавальнікам у дзіцячым садку №2. Георгій Якаўлевіч быў вадзіцелем аўтапарка №15. Іх першым настаўнікам і дарадцам у вінаградарстве стаў Пётр Круглоў з Завуцця. Адтуль прывезлі тры кусцікі “Ізабэлы”. З іх пачалося сямейнае захапленне. Пазней пазнаёміліся з энтузіястамі Вадзімам Тачыліным і Віктарам Кухаравым. Пад іх кіраўніцтвам Георгій Шокель цэлы год спазнаваў азы вінаградарскай справы. З’явіліся новыя сарты. Георгій Якаўлевіч кажа, што захапленне вінаградам — гэта хвароба. Пачынаеш з некалькіх кусцікаў, а потым хочацца развесці больш і лепшай якасці.


 КАЛІ абодва выйшлі на пенсію, часу на захапленне паболела. Уступілі ў абласное аддзяленне рэспубліканскага клуба “Паўночны вінаград” у Наваполацку. Удзельнічаюць у семінарах і выставах у Мінску і Верхнядзвінску.


Георгій Якаўлевіч адзначае, што амаль за 40 гадоў праз іх рукі прайшло каля 300 сартоў вінаграду. Многія не вытрымалі выпрабавання суровым паўночным кліматам. Некаторыя адсеяліся па смакавых якасцях. Яшчэ частка не выспявала да маразоў. А іншыя аказаліся няўстойлівымі да хвароб. Давялося шмат эксперыментаваць.


ШОКЕЛІ могуць даць фору бывалым вінаградарам. На іх участку зараз каля 30 сартоў лазы, якія прайшлі праверку часам. Ураджай складае ад 100 да 200 кілаграмаў за год. Хапае самім, частуюць суседзяў, прадаюць.


Да бацькоў часта наведваюцца дзеці са сваімі сем’ямі. Абодва маюць уласны бізнес. Унукі Ілья, Арцём, Насця і Мацвей з задавальненнем ласуюцца бабулінымі і дзядулевымі прысмакамі.


 Любоў да парадку пераняў ад бацькоў старэйшы сын Аляксандр. Жыве ў Міёрах, таксама старанна даглядае свой двор. Перш чым рэалізаваць планы па добраўпарадкаванні, усё дакладна вымярае і пралічвае. Малодшы Сяргей пакуль жыве на здымнай кватэры. Больш цікавіцца практычнымі справамі.


ХУТКА прыгрэе сонейка. Клумбы Фаіны Канстанцінаўны ажывяць рознакаляровыя кветкі. Георгій Якаўлевіч выставіць ля дома вазоны з любімымі гадаванцамі, установіць іх і на металічныя аркі. Павешае на сцены дома лазовыя кошыкі для петуній. Пакуль ідзе маштабная падрыхтоўка. І ўсё на сваім месцы: у доме, у двары, у душы. 

Парада кветкаводам ад Георгія Шокеля:

“Хрызантэмы на зіму закопваю ў парніку. Толькі далей ад фундаменту, каб не прамярзалі. Накрываю пілавіннем і саломай. Можна ставіць іх у прахалоднае памяшканне з тэмпературай 0-5 градусаў. Паліваю некалькі разоў за зіму або абкладаю снегам. Вясной выкапваю, абтрасаю зямлю і падзяляю куст на тры-чатыры часткі. Высаджваю на градку”.

Фотаматэрыял аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 684
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 224
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 297
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 092
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 967
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 065
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 735
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 апреля 2018
Александр, Антон, Валентин, Иван, Мартин

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта