Авторизация
 

У Афганістане Аляксандр Мятла стварыў зброю. Назвалі яе прозвішчам стваральніка

 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для маёй сям'і адно з галоўных святаў. Справу служэння Радзіме абралі сваім шляхам многія з родных і блізкіх.

БОЛЬШ за пятнаццаць год працуе ў падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях мой тата — капітан унутранай службы Пётр Васільевіч Конах. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны медалём "За бездакорную службу". І ў дзень, і ў начы гатовы прыйсці на дапамогу.


У пажарнай ваенізаванай ахове прамысловых аб'ектаў горада Наваполацка служыў дзядуля Леанід Міхайлавіч Мятла. Гэтыя падраздзяленні былі папярэднікамі цяперашняга МНС. Дваццаць пяць год аддаў сваёй справе. Быў старшым вадзіцелем, умеў кіраваць любой пажарнай тэхнікай.


Медалём "За перамогу над Германіяй" і ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджаны прадзядуля Леанід Пятровіч Мяцеліца. Яго прызвалі на службу 26 ліпеня 1944 года. Атрымаў раненне, лячыўся ў шпіталі.


У КОЖНЫМ пакаленні нашай сям'і ёсць абаронцы Айчыны. Адзін з іх — родны брат майго дзядулі Аляксандр Міхайлавіч Мятла. Жылі непадалёку ад вёскі Мётлы, адсюль і прозвішча. Ваяваў у першую сусветную вайну іх дзед. Бацька Міхаіл Нікіціч, каб трапіць на фронт, прыпісаў сабе год і быў накіраваны ў танкавыя войскі. Пасля вайны праслужыў у арміі да 1948 года. Роднага брата прызвалі ў армію ў 1942-м. Пасля артылерыйскага вучылішча накіравалі на фронт. Удзельнічаў у Берлінскай аперацыі, быў цяжка паранены ў нагу, узнагаро-джаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені. Родныя па лініі маці — з вёскі Мысліўцы. У вайну дзед Ігнацій Рыгоравіч дапамагаў партызанам. Дастаўляў медыкаменты, два месяцы хаваў параненага салдата. На яго данеслі. Дзеда катавалі, расстралялі. Бабуля Крысціна не выдала партызанам імя здрадніка, каб не нашкодзіць яго сям'і.


ВЫХАВАНЫ на прыкладах мужнасці Аляксандр Міхайлавіч Мятла не мог не пайсці па шляху вайскоўца. Служыў у Літве, Беларусі, Грузіі, Германіі. Трапіў у Афганістан. За праяўлены на афганскай зямлі гераізм узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі і медалём "За баявыя заслугі". Мала хто ведае, што ў Афганістане Аляксандр Мятла стварыў зброю, якая наводзіла жах на душманаў. Яна ўяўляла сабой блок з некіравальнымі авіяцыйнымі ракетамі, усталяванымі на вежы БРДМ. Сама вежа таксама размяшчалася ў кузаве "Урала". Эфект ад залпаў быў ашаламляльным. Баявыя таварышы назвалі зброю прозвішчам стваральніка.


АЛЯКСАНДР МЯТЛА прыняў непасрэдны ўдзел у стварэнні гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Мае ўзнагароду за актыўную ваенна-патрыятычную работу па выхаванні моладзі — ордэн "За службу Ра-дзіме" ІІІ ступені. Сыны Аляксандра Міхайлавіча — афіцэры запасу, супрацоўнікі КГК "Лінія Сталіна", а ўнукі — удзельнікі клуба "Салдаты Перамогі".


СЛУЖЫЦЬ Радзіме — справа высакародная. Так лічылася ва ўсе часы. Абараняць сваю зямлю і свой народ — святы абавязак. Я рада, што ў маёй сям'і ёсць людзі, якімі мы ганарымся.

На здымку: Устаноўка «Мятла».
Вольга КОНАХ, вучаніца 8 класа
Дзісенскай СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта