Авторизация
 

Чым Міёрскі хлебазавод пачастуе на Масленіцу?

 Чым работнікі хлебазавода пачастуюць пакупнікоў на Масленіцу. Не толькі плошчу перад рынкам райцэнтра, але і сам рынак ахапіць сваёй масленічнай увагай плануюць заўтра работнікі хлебазавода. "Акупацыю" гандлёвых радоў намецілі з устаноўкі трох палатак. У адной гаспадыні змогуць прайсці майстар-клас па афармленні і ўпрыгожанні крэмам уласных кандытарскіх вырабаў. У другой аматары салодкага печыва паласуюцца свежымі, нават гарачымі пончыкамі і хрушчамі. У трэцяй будзе арганізаваны продаж уласнай прадукцыі. А ўвесь рынак ахопіць разнастайны гандаль.

Свята не абыдзецца без гарачага чаю з рознай смакатой, дэгустацыяй не толькі булачак.


 Дзейнасць вялікага "аванпаста" прадпрыемства аб'яднае віктарына па веданні хлебабулачных вырабаў, якую правядуць роставая лялька Батон з памочніцай. Знаўцаў чакаюць смачныя прызы. Спадабаецца наведвальнікам нядзельнага кірмашу вершаваная рэклама хлебазавода. Дарэчы, прадпрыемства збіраецца парадаваць пакупнікоў навінкамі. Найперш гэта "Здоба з тварагом" — невялікія булачкі. Большыя па вазе "Плюшкі — салодкае мучное" і "Завіток макавы". Майстры-хлебапёкі прапануюць пасмакаваць хлеб "Вясковы" на соладавых сумесях. Абяцаюць, што ён амаль такі, які атрымліваўся калісь у вясковых гаспадынь. Замест апрабаванага "Весніка" з'явіцца падавы хлеб "Салтанаўскі", у ім павялічанае ўтрыманне хлебапякарскай сумесі "Каласок".


Некаторыя моманты святкавання Масленіцы па-хлебазавад-скому можна ўявіць па здымку нашага фотакарэспандэнта Казіміра Блажэвіча. Роставую ляльку Батон дэманструе прадавец-кансультант Яўгенія Граковіч, а разносчык-афеня — галоўны інжынер Павел Сярко. Згадзіцеся, у такіх прадаўцоў пакупнікоў будзе шмат. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта