Авторизация
 

Станоўчая ацэнка рабоце па пажарнай бяспецы на Міёршчыне

 Пажарная бяспека ніколі не страчвае актуальнасці. У чарговы раз на мінулым пасяджэнні райвыканкама гэтай тэме надавалася асаблівая ўвага. Станоўчую ацэнку арганізаванай рабоце на Міёршчыне даў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ігар Болатаў.  

Па інфармацыі начальніка РАНС Сяргея Слізеня, летась у раёне здарылася 19 пажараў — на адзін больш, чым у 2016-ым годзе. Стыхія паквапілася на жыллёвы сектар, пераважна на сельскія домаўладанні. Узнікалі ўзгаранні, у асноўным, з-за парушэнняў правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Няправільнае выкарыстанне печаў і цеплагенеруючых установак стала прычынай трагедый у шасці выпадках. Чатыры сумныя гісторыі звязаны з неасцярожным абыходжаннем з агнём. Выяўлены адзін падпал. Чатыры пажары ўзніклі па віне п'яных. Памер шкоды склаў больш за 79 тысяч рублёў (летась — звыш 45 тысяч). Удалося выратаваць 29 пабудоў, адзінку тэхнікі, матэрыяльныя каштоўнасці на 61 тысячу рублёў.


Па небяспечнай стытыстыцы лідзіруе Язненскі сельсавет. На яго тэрыторыі зарэгістравана пяць пажараў, адзін — з трагічным фіналам. На працягу апошніх трох гадоў агонь забіраў па адным жыхары раёна. Дзяцей ад такой долі ўдавалася зберагчы.


Як адзначалася, узровень бяспекі насельніцтва напрамую залежыць ад якасці і аб'ёмаў пажарна-прафілактычнай работы. На Міёршчыне яе ажыццяўляюць раённая, гарадская і дзевяць створаных пры сельвыканкамах аглядавых камісій. За 2017 год суб'екты прафілактыкі праверылі 12107 жылых дамоў, па правілах пажарнай бяспекі праінструктавалі больш за 17 тысяч чалавек. Летась асвоены прадугледжаныя дзяржпраграмамі 1765 рублёў. У 37 дамах прыведзена ў належны стан пячное ацяпленне, у васьмі — заменена і адрамантавана праводка. Пры спонсарскім удзеле прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне ўстаноўлена 135 пажарных апавяшчальнікаў.


Сяргей Уладзіміравіч звярнуў увагу, што з вясной да людзей прыходзіць энтузіязм наводзіць парадкі ў дварах. Для работнікаў РАНС гэта надта турботная пара. Летась 41 раз выязджалі тушыць пажар у выніку спальвання сухой травы і смецця, аднойчы імчалі ліквідаваць узгаранне ляснога масіву. На ўхіленне такой сітуацыі на падведамных ўгоддзях сельгаспрадпрыемстваў кіраўнікам перш за ўсё трэба арганізаваць свой тэхнапарк і людскія рэсурсы. За непрыняцце мер прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Нагадана, што Дэкрэтам №7 уведзены агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў, якія належаць суб'ектам гаспадарання для малога і сярэдняга бізнесу.


Сумесная работа РАНС, РАУС, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, ЦРБ, энерганагляду, сельвыканкамаў і іншых зацікаўленых дае свае вынікі, але ёсць над чым яшчэ працаваць. Справа ў тым, што грамадзяне, якія загінулі ў агні ў 2015-2017 гадах, былі ў паважаным узросце. Не ўжывалі спіртнога. Узнікненню пажараў пасадзейнічала іх нямогласць з-за хваробы, інваліднасць. Таму ў бягучым годзе намаганні зацікаўленых служб сканцэнтруюцца на "групах рызыкі", куды ўваходзяць адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя, асобы, якія злоўжываюць спіртным. Працягнецца разнастайная агітацыя і прапаганда супрацьпажарнай бяспекі сярод насельніцтва, не спыняцца рэйды па выяўленні няспраўных печаў і электраправодкі ў жытлах, наведаюцца ў пакінутыя пабудовы, пустыя падвальныя памяшканні і на гарышчы.


У фае райвыканкама размяшчалася інфармацыйна-прэзентацыйная пляцоўка, дзе дэманстравалася наглядная прадукцыя МНС, фотасправаздачы аб раённых акцыях, накіраваных на папярэджанне пажараў, кансультацыйныя стэнды аб мабільных дадатках, якія можна закачаць з інтэрнэта ў тэлефон для выкарыстання пры ўзнікненні непрадбачанага. Інфармацыя відовішчная, а галоўнае — карысная, бо накіравана на выключэнне надзвычайных сітуацый і своечасовую ліквідацыю іх наступстваў.


На пасяджэнні райвыканкама зацверджаны Комплекс мер, накіраваных на стабілізацыю абстаноўкі, папярэджанне пажараў і гібелі людзей на тэрыторыі раёна. Прынята рашэнне аб занясенні на Дошку гонару калектываў арганізацый, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2017 годзе, партрэтаў лепшых працаўнікоў. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 680
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 285
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 084
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 962
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 061
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 731
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2018
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта