Авторизация
 

Таццяна Сіўко працуе галоўным эканамістам філіяла "Павяцце"

 Таццяна Сіўко працуе галоўным эканамістам філіяла "Павяцце" сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Чэрасы", якое ўваходзіць у склад холдынга, утворанага на базе Полацкага камбіната хлебапрадуктаў. Такое шматступеннае падпарадкаванне праведзена нядаўна, у студзені, таму гучыць крыху нязвыкла, але спецыялістам успрымаецца станоўча.

— Наша гаспадарка ўваходзіць у склад холдынга даўно, — сведчыць Таццяна Іванаўна. — Уплыў гэтага гаспадарчага фарміравання на нашу рэчаіснасць адчуваецца па многіх напрамках. Дзякуючы яму раней атрымалі шэсць колавых "Беларусаў", не так даўно — два кормараздатчыкі "Самурай", пагрузчык "Амкадор-352Ц". Апошняе папаўненне—магутныя трактары "Беларус-1523" і "Беларус-3522", культыватар імпартнай вытворчасці, каток, а касілку нават не паспелі выпрабаваць на нашых не вельмі выраўненых сенажацях. Сёлета чакаем новы збожжаўборачны камбайн, далі заяўку на невялікі аўтамабіль МАЗ, які вельмі патрэбны для ўнутрыгаспадарчых перавозак.


Прасцей стала з забеспячэннем запчасткамі, камбікармамі для буйной рагатай жывёлы, сродкамі для своечасовай выплаты заробку. У ведамасным падпарадкаванні холдынга і наш вясковы магазін "Вята". У ім два прадаўцы, рабочы дзень з 9 да 19 гадзін з перапынкам на абед, вялікі выбар харчовых тавараў па ўмераных цэнах, якія не толькі можна, але і трэба браць у лік будучага заробку.
Вядома, кантроль за станам вытворчых спраў у гаспадарцы з боку холдынга ўзмацніўся. Асабліва за вытворчасцю малака, якое забяспечвае асноўныя грашовыя паступленні ў зімовы час. Толькі і падтрымка адчувальная.


Падвялі вынікі студзеня ў жывёлагадоўлі. У гэтым месяцы валавыя надоі на 6,8% большыя за леташнія, рэалізацыя павялічылася на 3,6%. Хаця гэты рост яшчэ нельга поўнасцю запісваць на наш рахунак: у памяшканні былога свінагадоўчага комплексу паставілі 119 кароў, "перакінутых" з аднаго з падраздзяленняў холдынга ў Расонскім раёне. Такім чынам пагалоўе дойнага гурта павялічылася на 11%.
Вядома, паказчыкі павінны быць лепшымі, але цяленні кароў зрушыліся на больш позні перыяд. Таму група раздою, якая ў 2016-м створана ў снежні, летась у пачатку зімы не арганізавана зусім. Яна пачала дзейнічаць толькі ў студзені сёлета.


Пасля такой самакрытычнасці давялося зазірнуць у зводку па малочных справах за 2017 год. У ёй "Павяцце" на прыстойных пазіцыях, забяспечыла прырост валавага надою на 8,2%. Надой на карову склаў 4102 кілаграмы, зменшыўся на 84 кг, але чацвёрты па велічыні ў раёне. Гадавая рэалізацыя малака вырасла на 7%.


— Падтрымку холдынга ў развіцці малочнай жывёлагадоўлі працягваем атрымліваць, — прадаўжала ўводзіць у курс спраў Таццяна Іванаўна.— Нашы фермы наведвае група ветспецыялістаў з мясакамбіната (прадпрыемства таксама ўваходзіць у аб'яднанне). Дапамагае змагацца з мастытамі і іншымі хваробамі, абразае капыты каровам. Да іх далучаецца асемянатар. Вынікі агульных намаганняў адчувальныя, за 2017 год 92,6% малака рэалізавана гатункам экстра.


Да драбніц валодаць сітуацыяй на ўсіх участках сельгасвытворчасці — справа прафесійнай гордасці для кожнага эканаміста. Што да Таццяны Сіўко, то для яе гэта заканамерны вынік няпростага і няхуткага шляху да пасады "галоўнага". Яна мясцовая, у 1996-м закончыла Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум і вярнулася ў родныя мясціны. Дзесяць гадоў працавала намеснікам бухгалтара, потым па прычыне двух дэкрэтных перапынкаў давялося асвойваць абавязкі майстра па будаўніцтве, начальніка свінагадоўчага комплексу і загадчыка малочнатаварнай фермы. Затое, невядомых пытанняў у розных галінах сельгасвытворчасці для яе няма. Не менш важна, што гэта пацверджана па выніках 2015 года званнем лепшага эканаміста ў сістэме АПК раёна.


На гэты раз карэспандэнт раённай газеты прыехаў на сустрэчу з Таццянай Сіўко не толькі як з выдатным спецыялістам. Старшыня Павяцкага сельвыканкама Луцыя Гардзель рэкамендвала яе і як аднаго з самых актыўных дэпутатаў сельскага Савета. Не паспеў задаць пытанне, як ёй гэта ўдаецца пры выкананні няпростых працоўных абавязкаў, як па дарозе дадому на хвілінку да мамы ў рабочы кабінет завітала ружовашчокая ад лёгкага марозцу дачка-першакласніца Ксенечка. Адзінаццацігадовы сынок яшчэ на занятках. Даведваюся, што мая субяседніца — гаспадыня хатняй фермы з каровамі і цялушкай, в'етнамскімі свіннямі, птушкай, агарода і плантацыі традыцыйных для гэтых мясцін клубніц.


Як усё гэта сумясціць, з усім справіцца?
— Яно само сабой атрымліваецца, — сцвярджае Таццяна Іванаўна. — Я на сваім рабочым месцы, бадай, самы інфармаваны чалавек аб справах у гаспадарцы. Да мяне мясцовыя жыхары ў першую чаргу звяртаюцца пра звесткі і рашэнні адносна выдзялення пашаў для асабістага статка ці тэхнікі для апрацоўкі агародаў, кармоў для каровак, накіравання камбайнаў на прыватныя надзелы, магчымасці набыць зерне для асабістых гаспадарак. Многае адначасова вырашаецца. Нават калі аднойчы прыватны малаказборшчык забуксаваў, то зноў мне патэлефанавалі, бо ведаю, каго на дапамогу паклікаць. Потым і тую дарогу крыху падладзілі…


Давялося добраўпарадкаваннем могілкаў займацца. З выразкай старых дрэў дапамаглі справіцца работнікі УП ЖКГ, муж там станочнікам працуе. Затым грошы збірала, каб дровы спарадкаваць. Іх накіравалі адзінокім састарэлым.
Цяпер у пошуку сродкаў і магчымасцей для ўстаноўкі на могілках агароджы. Па вясне пачнецца звычайны набор пытанняў, найперш па выдзяленні лепшай пашы для статка насельніцтва.


Пра задавальненне надзённых патрэб сяльчан гавару на сесіях. Не ўсё і не адразу, але многае пры падтрымцы сельвыканкама і кіраўніцтва гаспадаркі паступова вырашаецца.
— Шчыра жадаю ў гэтым поспеху.

Фота аўтара. 

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта