Авторизация
 

Калі гучыць родная мова

 Міжнародны дзень роднай мовы адзначаўся 21 лютага. Як часта чуем мы беларускую мову ў паўсядзённасці і размаўляем на ёй самі? Пра гэта "Міёрскія навіны" спыталі ў сваіх чытачоў.

Таццяна Казлоўская, загадчыца Волкаўшчынскай бібліятэкі-клуба:
— З беларускай мовы пачынаецца кожная раніца. Слухаю навіны па радыё. У перыядычных выданнях аддаю перавагу беларускамоўным артыкулам. У бібліятэцы-клубе аформіла пастаянную выставу "Чытаем на роднай мове". Разам з творамі класікаў Янкі Купалі і Якуба Коласа размешчаны кнігі сучасных мясцовых аўтараў. Напрыклад, Людвіга Касатага, Міледзія Кукуця. Наша мова цёплая, мяккая, не калючая. Нібы кожнае слова ў ёй круглае. У многіх сітуацыях карыстаюся беларускімі прыказкамі і прымаўкамі.


 Валерый Крупенька, студэнт першага курса гуманітарнага факультэта ПДУ:
— Чую родную мову хіба што толькі ў аўдыторыі на занятках. Часам выкарыстоўваем яе ў гутарцы з сябрамі. Так, па прыколе. Мне вельмі падабаецца слова "карыстанне". Не ведаю, чаму. Мабыць, ёсць у ім нейкі глыбінны сэнс. Наша мова мілагучная, так. Люблю яе. Паважаю тых, хто ведае мову дасканала і не саромееца размаўляць на ёй у краме, у школе і ў сям'і. Але такія людзі, на жаль, сустракаюцца рэдка.


 Ніна Ігошына, пенсіянерка, г. Міёры:
— Беларуская мова асацыіруецца з песнямі Уладзіміра Мулявіна. Пяшчотная, мілагучная. Вельмі падабаецца, хоць і не родная. Я з Расіі, больш за трыццаць год жыву ў Міёрах. Гляджу беларускамоўныя тэлеперадачы, выпісваю раённую газету. Чытаць па-беларуску складана, не ведаю значэння многіх слоў. Пытаюся ў знаёмых. Але і яны не заўсёды могуць патлумачыць. У горадзе беларускую мову чую рэдка. Калі хтосьці размаўляе на ёй, штораз заслухаюся. Гучанне гэтай мовы прываблівае, нібы штосьці магічнае ў ёй ёсць.


 Ганна Блажэвіч, урач Даўгінаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі:
— Наша мова мілагучная, цёплая, родная. Кожнае слова каларытнае і жывое. Ведаю і люблю яе з дзяцінства. У школьныя гады пісала вершы па-беларуску. Удзельнічала ў алімпіядзе па беларускай мове. Зараз для душы чытаю Шамякіна. Пашанцавала — у мяне беларускамоўныя сябры і стрыечны брат Валера. З задавальненнем падтрымліваю гутаркі на роднай мове. З тымі, хто яе не разумее, размаўляю па-руску.


 Мікалай Кабяк, паштальён, вёска Басянкі Язненскага сельсавета:
— Люблю беларускую мову. Па радыё і тэлебачанні чую літаратурную, чытаю на ёй артыкулы ў раённай газеце У кожным вясковым двары гучыць трасянка. Сам на ёй размаўляю. Яна ж таксама родная. Штодня ўжываю словы "чапяла", "качарга", "люшка" і іншыя. А хтосьці з моладзі не ведае, што яны азначаюць.


 Дзіяна Мацур, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ:
— Першае, што прыходзіць на розум, калі чую словазлучэнне "родная мова", гэта вядомыя радкі Уладзіміра Караткевіча "На Беларусі Бог жыве". Любоў да сваёй краіны і мовы—не проста словы, а тое, што знаходзіцца глыбока ў сэрцы. На роднай мове размаўляю на занятках, калі да мяне на ёй звяртаюцца. Штодня беларуская мова гучыць з вуснаў выкладчыкаў і студэнтаў. Вучуся па беларускамоўных падручніках, раблю пераклады на родную мову з рускай ці ўкраінскай. І за сценамі ўніверсітэта часта размаўляем з сябрамі па-беларуску.


 Дзмітрый Гагалінскі, вучань 9 "Б" класа СШ №3 імя Я. Томкі:
— Беларуская мова мяне не вабіць. Гучыць напеўна, шмат цікавых слоў, але не хочацца ўжываць яе пастаянна. Сярод маіх сяброў таксама няма перакананых беларускамоўных. Добра гэта ці дрэнна? Вядома, дрэнна, бо калі знікае родная мова, знікае народ і нацыянальнасць. Сустракаюся з нашай мовай у школе на уроках беларускай мовы і літаратуры. Чытаем творы айчынных класікаў. Ведаю некалькі цікавых слоў — гузік, чырвоны, мара і зорка. Ёсць у іх асаблівы каларыт.


Ігар МАТЭЛЕНАК.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта