Авторизация
 

“Рукі дапамогі” Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа

 БТЧК дапамагае пацярпелым ад стыхійных бедстваў, тым, хто аказаўся ў цяжкай сітуацыі. У яго кампетэнцыі прафілактыка шкодных звычак і распаўсюджвання ВІЧ, супрацьдзеянне гандлю людзьмі.

У свеце налічваюцца дзясяткі відаў эксплуатацыі. У нашай краіне гэта працоўная і сексуальная, а таксама вярбоўка з мэтай выкарыстання органаў і тканак чалавека. Інтэрнэт напоўнены сайтамі-аднадзёнкамі: бізнес, вучоба за мяжой, знаёмства з іншаземцамі. Падман раскрываецца толькі калі ахвяра аказваецца ў даўгавым і сексуальным рабстве.


Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі за вярбоўку, перавозку, перадачу, эксплуатацыю. Нават такі тэрмін не спыняе гандляроў людзьмі.


Памятайце:
- беларуская фірма, якая прапануе работу за мяжой, павінна быць зарэгістравана ў мясцовым органе ўлады (выканкаме);
- работа павінна быць лягальнай. Па заканадаўстве большасці краін, працаўладкавацца можна толькі з 18 гадоў;
- кантракт складаецца на рускай мове, усё павінна быць зразумелым. Адзін з трох экзэмпляраў абавязкова выдаецца работніку;
- у пашпарце павінна стаяць рабочая віза. Не турыстычная і не студэнцкая.


У Віцебску дзейнічае інфармацыйна-кансультацыйны цэнтр “Рукі дапамогі”. Ён дапамагае ў працаўладкаванні, медыцынскім абслугоўванні, лячэнні, профільным навучанні. Выдзяляе рэчы маючым патрэбу. Аказвае псіхалагічную дапамогу. Падтрымлівае людзей, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі. Калі вы пацярпелі або ведаеце пра такія выпадкі, звяртайцеся за дапамогай па тэлефоне 8 (0212) 57 41 33. У рабочыя дні з 8 да 12 гадзін, і з 13.00 да 17.00.

Фота для ілюстрацыі.
Ганна ЛІСКОВА, старшыня
раённай арганізацыі БТЧК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 992
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 885
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 532
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 276
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 983
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 996
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта