Авторизация
 

У назіральнай камісіі

 У актавай зале раённага аддзела ўнутраных спраў некалькі чалавек. Гэта падапечныя крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Адны толькі вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, у іншых яшчэ не пагашана судзімасць.

"На працу ніхто не спазняецца?" — напалову ўсур'ёз, напалову жартам пытаецца начальнік інспекцыі Мікалай Кот, пакуль камісія пачне з кожным індывідуальную размову.


МАЛАДЫ мужчына просіць адпусціць яго першым. Каб не спазніцца на аўтобус. Прыехаў з сельскай мясцовасці. Мікалаю (гэтае і наступныя імёны зменены) 35 год, амаль тыдзень ён на волі. Адбываў два гады пакарання за тое, што кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Яшчэ пяць год не мае права садзіцца за руль. Мікалаю заўважаюць, што з-за алкаголю ўсе яго праблемы. Сам гэта разумее. Выпівае рэдка, але з сур'ёзнымі наступствамі. Работы не баіцца і працаваць умее. Раней разам з жонкай трымалі вялікую гаспадарку, якая давала прыбытак. Па яго словах, цвёрда настроены адкрыць сялянска-фермерскую гаспадарку. Расказвае пра свае планы ўпэўнена і з энтузіязмам.


СТАЦЬ індывідуальным прадпрымальнікам намераны 27-гадовы міярчанін Пётр. Ён таксама нядаўна вярнуўся дадому. Мае некалькі судзімасцей і будаўнічую спецыяльнасць. "Афіцыйна працаваць не буду. Адкрыю ІП па будаўніцтве. Ёсць людзі, гатовыя ўкласці сродкі",—рашуча заяўляе малады чалавек.


ПЛАНЫ 24-гадовага сяльчаніна Андрэя больш сціплыя: уладкавацца ў гаспадарку па месцы жыхарства. Абы не перашкодзіла ранейшая рэпутацыя. Перш-наперш трэба аднавіць згублены пашпарт. Жыве Андрэй з бацькамі. Калісьці сям'я знаходзілася ў сацыяльна небяспечным становішчы. Гэта паўплывала на лад жыцця сына.


"ПРАЦАВАЦЬ хачу, але нікуды не бяруць", — скардзіцца Юрый. Пакуль што афіцыйнага месца працы ў яго няма. Былі праблемы са здароўем. Цяпер у пошуках занятку і заробку ў будаўнічай сферы. Яму падказалі расійскую фірму, дзе патрэбны такія работнікі. Можа быць, такі варыянт падыдзе.


СЯДЗІ і чакай. Гэтую японскую мудрасць некалькі разоў паўтараў Міхаіл. Сёлета яму будзе 50 год. Мае спецыяльнасці вадзіцеля і электраманцёра. Паколькі знаходзіцца на наркалагічным уліку, да гэтых прафесій шлях закрыты. "Буду сам чым-небудзь займацца. Яшчэ не ведаю, чым дакладна", — гаворыць мужчына. Жыве ён з маці-пенсіянеркай. У сезон зарабляе на ягадах. Па яго словах, прыбытак за два-тры дні, як у мясцовай гаспадарцы за месяц. Таму працаваць у сельгаспрадпрыемстве на жадае. Чакае перамен да лепшага.


***
Прафілактычнымі гутаркамі стасункі раней судзімых з камісіяй не заканчваюцца. Іх словы правераць на справе. З некаторымі, верагодна, зноў давядзецца сустракацца на пасяджэннях. 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта