Авторизация
 

"Буктрэйлер" уваходзіць ва ўжытак

 Тэрмін "буктрэйлер" яшчэ толькі ўваходзіць ва ўжытак, але распаўсюджваецца імкліва. У пачатку мінулага лістапада Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі правёў для школьных бібліятэкараў 12-гадзінныя навучальныя курсы па выкарыстанні камп'ютарных праграм і веб-сэрвісаў па іх стварэнні. 

У гэты ж час праходзіў рэспубліканскі конкурс буктрэйлераў да 135-й гадавіны з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Пачатак аказаўся ўдалым. Паўдзельнічалі звыш 400 работ з дашкольных устаноў, школ, прафесійна-тэхнічных вучылішчаў і каледжаў. У лік дзесяці лепшых трапіў відэазапіс "Непаўторны свет маленства: вобразы дзяцей у паэме Якуба Коласа "Новая зямля" шасцікласніка з Туркоўскай школы Захара Аўчыннікава, які выкананы пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Тамары Анатольеўны Равецкай.


Думаю, што вы ўжо зразумелі, што буктрэйлер — гэта кароткі відэаролік па папулярызацыі кнігі, як у свой час відэакліп для песні. Яго называюць новым жанрам рэкламна-ілюстрацыйнага характару па прапагандзе літаратурнага выдання ці твора з выкарыстаннем візуальнага мастацтва, электронных інтэрнэт-тэхналогій. Сцэнарый яго адвольны, можа ўключаць адпавядаючыя тэме цытаты, выказванні, песні і музыку, здымкі і відэасюжэты. Мэта адна — зацікавіць, нават заінтрыгаваць чытача.


Конкурсы стваральнікаў буктрэйлераў працягваюцца. У чарговым выказалі жаданне ўдзельнічаць бібліятэкары Чапукоўскай і Завуццеўскай школ. Дзіна Альбертаўна Варона з СШ №3 імя Ягора Томкі пазнаёміла з пачаткам працы над ролікам пра кнігу Вітольда Ермалёнка "Цярністы шлях паўстанца-скульптара" пра нашага вядомага земляка Генрыка Дмахоўскага. У аснову пакладзена анатацыя, падрыхтаваная магістрантам гісторыі БДУ Ігарам Кандратовічам, ён выступае і дыктарам. Тэкст суправаджае адлюстраванне самой кнігі, шматлікія здымкі з яе, звесткі пра родныя мясціны таленавітага чалавека і моманты адкрыцця памятнай дошкі на будынку, які калісь належаў Дмахоўскім. Разам з заключным словам Вітольда Антонавіча відэазапіс займае 6 хвілін 27 секунд. З ім неўзабаве можна будзе пазнаёміцца на "Ютубе".

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 592
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 982
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 590
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 854
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 594
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 431
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 396
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2019
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта