Авторизация
 

У аддзяленні паштовай сувязі “Цвеціна”

 У аддзяленні паштовай сувязі “Цвеціна” звычайны будні дзень. За шкляной шырмай змяняюць адзін аднаго наведвальнікі. Нават невялікія чэргі збіраюцца. Пошта ў вёсцы — аб’ект запатрабаваны.

За паўтары гадзіны ў цвецінскім паштовым аддзяленні на размову з начальнікам Ірынай Кадушка ўдалося выхапіць толькі пятнаццаць хвілін. 

АПЕРАТЫЎНА абслугоўвае сяльчан начальнік аддзялення Ірына Кадушка. Не паспяваеш сачыць за рухамі пальцаў па клавіятуры камп’ютара. Выдае пасылкі, прымае плацяжы, адпускае тавары. Адначасова падтрымлівае размовы пра надвор’е, кулінарныя рэцэпты, бытавыя клопаты.


— А разынак няма? — пытаецца пенсіянерка. — З чым булкі пячы?
— Вазьміце карыцу. Таксама смачныя атрымаюцца. Толькі зашмат не сыпце, — раіць паштавік.
— Так і зраблю, — гучыць у адказ. — Сёння газ чакаю.
— Паспяшайцеся. Раптам машына раней прыедзе.
— Так-так. Пайду. Да пабачэння.


УМЕЦЬ падтрымаць размову, быць уважлівай да кожнага наведвальніка для паштавіка не менш важна, чым карыстацца сістэмай АРІП і запраўляць паперу ў фіскальны апарат. Так лічыць Ірына Панцялееўна. Яшчэ адно правіла—не браць на работу асабістыя клопаты. Ды і няма калі думаць пра іх. Штодня наведвальнікі і справаздачы.


— Калі моладзь папаўняе рахункі на мабільным і аплочвае камунальныя праз інтэрнэт, то людзям сярэдняга і пенсіённага ўзросту зручней рабіць гэта на пошце, — расказвае начальнік АПС. — Адпраўляюць электронныя грашовыя пераводы студэнтам. Карыстаюцца паслугай “1 клас”, упэўніліся, што такія адпраўленні хутчэй даходзяць да адрасата. Тавары разбіраюць. Напярэдадні святаў паштоўкі попытам карыстаюцца. Перыёдыку выпісваюць. Большасць выбірае раённую газету. Напрыклад, на красавік “Савецкай Беларусі” выпісалі 28 экзэмпляраў, а “Міёрскіх навін” — 72.


ДА паштовых скрынь дастаўляе газеты і часопісы паштальён Вольга Усціновіч. З нядаўняга часу спраўляецца на ўчастку адна. Яе калега Вера Скрыпка пасля амаль трыццаці пяці год працы пайшла на заслужаны адпачынак. Рабочы дзень паштальёна пачынаецца пасля абеду. У гэты час з райцэнтра прыязджае машына са свежымі выданнямі.


ЗДЗІЎЛЯЮСЯ, калі Ірына Панцялееўна гаворыць, што не мае спецыяльнай адукацыі, а паштовую справу засвойвала падчас стажыроўкі. У аддзяленне патрабаваўся начальнік на час водпуску па доглядзе за дзіцём асноўнага работніка. У сакавіку 2015 года прыступіла да абавязкаў.


— Прыехала кіраўніцтва з райцэнтра на перадачу. Далі мне вялікую звязку з ключамі, — успамінае субяседніца, — вярнулася дадому і думаю: “Напэўна, заўтра назад гэтую звязку аддам”. А калі першы раз скончылася папера ў фіскальным апараце, нават плакала.


НА НОВЫМ месцы асвоілася. Усё стала проста і зразумела. Паметкі, які ключ да чаго падыходзіць, хутка перасталі быць патрэбнымі. Паладзіла з вяскоўцамі. Міжволі вывучыла на памяць нумары іх мабільных тэлефонаў.


Прафесія паштавіка—трэцяя ў біяграфіі Ірыны Кадушка. Працаваць пайшла адразу пасля школы. Спачатку была поварам. Васемнаццаць год гатавала абеды для вучняў Істаўскай школы. Калі ўстанову зачынілі, перайшла ў гандлёвую сферу. Тры гады загадвала магазінам у Цвеціне. Затым—паштовае аддзяленне.


— Дзе б ні працавала, усюды адчувала сябе камфортна, — гаворыць Ірына Панцялееўна. — Хутка ўступлю месца асноўнаму работніку. Без справы не застануся. Ужо ёсць прапановы.


Паштовыя навыкі таксама знойдуць прымяненне. Будзе кансультаваць малодшую дачку Вікторыю, якая сёлета заканчвае віцебскі філіял Акадэміі сувязі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 992
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 885
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 532
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 276
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 983
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 996
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта