Авторизация
 

З расійскага горада Кандалакша ў Дворнае Сяло

 2 КРАСАВІКА — ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

На паўднёвым захадзе Мурманскай вобласці ёсць горад Кандалакша. Амаль што равеснік Міёр. У мінулым годзе адзначыў 500-годдзе з часу першага дакументальнага ўпамінання. Зімой светлавы дзень там доўжыцца тры гадзіны, а летам сонца не заходзіць. З гэтым горадам на сорак год звязала свой лёс ураджэнка нашага раёна Ганна Бачкова.

— Замуж туды выйшла, — расказвае Ганна Уладзіміраўна. — Родам я з вёскі Дворышча. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Дворным Сяле, школу тут скончыла. Не хапіла аднаго бала, каб паступіць у інстытут народнай гаспадаркі. Уладкавалася на працу на аптовагандлёвую базу райспажыўсаюза ў Міёрах. Завочна вучылася ў Полацкім гандлёвым каледжы. З будучым мужам пазнаёмілася, калі ён знаходзіўся ў нашых мясцінах у камандзіроўцы. Нейкі час перапісваліся. Пасля разам з бацькамі прыехаў у сваты. Вяселле гулялі ў Дворным Сяле.

РАЗМАЎЛЯЕМ у бацькоўскім доме Ганны Бачковай. Побач яе маці Зінаіда Паўлаўна. Нядаўна ёй споўнілася 89 год. Пакой упрыгожваюць яе вышываныя карціны і сурвэткі. Рукадзеллем цяпер не займаецца, бо вочы дрэнна бачаць. Па гаспадарцы шмат што можа рабіць. — Не хацелі яе так далёка адпускаць, плакалі. Адна дачка ў нас, — гаворыць Зінаіда Паўлаўна.—Але што зробіш, калі каханне так далёка завяло.

З 1975 ГОДА Ганна Бачкова жыла на поўначы суседняй краіны. Прыязджала ў Полацк здаваць экзамены ў каледжы, затым на курсы ў Мінск. Раз на год абавязкова наведвала бацькоў. Пісала ім пісьмы, тэлефанавала.

Тады тэлефонная сувязь каштавала танней, чым цяпер. Працавала ў магазіне “Дзіцячы свет”. Спачатку таваразнаўцам, затым дырэктарам. Пасля перайшла ў прыватны прадуктовы магазін. І цяпер падтрымлівае адносіны з былымі калегамі, сябрамі праз скайп. — У мяне шмат знаёмых у Кандалакшы засталося, — расказвае Ганна Уладзіміраўна. — З самага пачатку чужой сябе не адчувала. Да беларусаў ставіліся прыхільна. З часам адносіны не змяніліся. Мае расійскія сябры паважаюць Беларусь за чыстыя гарады, адзначаюць добразычлівасць нашага народа. Складаней вясковай дзяўчыне было прывыкаць да шумнага горада з саракатысячным насельніцтвам і паўночнага клімату.

Першы год часта балела галава. Зімой ад пастаяннай цемры ў сон хіліла. Летам, у пару белых начэй, наадварот, не магла спаць: нязвыкла, што сонца свеціць. Успамінае, як пасля работы хадзілі з сяброўкамі ў восем вечара па чарніцы ці марошку. Да паўночы можна было збіраць ягады: навокал светла і ўсё бачна.

НА МАЛУЮ РАДЗІМУ Ганна Уладзіміраўна вярнулася ў 2014 годзе. Трэба маці дапамагаць і даглядаць. Таты даўно не стала. Сын Аляксандр з сям’ёй застаўся ў Кандалакшы. Штодня размаўляюць праз скайп. — Я вельмі хачу да вас прыехаць, — весела гаворыць у экран планшэта дзесяцігадовы ўнук Арсеній. Апошні раз гасцяваў у бабулі і прабабулі два гады таму. Найбольш спадабалася збіраць у пакет каларадскіх жукоў з бульбянога каліўя. Вазіў на яшчэ татавых машынках зямлю, палоў агуркі і нават бачыў змяю. Аляксандр у дзяцінстве таксама любіў праводзіць лета ў Дворным Сяле. І цяпер чакае сустрэчы з маці, бабуляй і вясковым паветрам, якім так прыемна і лёгка дыхаць. Ганна Уладзіміраўна ездзіла ў Кандалакшу зусім нядаўна. На выбары хадзілі сям’ёй. Сябровак наведала, але не да ўсіх паспела завітаць. Шмат знаёмых сустрэла. Пыталіся, чаму даўно яе не бачна.

— І там я дома, і тут дома, — гаворыць субяседніца. — Мне падабалася ў Кандалакшы. Жылі цікава. У кіно хадзілі, удзельнічалі ў конкурсах самадзейнасці і ў лыжных забегах. На працы быў вельмі дружны калектыў. Аднак калі дзе-небудзь чула песню “Молодость моя — Белоруссия”, кожны раз плакала. З часам і родная вёска, і горад, дзе прайшла большая частка жыцця, сталі для мяне аднолькава дарагімі і роднымі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 680
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 285
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 084
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 962
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 061
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 731
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2018
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта