Авторизация
 

Рэдка бывае ціха ў аператыўна-дзяжурнай службе Міёрскага РАУС

 Рэдка бывае ціха ў аператыўна-дзяжурнай службе Міёрскага РАУС. Па розных пытаннях прыходзяць грамадзяне, звоняць тэлефоны. Іх мелодыя для старшага аператыўнага дзяжурнага Курдутава — звыклы рабочы фон.

АДС (аператыўна-дзяжурная служба) для Аляксандра Іванавіча стала службовым пастом з 2016 года. Можна сказаць, гэта пятая прыступка прафесійнага росту.


— Быць міліцыянерам вырашыў у старэйшых класах, — расказвае субяседнік. —  Вучыўся ў Міёрскай СШ №1. Уяўленне пра міліцыю склалася з кінафільмаў, у якіх па-майстэрску раскрывалі злачынствы, і з расповядаў колішняга інспектара Інспекцыі па справах непаўналетніх Уладзіміра Андруковіча. Ён праводзіў у школе прафілактычныя гутаркі і запрашаў хлопцаў на службу.
Аляксандр пайшоў у аддзел унутраных спраў даведацца, што трэба для таго, каб апрануць міліцэйскую форму. Спачатку адслужыць у арміі, адказалі юнаку.


ПЕРШУЮ школу адказнасці і дысцыпліны прайшоў у дэсантных войсках у Віцебску. Другі этап псіхалагічнай і фізічнай загартоўкі — вучоба ў Магілёўскім каледжы Міністэрства ўнутраных спраў. У 2006-м годзе Аляксандр Курдутаў прыступіў да службовых абавязкаў.
— Мяне прывабліваў крымінальны вышук. Марыў, як у кіно, выкрываць злачынцаў. На жаль, не было вакансій, — гаворыць маёр. —Прызначылі ўчастковым інспектарам. Сачыў за парадкам у Новапагосцкім сельсавеце. Займаўся прафілактычнай работай. Часта сустракаўся з вяскоўцамі, схільнымі да злоўжывання алкаголем і правапарушэнняў.


ПРАЗ шэсць год прапанавалі пасаду старшага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх. Кола зносін звузілася, але адказнасць не зменшылася. У цэнтры ўвагі — праблемныя падлеткі, нядобранадзейныя сем'і. І, як і раней, не заўсёды нармаваны працоўны дзень, выклікі ў выхадныя.


СВАЯ спецыфіка ў аператыўна-дзяжурнай службе. З боку яна падаецца простай у параўнанні з буднямі ўчастковага і інспектара ІСН. Такое ўяўленне памылковае.


— Гэта пастаянная работа з інфармацыяй, —  гаворыць Аляксандр Іванавіч. — Трэба граматна прыняць і аператыўна адрэагаваць на званок. Падтрымліваць сувязь з групай, што выехала на здарэнне. Калі паведамляюць пра сямейны скандал, абавязкова высвятляем, ці з'яўляецца гаспадар паляўнічым, ці ёсць у доме зброя. Каб міліцыянеры на выедзе былі гатовымі да магчымага супраціўлення. Кожны званок рэгіструем у адзінай кнізе адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў. Паступаюць паведамленні не па профілі. Прымалі скаргі на суседзяў, што затапілі кватэру, былі просьбы памяняць у доме электраправодку. Такія звароты таксама фіксуем, толькі ў асобным сшытку.


УСЯГО на працоўным месцы старшага аператыўнага дзяжурнага сем тэлефонных апаратаў. На адзін паступаюць званкі ад грамадзян, на другі тэлефануе кіраўніцтва з вобласці, трэці для сувязі з аддзяленнем аховы, чацвёрты для факса… У кожнага сваё гучанне, таму хутка вызначаеш, якую трубку падымаць. Галоўнае, утрымаць у галаве і адлюстраваць на паперы атрыманую інфармацыю.


ПАСЛЯ службы ў Аляксандра Іванавіча два выхадныя дні. У час адпачынку на працу цяпер не выклікаюць. Дома чакаюць жонка Кацярына, сын-чацвёртакласнік Артур і дачушка Агата, якой паўгода. Маленькая патрабуе шмат бацькоўскай увагі.
— З аднаго дзяжурства заступаю на другое, — жартуе міліцыянер. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 604
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 256
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 533
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 559
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 890
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта