Авторизация
 

Іна Какорыч з Міёр любіць падарожнічаць

  Адзіны банк, куды можна ўкласці ўсе зберажэнні, — успаміны. Гэты банк ніколі не прагарыць. Так сказаў паэт. На рахунку ўспамінаў Іны КАКОРЫЧ набеглі вялікія працэнты. І гэты ўклад яна яшчэ не раз папоўніць. У Іны Генадзьеўны Какорыч прыемная ўсмешка і святло ў вачах. "Для таго ёсць нагода", — гаворыць жанчына. 

НЯДАЎНА Іна Генадзьеўна пабывала на брадвейскім шоу "Ілюзіяністы" ў Мінску. Магі і фокуснікі з Амерыкі ўпершыню выступалі ў беларускай сталіцы. Дзве з паловай гадзіны неверагодных відовішчаў уразілі, узрушылі.


— Я веру, што магчымасці чалавека не абмежаваны. Цікава бачыць жывое пацвярджэнне гэтаму, — гаворыць субяседніца.
Білет на шоу падарылі дзеці з нагоды юбілею. У пачатку студзеня Іна Генадзьеўна адзначыла 60-годдзе. Пра ўзрост не турбуецца, таму што ў душы адчувае сябе на трыццаць. Гаворыць, што ад знака Казярога ёй дасталася мэтанакіраванасць, ад Сабакі — вернасць.
 НА ШЛЯХУ да сваіх мэт спадарожнічаюць адказнасць, старанне, жывы інтарэс. "Нічога складанага няма, калі ты пастараешся", — гаварыў Іне родны дзядзька, калі раіў паступаць у лінгвістычны інстытут.


— Быць настаўніцай марыла з дзяцінства. Толькі выкладаць хацела рускую мову і літаратуру, — расказвае Іна Генадзьеўна. — Паслухала дзядзьку, пачала больш увагі надаваць замежнай мове. Скончыла Язненскую школу і стала студэнткай Мінскага лінгвістычнага інстытута.
ПЕРШАЕ і адзінае працоўнае месца — калі не лічыць года ў санаторыі "Расінка" — Міёрская СШ №2. Іна Генадзьеўна вучыць дзяцей англійскай мове, выхоўвае веру ў сябе і натхняе да самаразвіцця. Урок пачынае з усмешкі. Класічныя метады сумяшчае з крэатыўнасцю і сучаснымі тэхнічнымі магчымасцямі. З сабой мабільны тэлефон з інтэрнэтам. Там багата нагляднага матэрыялу.


ЯРКАЙ падзеяй застаецца ў памяці паездка ў Вялікабрытанію ў 1996 годзе. Прычытала ў "Настаўніцкай газеце", што Міністэрства адукацыі арганізоўвае экскурсію для школьнікаў з усёй краіны. Сабрала групу сваіх вучняў. Ехалі праз Польшчу, Германію, Францыю. Пра Кёльнскі сабор і Музей мадам Цюсо Іна Генадзьеўна расказвае так, нібы была там на мінулым тыдні.


 ПАДАРОЖНІЧАЕ шмат. Гэта сямейнае захапленне. Ва ўспамінах і на фота Масква, Пецярбург, Кіеў, беларускія гарады. Родны край палоніць прыродай і здзіўляе незвычайнымі мясцінамі. Напрыклад, ля возера Янова ў Полацкім раёне натрапілі на "беларускі стоунхэндж".
— Стоунхэндж — знакаміты археалагічны помнік у Англіі. Па адной з версій, старажытная абсерваторыя. Выкарыстоўваўся і як рытуальнае месца, — расказвае Іна Генадзьеўна. — Ля возера Янова знаходзіцца штосьці падобнае. Вялікія камяні размешчаны па крузе. Чытала, што 22 чэрвеня, у дзень летняга сонцастаяння, на двух камянях з'яўляюцца нібы вогненныя шары. Спадзяёмся пабачыць.


АДПАЧЫВАЮЦЬ Какорычы актыўна. Валерый Львовіч — заўзяты рыбалоў-аматар. Іна Генадзьеўна займаецца рукадзеллем, вырошчвае кветкі, спрабуе новыя рэцэпты выпечкі. Фірменны пачастунак для гасцей — пірог на мінеральнай вадзе. Калі збіраюцца родныя, бавяць час за настольнымі гульнямі. З сябрамі выпраўляюцца на пікнікі, пастаянны складнік якіх шашлык і песні. Гэты год для Валерыя Львовіча і Іны Генадзьеўны адметны—у кастрычніку сапфіравае вяселле. Цікава, які падарунак падрыхтуюць сын Дзяніс і дачка Таццяна.


 ДЗЕЦІ знайшлі сваю справу, шчаслівыя ў асабістым жыцці, часта прыязджаюць у бацькоўскі дом. Абодва скончылі Полацкі дзяржуніверсітэт. Таццяна атрымала юрыдычную адукацыю. Дзяніс вучыўся на радыётэхнічным факультэце, працаваў у сваёй alma mater. Цяпер жыве ў Мінску. Узначальвае адзін з аддзелаў міжнароднай кампаніі Itransition, вядучага распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння. Канікулы ў дзядулі і бабулі з задавальненнем праводзіць унук-шасцікласнік Арцём.


— З дзяцінства прасіла дзяцей дапамагаць з хатнімі справамі, — раскрывае Іна Генадзьеўна сакрэт выхавання. — Абодва ўмелі гатаваць, сачылі за парадкам і чысцінёй, навучыліся шыць і вязаць. Аднойчы Дзяніс звязаў у падарунак кветку-брошку. Доўга гэтае ўпрыгожанне на працу насіла.


ПОСПЕХІ дзяцей, узаемаразуменне ў сям'і, надзейныя сябры, любімыя заняткі, цікавыя падзеі, запамінальныя моманты. Іна Генадзьеўна ўмее цаніць гэтыя каштоўнасці. Яны запальваюць агеньчыкі ў вачах і дораць усмешку. 

Фота з асабістага архіва Іны Какорыч.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта