Авторизация
 

Кулічы будуць высокімі і пульхнымі, а тварожная пасха растае ў роце!

 Для вернікаў Вялікдзень — любімае і чаканае свята. Яно азначае прыход вясны, цёплы і добры настрой. У душы кожнага жывуць радасць і любоў. Заканчваецца сямітыднёвы Вялікі пост. У хаце пахне дражджамі і разынкамі. Радуюць вока галінкі вербы, якія сімвалізуюць перамогу Іісуса над смерцю. Вернікі ідуць у касцёл і царкву асвячаць кулічы, тварожныя пасхі, яйкі. Хрыстосуюцца з роднымі і знаёмымі. Даруюць адзін аднаму крыўды. Ці можа быць інакш у светлы дзень Уваскрасення Хрыстова?! 

Абавязковы атрыбут свята — велікодны куліч. Купіць яго можна і ў магазіне. Аднак нічым не заменіш развеяны па хаце салодкі водар свежай выпечкі. Усе дамашнія імкнуцца нібы мімаходам прайсці праз кухню, каб падгледзець, як ствараецца гэты цуд.


Між тым раней гаспадыні выганялі ўсіх з хаты, калі пяклі кулічы. Лічылася, што нельга грукаць дзвярыма, сварыцца. Нават размаўлялі шэптам, бо цеста магло асесці. Пакуль кулічы гатаваліся, не падмяталі падлогу, бо ўдачу вымецеш. Саджаючы іх у печ, гаспадыня прыўзнімала падол сукенкі і прыгаворвала: “Падымайся вышэй!”


Прапануем некалькі рэцэптаў, па якіх гатавалі яшчэ нашы бабулі. У кожнай гаспадыні ёсць свае сакрэты, таму можна дадаць штосьці на ўласны густ.


“Сібірскі”
Інгрэдыенты:
- мука — 1 кг;
- малако — 1,5 шклянкі;
- яйкі — 6 штук;
- сметанковае масла — 300 г;
- цукар — 1,5-2 шклянкі;
  ванільны цукар — 1 пакецік;
- дрожджы — 50 г;
- разынкі — 150 г;
- соль — 0,5 ч. лыжкі.


Грэем малако, каб было цёплым. У палове шклянкі разводзім дрожджы. Два разы прасейваем чатыры шклянкі мукі і засыпаем у сумесь. Замешваем цеста.


Жаўткі расціраем з цукрам дабяла, а бялкі ўзбіваем у пену. Растопліваем масла. Паступова дадаём у цеста жаўткі, соль, масла, бялкі.
Пасля дабаўлення кожнага інгрэдыенту добра вымешвайце цеста. Ад яго порыстасці залежыць пульхнасць і лёгкасць куліча.
Вымешанае цеста прысыпце зверху мукой. Посуд з ім накрыйце ручніком і пакіньце на ноч у цёплым месцы. Выбірайце вялікі посуд, каб цеста не «збегла».


Раніцай дадайце астатнюю муку і ванільны цукар, добра вымесіце. Цеста павінна лёгка адставаць ад сценак посуду.
Не перастарайцеся з мукой. Калі яе зашмат, куліч атрымаецца цяжкім і збітым.


Зноў прыкрыйце посуд ручніком і пастаўце ў цёплае месца на гадзіну. Цеста павінна вырасці ўдвая.


Тым часам прамыйце і абсушыце разынкі. Злёгку прысыпце іх мукой і перамяшайце. Калі цеста падыдзе, дадайце ў яго разынкі.
Змажце формы для выпечкі сметанковым маслам і прысыпце мукой. Раскладзіце цеста, запаўняючы формы не больш чым на трэць, калі хочаце рыхлы куліч. Для больш шчыльнага — на палову. Пастаўце формы ў цёплае месца і прыкрыйце ручніком, пакуль цеста не падыдзе.
Змажце верх кулічоў узбітым яйкам. Выпякайце каля гадзіны пры 170 градусах.


Калі цеста пачынае падгараць знізу, пастаўце ў ніз духоўкі посуд з вадой. Калі залішне зарумяньваецца верх, прыкрыйце куліч змочанай у вадзе пякарскай паперай.


Халодны куліч змажце глазурай і пасыпце прысыпкай.


Куліч, які не чарсцвее
Інгрэдыенты:
- мука — 2 кг;
- дрожджы — 50 г;
- малако — 4,5 шклянкі;
- цукар — 1,5 шклянкі;
- ванільны цукар — 1 пакецік;
- разынкі — 30 г;
- яйкі — 1 штука;
- сметанковае масла — 1,5 шклянкі.


Тры шклянкі мукі заварваем такой жа колькасцю кіпячага малака. Накрываем ручніком і пакідаем на гадзіну.
Дадаём цёплыя дрожджы, перацёртыя з цукрам і 1,5 шклянкі падагрэтага малака.


Цукар можна зрабіць духмяным: дадаць цэдру двух апельсінаў або сталовую лыжку свежазмолатай кавы.
Дадайце шклянку мукі, размяшайце і пакіньце на паўгадзіны, каб цеста паднялося. Вымешайце, дадайце нацертае масла. Пасля — астатнюю муку і разынкі. Замяшайце крутое цеста.


Выкладзіце ў формы, змазаныя маслам. Верх кулічоў змажце жаўтком. Калі падымуцца, пастаўце ў разагрэтую духоўку і выпякайце да гатоўнасці. Правярайце яе запалкай або драўлянай палачкай.


Тварожная пасха
Інгрэдыенты:
- тварог — 800 г;
- жаўткі — 4 штукі;
- тлустыя вяршкі — 1,5 шклянкі;
- цукар — 200 г;
- сметанковае масла — 200 г;
- соль — чвэрць чайнай лыжкі;
- ванілін — па гусце;
- разынкі, цукаты, курага — 1 шклянка.


Добра пратрыце тварог праз сіта, каб не было крупінак. Узбіце вяршкі з паловай цукру. Размякчанае сметанковае масла разатрыце з астатнім цукрам, жаўткамі, ванілінам і соллю. Вельмі старанна перамяшайце тварог з сумессю, дадайце цукаты, разынкі і курагу. Калі кансістэнцыя пасхі стане аднароднай, уліце вяршкі. Перамяшайце яшчэ раз.


Сметанковае масла абавязкова размякчаць рукамі. Ні ў якім выпадку не распускайце яго на агні.
Форму для пасхі засцяліце крыху вільготнай марляй. Выкладзіце масу, прыкрыйце яе зверху краямі тканіны. Зверху пакладзіце гнёт і пастаўце ў халадзільнік на шэсць-восем гадзін.
Няхай вашы кулічы будуць высокімі і пульхнымі, а тварожная пасха растае ў роце!

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 153
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 390
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 030
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 829
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 137
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 871
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 164
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта