Авторизация
 

Сустрэча з Уладзімірам Бондарам да гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана

 Уладзімір Бондар на мясакамбінаце работнік паважаны і вельмі заняты. Сустрэцца з ім аказалася няпроста. Дазваніўся па мабільным, а ён у Полацку. Паімкнуўся дамовіцца аб сустрэчы на наступны дзень — выпісана камандзіроўка на Мінск. А там субота і паездка па асабістых, сямейных справах.

Пазней Уладзімір патлумачыў, што на сваім "Пежо эскорце" за апошнія пяць гадоў, як яго атрымаў, накруціў больш за 400 тысяч кіламетраў. У межах рэспублікі столькі наездзіць проста немагчыма, "дапамаглі" маршруты ў Піцер, Смаленск, Маскву і іншыя гарады Расіі. Аказалася, што яго машына невялікай грузападымальнасці ў 1,2 тоны — самы запатрабаваны транспарт, калі тэрмінова трэба даставіць спажыўцу ці заказчыку невялікую партыю паўфабрыкатаў з ялавічыны, ахалоджанага мяса ці каўбасных вырабаў.


Радуецца, што літаральна ў апошнюю гадзіну ўцёк з Масквы напярэдадні апошняга вялікага снегападу. Гэты мегаполіс Уладзімір Міхайлавіч ведае цудоўна, лічыць больш зручным заязджаць у яго з Валакаламскага напрамку і ноччу — тады транспарта на вуліцах менш. Расійская сталіца вадзіцелю не падабаецца: вельмі шмат аўтамабільных "пробак", цяпер там брудны, нават чорны снег, а летам — пастаянны смог. І ў такіх умовах, калі на працу трэба дабірацца гадзінамі, там імкнуцца жыць людзі!


Нарадзіўся Уладзімір Бондар у сакавіку 1968 года ў невялікай вёсачцы Крапіўнікі Шаркаўшчынскага раёна. Бацька шафярыў у сельгастэхніцы і сельгасхіміі. Маці працавала ў калгасе і розных установах, нават у музеі, як умелая рукадзельніца, спецыяліст па дыванах і вышыўцы дэманстравала там сваё майстэрства. Хлопец вучыўся ў Германавіцкай СШ. Яго класным кіраўніком была Адэля Райчонак, якая пазней стварыла музей славутага земляка Язэпа Драздовіча. Хлопец станавіцца вадзіцелем не збіраўся. Выпускніка местачковай дзесяцігодкі прываблівала іншае. Паступіў у Віцебскае ГПТВ-154, якое рыхтавала кадры для тэлезавода. На "Віцязі" нават папрацаваў слесарам-зборшчыкам тэлевізараў. 16 красавіка 1983-га Віцебскім гарваенкаматам прызваны на тэрміновую ваенную службу. Адразу трапіў у каманду 20А. Што гэты код азначае, не ведае і цяпер, аднак тады ён прывёў навабранца ў ваколіцы Кушкі, самага паўднёвага горада былога СССР. Да граніцы з Афганістанам заставалася некалькі кіламетраў, а там даўно працягвалася для савецкіх салдат напружаная баявая служба. Яна чакала і новае папаўненне.


Першае ўражанне ад знаходжання на поўдні прыемнае — цёпла, навакольныя сопкі прыгожа чырванелі макамі. Толькі хутка пачалася сапраўдная спёка, адбылося знаёмства з ветрам-"афганцам", які нёс з поўдня дробны пыл і пясок. Кветкі зніклі, засталіся адны вярблюджыя калючкі. І строгае папярэджанне — піць толькі кіпячоную ваду на тых жа калючках з не надта прыемным напачатку вяжучым смакам, каб не "падхапіць" кішэчную ці якую іншую інфекцыю.


 У вучэбным падраздзяленні ў Кушцы байцоў старанна рыхтавалі да будучай баявой службы. Уладзімір павінен быў стаць мінамётчыкам. Пасля знаёмства з матэрыяльнай часткай гэтай зброі пачаліся марш-кідкі праз сопкі дзённай спёкай ці па начным холадзе з поўнай выкладкай. Дадаткова разлік з трох чалавек пераносіў на сабе мінамётную ўстаноўку, Уладзіміру звычайна даставалася важкая пліта ці не надта зручны 82-мілімятровы ствол, радзей — боезапас. Затым пачаліся стрэльбы, вучыліся разлічваць траекторыю палёту боезарада.


Аднак у наступным усё гэта не спатрэбілася. Праз тры месяцы вучэбкі маладое папаўненне самалётам накіравалі ў Кабул. Там — размеркаванне, і беларуса Уладзіміра Бондара верталёт (ляцеў на ім упершыню) даставіў у пяхотнае падраздзяленне ў ваколіцах яшчэ больш паўднёвага горада Газні. Хаця горадам у нашым уяўленні яго назваць цяжка: паселішча аднапавярховых хатак з неапаленай цэглы. Зноў за некалькі кіламетраў ад граніцы, цяпер з Пакістанам.


Салдаты размяшчаліся ў лагеры між гор, жылі ва ўцепленых палатках, бо пад восень дзённая спёка змянялася начным холадам. З навакольных скал рэгулярна прыляталі некіруемыя рэактыўныя снарады. Яны вельмі эфектыўна ўзрываліся, хаця асаблівай шкоды не наносілі, але здаралася ўсялякае. У адказ білі нашы "грады", накіроўваліся ў засады і на перахоп баявыя групы. Удзельнічаў у такіх вылазках і Уладзімір. Апавядае, што ў экіпіроўку байца ўваходзілі асабісты аўтамат АКМ, "цынк" з патронамі, па чатыры гранаты і рознакаляровыя сігнальныя ракеты, каска, біклага і дадатковая прагумаваная ёмістасць з вадой (яе пастаянна не хапала) і… 18-кілаграмовая бронекамізэлька. З усім гэтым трэба саскочыць з верталёта, бо "вяртушка" на скалы не садзілася, і потым удзельнічаць у баявой аперацыі. Так што самі па сабе такія экспедыцыі станавіліся не простым выпрабаваннем на моц і вытрымку. Хаця радавала: па большасці вылазкі адбываліся без значных баёў.


Неўзабаве Уладзіміра прызначылі старшым стралком на бронетранспарцёр, які суправаджаў армейскія калоны на прыкладна 100-кіламетровым участку дарогі Газні-Кабул. Грузавыя машыны рухаліся пад прыкрыццем верталётаў, на найменшую пагрозу адклікаліся знішчальным агнём са спараных буйнакаліберных кулямётаў БТРы. Таму арганізаваных нападаў душманаў не здаралася. Асноўнымі перашкодамі з'яўляліся выпадковыя міны і пастаянныя перавевы дарог сыпучым пяском, шматлікія выбоіны ад снарадаў і мін. Але вельмі цяжка было бачыць на горных перавалах мноства раней папаленай нашай тэхнікі.


Пад восень 1986-га БТРы ўстанавілі для падтрымкі блок-пастоў, якія ахоўвалі дарогі. Здараліся сутычкі з маджахедамі, аднак кароткія і да асаблівых страт баявых таварышаў яны не прыводзілі. У салдат з'явілася магчымасць паласавацца ўраджаем навакольных садоў і агародаў. "Памідораў нам хапала, але так хацелася дамашняга сала", — прыгадвае былы афганец.


Увогуле, вайна не пакідае нейкіх асабліва прыемных уражанняў. У дадзеным выпадку закончылася яна для салдата нечакана: у падраздзяленні пачалося захворванне, выкліканае спажываннем няякаснай вады. Кіпячонай не хапала, таму пілі такую, якая траплялася. Давялося лячыцца ў Ташкенце, там і даслужваў Уладзімір Бондар сяржантам — камандзірам аддзялення.


Ужо з Ташкента самалётам трапіў у Маскву, чыгункай — у Віцебск. Прыезд у Шаркаўшчыну не стаў сакрэтам для маці. Яго чакалі дома.
…Пасля армейскай службы жыццё спачатку пайшло па наезджанай каляіне. Вучыўся ў радыётэхнікуме, працаваў на заводзе ў Клётавым Двары. Ажаніўся, нарадзілася дачка. Як прадпрыемства з распадам СССР не стала, перакваліфікаваўся. З 1992 года Уладзімір Міхайлавіч на мясакамбінаце. Давялося пабыць грузчыкам, абвальшчыкам, трактарыстам, цяпер — вадзіцель, адзін з лепшых на прадпрыемстве.
Жыццё ўладкавалася, жонка — бухгалтар у райсельгасхарчы. Дачка закончыла ўніверсітэт і працуе эканамістам электрасетак у Полацку, замужам. А былога афганца пастаянна клічуць наперад далёкія мірныя дарогі. 

Фота аўтара і з армейскага альбома.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта