Авторизация
 

У Міёрах дзейнічае майстэрня "Лаўка цудаў"

 У майстэрні "Лаўка цудаў", што дзейнічае ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, утульна і пахне творчасцю. Тут займаюцца наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання. Лепяць з гліны, малююць па дрэве.

Паралельны свет творчасці
ДЗВЕРЫ ў "Лаўку цудаў" нібы ўваход у паралельны свет. На вуліцы калючы вецер, гул машын, заклапочаныя прахожыя. У майстэрні — цёпла і светла, гучыць радыё, на паліцах і сталах красуюцца гліняныя аловачніцы, вазончыкі, званочкі. Яшчэ тут "расце" незвычайнае дрэва. Ствол і галіны з тканіны. Замест лісця — гліняныя фігуркі жывёл, размаляваныя стракатымі фарбамі.
ПРЫВЕТНАЙ усмешкай сустракаюць гаспадыня майстэрні Алена Плехтан і яе памочнікі.


 — У нас два творчыя накірункі: жывапіс па дрэве і кераміка. Сувенірную прадукцыю прадстаўляем на розных выставах і мерапрыемствах. Яна карыстаецца попытам. Нашы вырабы ра-з'язджаюцца не толькі па Беларусі. Трапілі ў Расію, Германію, ЗША, — расказвае Алена Анатольеўна. — Удзельнічаем у творчым абласным конкурсе "Сонечны свет для ўсіх". Пакуль што ў нас другое і трэцяе месцы. Ёсць стымул да перамогі.


ГЛІНА ў руках Алены Плехтан яшчэ са школьнай пары. Наведвала заняткі ў дзіцячай школе мастацтваў. Спецыяльнасць мастака па кераміцы атрымала ў віцебскім прафесійна-тэхнічным каледжы, затым паступіла на мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава. Працягвае займацца любімай справай і захапляе ёй іншых. Напрыклад, Юрый Савуць калісьці зусім не меў уяўлення пра работу з глінай. Цяпер у яго атрымліваюцца акуратныя і прыгожыя сувеніры. Анастасіі Кулянок падабаецца ляпіць фігуркі жывёл. Наталля Дубік гаворыць, што ёй больш па душы вышыўка, але і з глінай займацца цікава.


 Майстар-клас
КАЛІ раней бачыла дэкаратыўныя гліняныя званочкі з выявай міёрскага касцёла, мне здавалася, што зрабіць іх вельмі складана. Зараз праверым, як на самой справе.
Садзімся за стол разам з Аленай Анатольеўнай, Юрыем, Анастасіяй і Наталляй. Перад кожным — прамавугольны кавалак анучы. На ім будзем раскатваць гліну. Яна побач у вялікім чорным поліэтыленавым пакеце.


— Гліну закупляем на Обальскім керамічным заводзе. Яна ачышчаная ад прымесяў, таму падатлівая і вырабы атрымліваюцца трывалымі, — гаворыць Алена Плехтан. — Тая гліна, што ў нас пад нагамі, для творчасці не вельмі падыходзіць. Хоць у дзяцінстве я спрабавала з такой працаваць.


ДЛЯ будучага званочка гліну трэба раскатаць раўнамерна таўшчынёй прыкладна ў тры міліметры. Затым на яе прыкладваецца шаблон з паперы. Па контуры акуратна выразаем фігуру. Злучаем яе канцы—атрымліваецца ўсечаны конус.
У якасці клею выкарыстоўваем гліну, разведзеную вадой да кансістэнцыі смятаны.
— Падобна на кандытарскі крэм, — заўважаю майстрам.
— Я гэту сумесь шакаладкай называю, — смяецца Насця.
— Гліняны клей называецца шлікерам, — нагадвае Алена Анатольеўна.


 З АСНОВАЙ званочка ўсё зразумела. А як зрабіць касцёл? Раскатваем яшчэ адзін кавалак гліны. Зноў накладаем папяровы шаблон—выяву касцёла. Цяпер выразаць трэба акуратней: фігурка меншая, а выступаў больш. Няроўнасці пасля можна змачыць вадой і разгладзіць. Адзін бок глінянага касцёла змазваем шлікерам і прымацоўваем да конуса. Крыжы і абрысы дзвярэй наносім ножычкам, а вокны злёгку выціскаем спецыяльнай прыладай, якая называецца стэка.


 ЦЯПЕР трэба "пасадзіць" дрэвы. Кавалачак гліны націраем на звычайнай кухоннай тарцы. З дапамогай шлікера прымацоўваем стружку па абодвух баках ад выявы касцёла. Апошнія штрыхі — крышачка, шарык для званка і дэкаратыўны элемент, на якім фарбай напішуць "Міёры".
— Вырабы з мясцовай сімволікай — гэта наша візітная картка,—заўважае Алена Плехтан.


КАЛІ гліняныя званочкі высахнуць, іх абпаляць у муфельнай печы, затым пафарбуюць асобныя элементы і пакрыюць лакам. Аднак і на "паўфабрыкат", зроблены сваімі рукамі, прыемна любавацца.


***
За гадзіннікам не сачыла—творчасць не церпіць часавых рамак. Напэўна, прайшла гадзіна. За цікавым заняткам, за нязмушанымі гутаркамі, у прыемнай атмасферы. Зусім не хацелася на вуліцу. Туды, дзе халодны вецер і бясконцая мітусня, у якой мы ўпускаем столькі цудоўнага.

ДАРЭЧЫ. На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання тры працоўныя майстэрні. Акрамя "Лаўкі цудаў" дзейнічаюць "Фотапалітра" і "Займальная працатворчасць". У апошняй ствараюць вырабы з газетных трубачак, дамавічкоў. Ёсць каталог творчай прадукцыі. Сувеніры можна набываць у падарунак сабе, родным, сябрам.

 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 146
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 382
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 022
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 821
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 130
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 864
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 157
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта