Авторизация
 

Юбілейныя медалі ўручалі на дзісненска-язненскіх мясцінах

 Ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак і кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур працягваюць ганаровую місію па ўручэнні ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны юбілейных медалёў  "100 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". Іх чарговы маршрут пралёг па дзісненска-язненскіх мясцінах.

У самым маленькім гарадку нашай краіны жыве былы франтавік Яўграф Касаты. Ён мясцовы, з вёскі Коўзаны. Быў мабілізаваны на фронт пасля вызвалення родных мясцін. Непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай прымаў з верасня 1944-га. Да пераможнага мая паспеў у поўнай меры адчуць цяжар ваенных дарог, бо асвоіў адну з найбольш небяспечных салдацкіх спецыяльнасцей — знішчальнік танкаў. Даслужыўся да малодшага сяржанта. Адзначаны медалямі "За адвагу", "За баявыя заслугі", ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Шмат сіл аддаў аднаўленню роднага краю. І вось цяпер новае папаўненне ў шэрагу юбілейных узнагарод.


 Сёлета ў маі споўніцца 95 Генадзю Федарцу. У такім узросце ветэрану асабліва патрэбны пастаянная ўвага і падтрымка, душэўная цеплыня. Генадзь Міхайлавіч усё гэта атрымлівае ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Дзісне. За плячыма ветэрана цяжкі жыццёвы шлях. Нарадзіўся ў вёсцы Мазурына. У канцы 1942-га стаў байцом спецбрыгады НКДБ "Няўлоўныя". На працягу 17 месяцаў удзельнічаў у баявых рэйдах па рэспубліцы. А калі прыйшло вызваленне, заканамерна ўліўся ў рады Савецкай Арміі. Змагаўся з ворагам ва Усходняй Прусіі, у складзе войск НКУС ліквідаваў бандфарміраванні, вылоўліваў бандэраўцаў ва Украіне. Быў паранены, кантужаны. Адзначаны партызанскім медалём і медалём "За адвагу", ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, мноствам юбілейных узнагарод. У пасляваенны час вырошчваў лён у калгасе "Іскра", працаваў на палетках сельгасарцелі "Сцяг перамогі".


 Суседам Генадзя Федарца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання з'яўляецца яшчэ адзін ветэран вайны Уладзімір Мароз. Ён паходзіць з партызанскага краю — вёскі Раскошы на Верхнядзвіншчыне. Юнаком уключыўся ў барацьбу з ворагам.


 Валянціна Сялюк — жыхарка Язна, родам з Докшыцкага раёна. Зведала нягоды варожай акупацыі, удзельнічала ў паходзе Савецкай Арміі на захад.


Уручэнне юбілейных узнагарод працягваецца.

 

90-годдзе адзначыла жыхарка Дзісны Яўгенія Міхалушка. Не, ёй не давялося прайсці баявымі дарогамі, але подых вайны адчула ў поўнай меры. Была гвалтоўна яшчэ непаўналетняй вывезена ў Германію. Кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур наведаў Яўгенію Уладзіміраўну, каб павіншаваць з юбілеем, уручыць сувенір.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта