Авторизация
 

Заняткі для людзей пенсійнага ўзросту праводзяцца ў Міёрскім ТЦСАН

 Немагчыма ўявіць разнастайнасць думак і пачуццяў, якія ўзнікаюць у чалавека з набліжэннем пенсіённага ўзросту. Наперадзе — заслужаны адпачынак.  Маладыя людзі не разумеюць гэтых праблем. Для іх пенсія — штосьці далёкае.  А многія мужчыны і жанчыны ўжо пасля свайго пяцідзесяцігоддзя пачынаюць задумвацца, як да гэтага ўзросту адносіцца: сустрэць спакойна або адсунуць? Як складзецца далейшае жыццё? А сталасць павінна стаць шчаслівай!

 Дапамагчы чалавеку прыняць фізічныя і асабовыя змяненні, жыць спакойна і радасна — задача, якую ставіць перад сабой аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра. Паслугамі карыстаюцца пенсіянеры райцэнтра і Дзісны.


Асноўны напрамак дзейнасці аддзялення — клубная і гуртковая работа. Яна дазваляе прыемна і плённа праводзіць час, творча рэалізоўвацца, задавальняць духоўныя патрэбы. Сталыя людзі перадаюць асабісты вопыт, раскрываюць незапатрабаваныя магчымасці. Разам мы пераадольваем негатыўныя адносіны да старэння, адносімся да яго як да незваротнай фізіялагічнай з'явы.


  Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту запрашае актыўных і ініцыятыўных займацца ў гуртках дэкаратыўна-прыкладной творчасці і фізкультурна-аздараўленчай скіраванасці. Мы цікава праводзім час на клубных пасядзелках, вучымся карыстацца камп'ютарам.


Гуртковыя заняткі могуць наведваць непрацуючыя ад 60 гадоў і старэй, хто дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту і мае права на дзяржаўную пенсію.


 Мы прадастаўляем паслугу дзённага догляду за пенсіянерамі. Калі ад'язджаеце ў камандзіроўку або вырашаеце асабістыя пытанні, можна прывезці роднага чалавека ў аддзяленне. Спецыялісты дапамогуць яму выбраць занятак па душы або проста адпачыць.


Чакаем вас па адрасах: г. Міёры, вул. Камуністычная, 36а (другі паверх), тэлефон для даведак 4 21 44; г. Дзісна, вул. Першамайская, 2а, тэлефон 3 73 53.

Фота з архіва ТЦСАН.
Святлана РЫНКЕВІЧ,
загадчык аддзялення.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта