Авторизация
 

Юбілейнымі медалямі "100 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" узнагароджваюць на Міёршчыне

 28 лютага на Міёршчыне пачалося ўзнагароджанне юбілейнымі медалямі "100 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". Такога гонару першымі ўдастоены былыя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і прыроўненыя да іх асобы, колішнія партызаны райцэнтра. Важную і адказную місію выконвалі ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак і кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур.

Антоній Іосіфавіч Рубанік сустрэў гасцей пры парадзе — з усімі ваеннымі і юбілейнымі, савецкімі і польскімі ўзнагародамі на касцюме. Ветэран імкнецца супрацьстаяць узросту і хваробам, падтрымлівае парадак у доме. Калісьці ў 24-гадовым узросце ён, жыхар вёскі Буянава, прайшоў з баямі ў радах Войска Польскага праз усю Польшчу, фарсіраваў Одру, Нісу і Шпрэю, быў цяжка паранены. Перамогу сустрэў у шпіталі ў Германіі. Пасля звароту на радзіму былы мінамётчык стаў чыгуначнікам, разам з жонкай гадаваў дзяцей. Цяпер цешыцца ўнукамі і праўнукамі. Антоній Іосіфавіч выказаў удзячнасць, што яго, колішняга радавога вялікай вайны, не забываюць.


 Глафіра Васільеўна Качан  заўсёды называе сябе агентурнай разведчыцай. Дакладнасцю і невядомымі многім падрабязнасцямі жыцця і дзейнасці падпольшчыкаў, партызанскага быту і баявых дзеянняў вызначаюцца яе ўспаміны. Толькі цяпер падводзіць здароўе, а таму ветэран вельмі ўдзячна за падтрымку сацыяльнаму работніку Раісе Гром, якая дапамагае не толькі днём, пры патрэбе — і ноччу.


 У клапатлівым акружэнні блізкіх людзей жыве былая партызанка Лідзія Аляксандраўна Багданава. Калісьці побач з мужам, разам з баявымі сябрамі яна прайшла шмат партызанскіх сцежак на Віцебшчыне, удзельнічала ў баях з захопнікамі. Юбілейны медаль для яе заслужаны.


 Аляксандр Емяльянавіч Лапечанкаў у баявых дзеяннях не ўдзельнічаў, ён рызыкаваў жыццём пры абясшкоджванні мінных палёў на роднай Смаленшчыне, адкуль таксама не вярталіся многія маладыя хлопцы-аднагодкі. Затым займаўся траленнем мін на Балтыйскім моры. Не выпадкова такая служба прыраўняна да баявой.


Шчырыя віншаванні ветэранам Міёршчыны, якія атрымалі медалі "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь". Уручэнне юбілейных узнагарод працягнецца.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта