Авторизация
 

На кваліфікацыйным экзамене для трактарыстаў-машыністаў у Міёрах

 На трактарадроме Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых ажыўлена. Сіненькі "МТЗ-1221" уз'язджае на эстакаду, спускаецца ўніз, выконвае іншыя манеўры. Затым, пакінуўшы трактар на стаянцы, кіроўца робіць усе абавязковыя элементы за рулём кормаўборачнага камбайна "Jaguar-850". 

— Ідзе кваліфікацыйны экзамен сярод трактарыстаў-машыністаў па ваджэнні калёсных трактараў катэгорыі "B" і самаходных машын катэгорыі "D",—тлумачыць кіраўнік Цэнтра Генадзь Кандратовіч. — Учора здавалі тэорыю. Сёння механізатары выпрабоўваюцца на практыцы. У складзе камісіі — галоўны дзяржаўны інспектар райсельгасхарчу Уладзімір Яскевіч (старшыня камісіі), намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко і майстар вытворчага навучання Эдуард Масла.


Кожны дасціпны трактарыст цяпер імкнецца павышаць прафмайстэрства, цікавіцца асаблівасцямі эксплуатацыі, рамонту і абслугоў-вання энерганасычанай тэхнікі. У іх ліку навучэнцы групы №55ПТ вучэбнага Цэнтра, большасць якіх адчуваюць сябе за рулём упэўнена. Усе з пасведчаннямі трактарыстаў-машыністаў катэгорыі "А" і працуюць на "Беларусах". На перападрыхтоўчых курсах, якія пачаліся ў снежні, механізатары істотна паглыбілі свае веды. У вучэбным плане на асваенне энерганасычаных колавых трактараў і самаходных машын адведзена 380 гадзін, з іх 163 — на тэорыю і 123 — на лабараторна-практычныя заняткі. Тым, хто паспяхова здасць экзамены, выдадуць часовыя пасведчанні трактарыстаў-машыністаў з правам кіравання тэхнікай катэгорый "В" і "D". Гэты дакумент патрэбны для двухтыднёвай вытворчай практыкі, па заканчэнні якой усе збяруцца на кансультацыю ў вучэбны Цэнтр і ўнутраны экзамен.


— У сакавіку нашы слухачы атрымаюць пасведчанні ўстаноўленага ўзору, якія дазваляюць працаваць самастойна на трактарах з магутнасцю рухавіка больш за 80 кілават і самаходных машынах сельгаспрызначэння айчыннай і замежнай вытворчасці, — тлумачыць Генадзь Кандратовіч. — Перападрыхтоўку у групе №55ПТ прахо-дзяць 30 механізатараў. У тым ліку па тры работнікі з УП "Цітова" і ААТ "Мікалаёўскі", па два з ААТ "Узмёнскі край", райаграсэрвісу, мясакамбіната, філіяла "Павяцце" ААТ "Чэрасы", КУП "Язна" і г. д. Самыя старэйшыя — Юліян Ластоўскі з Язненскага ПМС, Анатоль Башаў з ААТ "Мікалаёўскі", Сяргей Грыгарэнка з ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс". Маладзейшыя — Сяргей Ліманоўскі з ААТ "Папшулі", Ігар Забродзін і Аляксандр Пад'ельскі з "Цітова", Дзмітрый Лакотка і Дзмітрый Немянёнак з філіяла "Павяцце" УП "Чэрасы", Аляксандр Маскалькоў з ільнозавода.


На трактарадроме не заціхае рокат матораў "МТЗ-1221" і "Jaguar-850". За кіроўцамі, якія здаюць экзамен, уважліва назіраюць і члены камісіі, і механізатары, якім належыць прайсці іспыты. Цікаўлюся іх настроем.


— Цяпер на палетках працуе магутная тэхніка, трэба ісці ў нагу з часам — павышаць кваліфікацыю, — кажа Анатоль Башаў. — У 1981 годзе я закончыў Відзаўскае СПТ, атрымаў прафесію трактарыста катэгорыі "А". Хоць ужо 54 гады, па прапанове кіраўніцтва запісаўся на курсы, што дасць магчымасць працаваць не толькі на "МТЗ-80", "МТЗ-1221", але і на магутным "Беларусь-3022", на камбайнах "КЗС-10К", "КЗС-1218", кормаўборачным комплексе "КВК-800" і інш.
Сяргей Храпавіцкі і Аляксей Сяргей з Сіцькова. Адзін — мясцовы, другі ў дзяцінстве прыехаў на Міёршчыну з матуляй з Маладзечанскага раёна. Сяргей асвоіў прафесію трактарыста-машыніста ў вучэбным Цэнтры і 10 гадоў у сельгаставарыстве. Сее, грузіць салому КУНам, апрацоўвае палеткі ядахімікатамі. Жартуе, што ў кабіне трактара "як рыба ў вадзе" з дзяцінства, бо яго айчым Станіслаў Драгун — адзін з лепшых у гаспадарцы камбайнераў.


Аляксей таксама мае тэхнічнага настаўніка — Сяргея Вайтовіча, які працуе ў гаспадарцы на "Амкадоры". Сам хлопец раней быў заняты ў жывёлагадоўлі. У 2016-м паступіў на механізатарскія курсы і далучыўся да атрада трактарыстаў. Новай прафесіяй задаволены, заробак большы. Праўда, і працаваць трэба ад ранку да змяркання. Рамантуе тэхніку, бо паедзе на палеткі ў ліку першых: на "МТЗ-1221" плануе дастаўляць у шматтоннай бочцы вадкі азот да "Расы". Затым прыступіць да культывацыі глебы. Яшчэ неабходна падрамантаваць прычэп "ПІМ-40", які інтэнсіўна эксплуатуецца на корманарыхтоўцы.


Сярод экзаменаваных юны трактарыст з Павяцця Дзмітрый Лакотка. Сельскагаспадарчую спецыяльнасць атрымаў у Глыбоцкім ліцэі. Працуе на "МТЗ-82". На пэўны час з'ехаў у іншы раён. Але хутка зразумеў: лягчэй у родных мясцінах, дзе ведаеш не толькі людзей, але і дарогі, вёскі. У мясцовай гаспадарцы яму выдзелілі дом, у сям'і ёсць двухгадовая дачушка Яўгенія і шасцімесячны Данііл. На курсы перападрыхтоўкі запісаўся, каб стаць спецыялістам шырокага профілю і атрымліваць лепшы заробак.


Пасля экзамену старшыня камісіі падвёў вынікі, указаў на памылкі, пажадаў паспяховай вытворчай практыкі. Хутка кожны курсант сядзе за руль энерганасычанай тэхнікі і ўнясе асабісты ўклад у вясенне-палявыя работы, корманарыхтоўку і жніво. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта