Авторизация
 

У Зоі Родзінай цікавасць да грамадскай работы — яе рыса характару

 Пастаянным клопатам была індывідуальная работа з кожным чалавекам у калектыве — пераканаць, арганізаваць, накіраваць, дапамагчы, падтрымаць. Са здзіўленнем звярнуў увагу, што аднаслоўнага перакладу распаўсюджанага рускага слова "общественник" на беларускую мову няма. Карыстаемся словазлучэннямі "грамадскі работнік", "актывіст", "ініцыятар добрых спраў", "нераўнадушны чалавек", каб перадаць якасці асобы, якая вырашае не толькі ўласныя ці сямейныя праблемы. Добраахвотна, часта без пэўнага матэрыяльнага заахвочвання ўзвальвае на свае плечы або пагаджаецца выконваць абавязкі кіраўніка, абаронцы інтарэсаў калектыву ці арганізацыі, іншы раз проста групы выпадковых людзей. Чаму?

Над вырашэннем такога пытання задумаўся разам з адказным сакратаром раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Зояй Родзінай. Яна ветэран працы, пенсіянер, аднак праводзіць пасяджэнні, пленумы і канферэнцыі, вывучае ўмовы жыцця пажылых людзей, арганізуе паездкі, экскурсіі, спаборніцтвы, абмен вопытам з суседзямі і іншыя мерапрыемствы. Пры гэтым сцвярджае: "Старшыня раённага савета ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур прапануе ініцыятывы, над іх ажыццяўленнем працуем разам". На працягу працоўнай дзейнасці ёй даводзілася ўзначальваць камсамольскую, прафсаюзную, партыйную арганізацыі. З чаго ўсё пачалося?


— Напэўна, са школы, — адзначае Зоя Васільеўна. — Я пайшла ў першы клас у шэсць гадоў, бо вельмі хацелася вучыцца. На той час гэта было вялікай рэдкасцю, у такім узросце была першай і тады адзінай першакласніцай настаўніцы Марыі Заплаўненка ў Дворнасельскай школе. Штодзень з важкім партфелем хадзіла на заняткі з далёкіх Падгайцаў.


Відаць, нечым вызначалася сярод сталейшых аднакласнікаў, бо потым яе прызначылі старастай. Пазней актыўна займалася піянерскімі і камсамольскімі справамі. Зараз лічу, што цікавасць да грамадскай работы яе рыса характару. Толькі падтрымлівалі важатыя, настаўнікі, уся школьная атмасфера.


Яшчэ Зою Васільеўну захапляла хімія. Любоў да прадмета стала вызначальнай пры выбары будучай прафесіі, паімкнулася стаць медыкам. Толькі паступіць у медінстытут адразу пасля школы не ўдалося. Тады звярнулася за парадай аб выбары далейшага жыццёвага шляху да першага сакратара райкама камсамола Зоі Крот, якая незадоўга перад гэтым працавала піянерважатай у той жа Дворнасельскай школе. А РК ЛКСМБ якраз падбіраў кандыдатуры для накіравання на дзесяцімесячныя курсы дырыжораў-харавікоў пры Віцебскім музычным вучылішчы. Так нечакана Зоя Васільеўна стала культработнікам і ў сямнаццаць гадоў у 1970-м была прызначана дырэктарам Камянполлеўскага сельскага клуба. З мясцовай моладдзю і дарослымі хлебаробамі калгаса "Праўда" арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, вечары адпачынку, канцэрты, "агеньчыкі", іншыя масавыя мерапрыемствы. Між тым непакоіла думка, дзе рэалізаваць сваю прыхільнасць да хіміі. У інстытут паступаць ужо боязна, бо многае са школьнай праграмы забылася, з аглядкай на міёрскі хлебазавод выбрала завочную вучобу па спецыяльнасці тэхналогія хлебапякарнай вытворчасці ў Маладзечанскім політэхнічным тэхнікуме. З дыпломам навучальнай установы ўладкавалася тэхнолагам. Цяпер удзячна майстру Надзеі Старавыбарнай, якая стала настаўнікам маладога спецыяліста, дапамагла асвоіцца на прадпрыемстве.


— Дырэктарам тады быў Іосіф Шамшур, — нагадвае Зоя Васільеўна. — Калектыў на прадпрыемстве дружны, работнікі падтрымлівалі адзін аднаго, пры патрэбе — падмянялі ці замянялі, асабліва ў начныя змены. Умовы працы нялёгкія, механізацыя і аўтаматызацыя прыйшлі значна пазней, а выраблялі за суткі толькі хлеба больш за 30 тон. Усё кампенсавалі сардэчныя, па-сапраўднаму цёплыя адносіны паміж людзьмі. Такую атмасферу падтрымлівалі галоўны інжынер Валянціна Кісель, загадчыца лабараторыі Тамара Масько, майстар, а потым мікрабіёлаг Еўдакія Яроменак, майстар Раіса Кудраўцава. Прыемна ўспомніць лабаранта Браніславу Юршэвіч, пекара, а пазней майстра Станіславу Рачыцкую, рабочых Ніну Лакотка, Станіславу Шчарбінскую, Рэгіну Радзішэвіч, Любоў Шульга… Не ўсе прозвішчы ўжо назаву, не ўсіх можна сустрэць, але калі з кім перасякуцца дарогі — нібы пабачыш роднага чалавека, нагаварыцца не можам!


У такім асяродку і сама Зоя Васільеўна вырасла ад тэхнолага да майстра, мікрабіёлага, загадчыка вытворчасці. Паралельна ажыццяўляла грамадскую работу сакратара камсамольскай арганізацыі, затым прафсаюзнага і партыйнага лідара.


Моладзь у нас адрознівалася актыўнасцю, — сцвярджае Зоя Родзіна. — Усе ўдзельнічалі ў сацыялістычным спаборніцтве і мастацкай самадзейнасці, з канцэртамі выступалі перад сваімі работнікамі, выязджалі ў Любінова, Камянполле і іншыя цэнтры калгасаў. Праводзілі "агеньчыкі", ушаноўвалі перадавікоў вытворчасці. Асабіста ў мяне болела абавязкаў і адказнасці па прафсаюзнай і партыйнай лініі. Калі са справаздачамі нават па вытворчых пытаннях запрашалі ў райкам партыі, даводзілася дакладваць аб зробленым ці апраўдвацца за недахопы па любых пытаннях разам з дырэктарам. Партарганізацыя налічвала 25-30 камуністаў, пастаянна на парадку дня стаялі пытанні далейшага росту, выхаваўчай работы, арганізацыі вытворчасці і спаборніцтва, палітычнай вучобы, правядзення розных кампаній. Такім жа пастаянным клопатам была індывідуальная работа з кожным чалавекам у калектыве — пераканаць, арганізаваць, накіраваць, дапамагчы, падтрымаць… Грамадская дзейнасць.


Хлебазаводу Зоя Васільеўна аддала 16 гадоў. Потым былі іншыя ўчасткі і напрамкі дзейнасці, але, лічыць, тая загартоўка, атрыманы вопыт сілкуюць сіламі і цяпер у рабоце з ветэранамі. Грамадскія клопаты сталі часткай ладу жыцця. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 146
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 382
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 022
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 821
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 130
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 864
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 157
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта