Авторизация
 

Зноў зграі на вуліцах Міёр і прыгарада. Шалёныя гадаванцы — небяспека для чалавека!

 Па ажыўленых вуліцах блукаюць сабакі, палохаюць дзяцей і дарослых, перашкаджаюць руху транспарта. Урач эпізаатолаг райветстанцыі Васіль Лапіцкі акцэнтуе ўвагу на небяспецы распаўсюджання шаленства і нагадвае мясцовым жыхарам пра выкананне санітарных і ветэрынарных правіл утрымання жывёл.

— Калі набліжаецца лясная жывёла, яна хворая на шаленства, бо ў звычайных умовах драпежнікі не кантактуюць з чалавекам. А распазнаць інфіцыраванага сабаку ці ката не заўсёды магчыма. Яны могуць лашчыцца, ісці да рук, а затым учапіцца зубамі.
Крыніца віруса шаленства ў прыродзе — дзікая жывёла, але эпідэміялагічная небяспека напрамую залежыць ад колькасці бадзячых сабак і распаўсюджвання сярод іх небяспечнай хваробы.


Калі ў жывёлы, якая ўкусіла, няма знешніх прыкмет шаленства, а траўма нязначная, ці варта звяртацца да ўрача?
— У любым выпадку трэба адразу звярнуцца ў медустанову. Калі жывёла аказалася шалёнай, неабходна тэрмінова зрабіць антырабічную прышчэпку, якая абароніць арганізм ад пранікнення віруса ў галаўны мозг. Шаленства не лечыцца, засцерагчыся ад яго можна, калі прыняць своечасовыя меры.


Ці можа небяспечны вірус трапіць у арганізм чалавека без укусу хворай жывёлай?
— Заражэнне адбываецца ў асноўным пры ўкусах. Але ёсць вялікая рызыка "падхапіць" шаленства са сліной інфіцыраванай жывёлы, якая пры хваробе актыўна выдзяляецца і можа трапіць на адкрытыя раны скуры ці слізістыя абалонкі чалавека. Прычым вірус пранікае ў арганізм праз непрыкметныя воку трэшчынкі ці драпінкі. Па перыферычных нервах дасягае цэнтральнай нервовай сістэмы. Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад дзесяці дзён да сямі месяцаў (звычайна тры-шэсць тыдняў). Пры ўкусе за шыю, плячо ці галаву вірус хутчэй "дабіраецца" да галаўнога мозгу і выклікае вострае захворванне, якое развівае своеасаблівы энцэфаліт і заканчваецца смерцю.


Якія выражаныя сімптомы шаленства ў чалавека?
— З'яўляюцца неўралагічныя болі ў месцы ўкусу, ванітаванне, ірвота. Праз два-тры дні павышаецца тэмпература, пачынаецца стадыя ўзбуджэння, якая характарызуецца моцным хваляваннем, неспакоем, страхам. Гэта можа закончыцца паралічом дыхальнай мускулатуры і сасудзіста-рухальнага цэнтра, а іншы раз такія наступствы адбываюцца пасля пераходу ў паралітычную стадыю, пры якой зніжаецца нервова-мышачная актыўнасць. Смерць наступае на чацвёртыя-шостыя суткі ад пачатку захворвання. Медыцына не мае сродкаў для лячэння шаленства. Дапаможа толькі своечасовае правядзенне антырабічных прышчэпак.


Калі ўкусіў сабака ці іншая жывёла, якія першыя дзеянні?
— Не спыняйце адразу кроў. Калі жывёла шалёная, пры ўкусе ў арганізм трапіў вірус, які часткова выдаліцца крыватокам. Забараняецца высмоктваць раны, каб ён не трапіў на пашкоджаныя слізістыя абалонкі рота, носа. Абавязкова прамыйце ўчастак моцным мыльным растворам, апрацуйце ёдам. Можна заліць рану выціснутым з лімона сокам. Скуру вакол памыйце вадой з мылам, але не працірайце шчоткай ці грубым матэрыялам, які можа пакінуць мікраскапічныя драпінкі — гэта дадатковыя вароты для інфекцыі. Слізістыя абалонкі вачэй ці верхніх дыхальных шляхоў, на якія трапіла сліна жывёлы, неабходна прамыць струменем цёплай вады ці 2%-ым растворам борнай кіслаты. Калі ўкусіла шалёная жывёла, нават самая хуткая і старанная апрацоўка не абароніць ад заражэння. Паўтару, што абавязкова трэба звярнуцца ў медустанову, каб зрабіць антырабічную прышчэпку.


Нагадайце, калі ласка, санітарныя і ветэрынарныя правілы ўтрымання катоў і сабак.
— Каб не заразіцца шаленствам, пазбягайце кантактаў з дзікай жывёлай, а таксама з бадзячай і беспрывязнай свойскай.
Згодна з санітарнымі і ветэрынарнымі правіламі грамадзяне абавязаны рэгістраваць уласных сабак, катоў і іншых драпежнікаў. Ва ўстаноўленыя тэрміны прыводзіць у лячэбна-прафілактычныя ўстановы на агляд і прышчэпкі, паведамляць ветслужбам пра выпадкі захворвання ці падзяжу. Ва ўсіх населеных пунктах сабакі і каты, якія маюць гаспадароў, належаць абавязковай імунізацыі супраць шаленства.


Выгульваць гадаванцаў дазваляецца толькі на павадку адпаведна ўстаноўленым патрабаванням. Жывёле буйной пароды неабходны наморднік. Перавозіць чатырохногіх гадаванцаў у грамадскім транспарце дазваляецца па правілах дадзенага перавозчыка. Абавязковае рэгістрацыйнае пасведчанне на жывёлу з адзнакай ветурача аб вакцынацыі супраць шаленства. Пры перавозцы не ствараць пагрозы для акружаючых грамадзян.


Гаспадары сядзіб, якія маюць зямельны надзел, могуць утрымліваць сабак у выгуле на добра агароджанай тэрыторыі або на прывязі. Пры гэтым перад уваходам абавязкова ўстанавіць папераджальны знак аб наяўнасці гадаванца. На тэрыторыі ўтрымання жывёлы неабходна падтрымліваць чысціню, своечасова прыбіраць экскрэменты. Такія ж патрабаванні пры выгуле (пры сабе павінен быць поліэтыленавы пакет і скрабок).


За парушэнне правіл утрымання і выгулу хатніх і іншых жывёл грамадзяне нясуць адказнасць ва ўстаноўленым парадку. Штрафы немалыя — да 10-ці базавых велічынь (арт. 15.47 КаАП).


Сабакі, якія знаходзяцца на вуліцах ці ў іншых грамадскіх месцах без суправаджальнай асобы, а таксама безнаглядныя каты належаць адлову. 

Перш чым завесці хатніх гадаванцаў, падумайце пра дадатковыя клопаты, пра ўстаноўленыя заканадаўствам правілы ўтрымання жывёл, пра чалавечнасць у адносінах да братоў нашых меншых.

Фота зроблена ў Пад'ельцах.
Гутарыла Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 446
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 631
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 750
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 491
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 443
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 31 031
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 456
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2018
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта