Авторизация
 

Блізіцца час, каб аддаць галасы за дастойных людзей

 Сёння да сваёй асноўнай работы прыступілі ўчастковыя камісіі, пачынаецца папярэдняе галасаванне. Мы выбіраем дэпутатаў сельскіх, Дзісенскага гарадскога, раённага і абласнога Саветаў. Пра іх апавядаюць інфармацыйныя матэрыялы выбарчай камісіі, якія атрымалі ва ўсіх дамах і кватэрах. Тым часам дэпутаты мінулага 27-га склікання аналізуюць вынікі сваёй дзейнасці. Ці апраўдалі надзеі грамадзян?

Ці ўсё зрабілі, што па сіле, для развіцця раёна і паляпшэння ўмоў жыцця? Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў адзначае: вырашана шмат пытанняў, але час не стаіць на месцы, з'яўляюцца новыя задачы, менавіта таму дэпутацкая дзейнасць пастаянна запатрабавана. 

— Садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Міёршчыны, вырашаць пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва — галоўныя абавязкі дэпутатаў. Яны праводзяць прыёмы, арганізуюць сустрэчы з людзьмі ў розных куточках раёна. Як правіла, там і ўзнімаюцца розныя праблемы. Часам дастаткова тлумачэнняў. А дзесьці неабходна пасадзейнічаць. Немалаважна, што ў раёне адказныя і граматныя старшыні сельсаветаў, нераўнадушныя і актыўныя памагатыя — старэйшыны. Наколькі грунтоўна вывучаны патрэбы жыхароў сваёй мясцовасці, на столькі прасцей раённай уладзе прымаць правільныя кіраўнічыя рашэнні, — гаворыць старшыня райвыканкама.


Ці эфектыўна дэпутаты вырашаюць праблемы выбаршчыкаў?
— Усё залежыць ад настойлівасці і дзелавых якасцей канкрэтнага народнага выбранніка. Важна, каб і звароты мелі пад сабой рэальную аснову. Нашы дэпутаты заўсёды нераўнадушныя, ніводнае пытанне не пакідаюць па-за ўвагай. На пасяджэннях не абыходзіцца без абмеркаванняў і дэбатаў, кожны абараняе інтарэсы той сферы, якую прадстаўляе, арыентуецца ў тэме, і адлюстроўвае ў ёй думку людзей, што яго выбіралі. На сесіях ніводнае рашэнне не прымаецца фармальна — дэпутаты грунтоўна аналізуюць пытанні, уносяць прапановы.
Удзячны дэпутацкаму корпусу 27-га склікання за плённую дзейнасць на дабрабыт насельніцтва ў сваіх выбарчых акругах і ў складзе раённых і абласных Саветаў. Іх падтрымка і дапамога ў рэалізацыі шматлікіх планаў вельмі значная.


Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2017 год прааналізаваны, намечаны перспектывы на бягучы. Стратэгія тая ж — усё ў імя і дзеля чалавека?
— Гэта першачарговая мэта. Упэўнена крочым ёй насустрач. Цяпер мы — сведкі і ўдзельнікі ажыццяўлення маштабных інвестыцыйных праектаў і пераўтварэнняў, якія дазволяць істотна палепшыць эканоміку раёна. У стадыі завяршэння будаўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы, блізкае да фінішу ўзвядзенне металапракатнага завода. Прадоўжацца рэканструкцыя вуліцы Камуністычнай, выратавальнай станцыі, з'явіцца новае жыллё. Тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыя чакае нашу вытворчасць. У планах паляпшаць якасць і канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі, нарошчваць выпуск інавацыйнай, экспартаарыентаванай. Усё дзеля таго, каб кожны жыхар нашага краю меў магчымасць зарабляць і забяспечваць сваю сям'ю. Асаблівая ўвага сельскай гаспадарцы, яна павінна прыносіць прыбытак, развівацца, каб у вёсках жылі лепш. Працягнецца работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Дзякуючы Дзяржаўнай праграме па глабальнай рэканструкцыі дарожнай сеткі істотна палепшацца многія кіламетры дарог.


Што Вы чакаеце ад будучых народных выбраннікаў, якія ім пажаданні?
— Статус дэпутата мае на ўвазе канкрэтныя справы. Галоўная задача — ісці насустрач людзям, прымаць эфектыўныя і справядлівыя рашэнні. Заклікаю ўсіх землякоў прыняць актыўны ўдзел у выбарах і аддаць свае галасы за дастойных людзей. У рэалізацыі задуманага на новы дэпутацкі корпус вялікія спадзяванні. 

Запісала Наталія СТАНКЕВІЧ.

Кандидаты в депутаты Витебского областного Совета депутатов двадцать восьмого созыва

Бигосовский избирательный округ №4

ГРОМАДКО  Сергей Николаевич

                                    Миорский избирательный округ № 15

                                                ШУЛЬГА Виктор Михайлович

 

Миорский избирательный округ № 15

МАТВЕЕВ Владимир Семёнович

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта