Авторизация
 

"Чорныя цюльпаны" ў Міёрах не мяняюць колер

 Мемарыял "Чорныя цюльпаны" на Плошчы памяці загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры з'яўляецца сімвалам мужнасці нашых землякоў, якую яны прадэманстравалі ў далёкім Афганістане, вернасці воінскаму абавязку і памяці баявых таварышаў, што не вярнуліся ў родныя мясціны. Таму 15 лютага з раніцы пры любым надвор'і тут збіраюцца былыя афганцы і воіны-інтэрнацыяналісты, прыходзяць бацькі байцоў, што засталіся вечна юнымі на палях бітваў, прадстаўнікі ўладных структур і грамадскіх арганізацый, дэлегацыі працоўных калектываў і вучні школ. Так было і сёлета.

У выступленні на мітынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава ўзгадала маладых хлопцаў, што калісь пакідалі родныя мясціны, каб выканаць загад Радзімы. І вось яны сабраліся тут, узмужнелыя і больш сталыя. Яны прадэманстравалі, як трэба цаніць мірнае неба, сталі ўзорам для цяперашняй моладзі, школьнікаў.


Кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур адзначыў добрую традыцыю штогод сустракацца ля мемарыялу, бо нельга забываць пра тых, хто не вярнуўся з той ужо далёкай вайны. Афганцы і воіны-інтэрнацыяналісты як узор мужнасці і гераізму займаюць месца адыходзячага пакалення байцоў Вялікай Айчыннай, якіх на Міёршчыне засталося толькі 12.


Часлаў Станіслававіч выказаў упэўненасць, што вахта памяці верных абаронцаў Айчыны будзе такой жа надзейнай.
Раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак падкрэсліў, што нашы воіны аказаліся ў далёкай краіне па загадзе Радзімы. Яны прадэманстравалі, што ўмеюць добра ваяваць. Нават даўнія ворагі цяпер прызнаюць, што савецкія салдаты з'яўляліся вартымі праціўнікамі, змагаліся сумленна. Па-сутнасці, яны сталі ўдзельнікамі першай антытэрарыстычнай аперацыі.


— У кожнага з нас у памяці застаўся Афганістан, — пацвердзіў кіраўнік раённага грамадскага аб'яднання воінаў-афганцаў Вячаслаў Стома. Ён выказаў падзяку сваім паплечнікам, што не забываюць баявых таварышаў, жывых і мёртвых.


Першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч падзякавала ўдзельнікам мітынгу — воінам-афганцам, што застаюцца прыкладам адданасці Радзіме, сапраўднымі патрыётамі. Яна папрасіла Вячаслава Мілецьевіча ўручыць членскія білеты новаму папаўненню радоў БРСМ — вучням СШ №3.


Да мемарыялу "Чорны цюльпан" ускладзены жывыя кветкі. Хвілінай маўчання ўшанавана памяць нашых пяці землякоў, якіх забрала тая вайна. Іх магілы ў гэты дзень наведалі былыя баявыя таварышы, усклалі гірлянды, успомнілі пра сумесныя баявыя дарогі, па якіх калісь разам прайшлі. Выказалі словы спачування родным, чые сыны да канца выканалі свой воінскі абавязак, хаця за гэта давялося заплаціць самую дарагую цану. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта