Авторизация
 

Памочнік пракурора Вольга БАРЫСЕНКА прызнана лепшай у рэспубліцы

 Памочнік пракурора Вольга БАРЫСЕНКА па выніках работы за 2017 год прызнана лепшай у рэспубліцы. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося на выніковай калегіі ў Мінску 1 сакавіка. Вользе ўручылі памятны вымпел. Партрэт памочніка пракурора Міёрскага раёна занесены на Дошку гонару Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

— Работу ацэньваюць па розных паказчыках. Ад граматна складзенай дакладной запіскі да якасці падтрымкі дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе. Улічваюцца ініцыятыўнасць, самаадукацыя, творчы падыход да справы, — расказвае Вольга Рыгораўна. — Такая высокая ацэнка для мяне нечаканая. На цырымоніі ўзнагароджання з цяжкасцю стрымлівала хваляванне. Канечне, вельмі прыемна. Хочацца працаваць з яшчэ большай самааддачай.


Пракуратура Міёрскага раёна — першае працоўнае месца Вольгі Барысенка. Уладкавалася сюды ў ліпені 2015 года пасля юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта. Тады паставіла сабе мэту набірацца вопыту і сцвярджацца ў прафесіі. І цяпер у вокнах кабінета памочніка пракурора святло загараецца задоўга да пачатку рабочага дня і патухае нашмат пазней за шэсць вечара.


З першай прафесійнай перамогай Вольгу віншавалі калегі з міёрскай пракуратуры, з іншых раёнаў і вобласці. Дома ў Хойніках за яе радуюцца маці і родныя сёстры.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 446
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 631
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 750
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 491
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 443
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 31 031
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 456
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2018
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта