Авторизация
 

Шаркаўшчынска-Міёрская міжраённая арганізацыйная структура ДТСАФ рыхтуе кіроўцаў

 Ад прафесіяналізму тых, хто кіруе транспартам, залежыць бяспека людзей. Таму кожны вадзіцель, перш чым сесці за руль, павінен усведамляць адказнасць. Так лічаць выкладчыкі і майстры Шаркаўшчынска-Міёрскай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСАФ.

— Туман, дождж, галалёд, стомленасць і адсутнасць вопыту не стануць прычынай апраўдання пры дарожна-транспартным здарэнні, — заўважае майстар аўташколы Часлаў Аляшкевіч. — Недастаткова ведаць правілы дарожнага руху і ўмець кіраваць аўтатранспартам. Важна навучыцца быць за рулём ураўнаважаным, уважлівым. Задача майстроў і выкладчыкаў аўташколы—падрыхтаваць прафесіяналаў, якія добра арыентуюцца на ажыўленай дарозе.


 На важнасць грунтоўнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі вадзіцеляў звярнуў увагу і кіраўнік МРЭГ ДАІ аддзела ўнутраных спраў Анатоль Мілто, з якім сустрэліся ў аўташколе падчас экзамену.


Ад курсантаў патрабавалася прадэманстраваць навыкі кіравання грузавой машынай з прычэпам. Майстар Часлаў Іосіфавіч праінструктаваў падапечных, пажадаў удачы. Вадзіцелі хваляваліся: страшнавата, калі побач строгі экзаменатар.


"Загуў" матор шматтоннага ЗІЛа і малады вадзіцель няспешна адпусціў счапленне, дадаў газу. Колы, разрэзаўшы рыхлы снег, выехалі на прысыпанае пясчана-солевай сумессю асфальтавае палатно. Грузавік з прычэпам паімчаў. Праз некаторы час вярнуўся на зыходную пазіцыю. Хлопец задаволены выйшаў з машыны: "Здаў!"

Курсанты прызналіся, што за рулём магутнага ЗІЛа адчуваеш сябе не так упэўнена, як у легкаві-ку. Трасуцца рукі і ногі, пакуль прыстасуешся да нязвыклых габарытаў. Трэба ведаць і тонкасці кіравання машынай з прычэпам. Майстар аўташколы многаму навучыў, таму ўпэўнена выконвалі экзаменацыйныя элементы.


У групе адзінаццаць мужчын і адна жанчына. Раней Ірына мела вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі "В". Затым прайшла курсы перападрыхтоўкі на вадзіцеля катэгорыі "С", цяпер паспяхова здала экзамен і на права кіравання грузавымі машынамі з прычэпамі — на катэгорыю "СЕ".


У групе перападрыхтоўкі вадзіцеляў з катэгорыі "С" на катэгорыю "СЕ" з нашага раёна ўсе 12 навучэнцаў паспяхова здалі экзамен і атрымалі пасведчанні на права кіравання.


 Часлаў Аляшкевіч запрашае вадзіцеляў раёна атрымаць пасведчанне і рабочай прафесіі. Вучэбна-матэрыяльная база аўташколы дазваляе праводзіць тэарэтычныя і практычныя заняткі на высокім узроўні. Прычым, курсы перападрыхтоўкі вадзіцеляў з катэгорыі "В" на "С" і "СЕ" цяпер ёсць і ў Міёрах. Такой магчымасцю скарысталіся мясцовыя жыхары, якія закончылі вучобу сёмага лютага. Цяпер дзевяць міярчан праходзяць перападрыхтоўку вадзіцеляў з катэгорыі "В" на катэгорыю "С". Набіраецца новая група і на "СЕ".


Навучальная ўстанова рыхтуе таксама кіроўцаў транспарта катэгорыі "D", але давядзецца наведваць і вучэбныя класы на аўтадроме ў Шаркаўшчыне, дзе ёсць аўтобус "ПАЗ".


На Міёршчыне найбольшай папулярнасцю карыстаюцца курсы на катэгорыю "В". Сёлета ў студзені быў чарговы выпуск кіроўцаў аўтамабіляў з дазволенай масай да 3,5 тоны да васьмі седзячых месцаў.


Шаркаўшчынска-Міёрская структура ДТСАФ, кіраўнік якой Андрэй Руткоўскі, мае больш чым пяцідзесяцігадовы вопыт падрыхтоўкі кадраў, якія задзейнічаны ў розных сферах і галінах народнай гаспадаркі. За мінулы год са сцен установы выйшлі 140 вадзіцеляў катэгорыі "В".
Прайшлі перападрыхтоўку з катэгорыі "В" на "D" з правам атрымання катэгорыі "С" 24 кіроўцы, з "С" на "D" — 47, з "С на "СЕ" — 83. Частка сродкаў, аплочаных за вучобу, накі-роўваецца на развіццё тэхнічных і ваенна-прыкладных відаў спорту, забеспячэнне работы спартыўных секцый і гурткоў, на ваенна-патрыятычныя спаборніцтвы і мерапрыемствы. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта