Авторизация
 

Святкі клуба "Вера. Надзея. Любоў".

 Клуб "Вера. Надзея. Любоў" дзейнічае з 2009 года. Жанчыны адпачываюць з карысцю, наведваюць гістарычныя месцы, арганныя канцэрты.

Штогод актывісткі клуба "Вера. Надзея. Любоў" з Язна на Стары Новы год ладзяць калядкі. З гэтымі няўрымслівымі жанчынамі ніколі не бывае сумна.


Сёлета спявалі песні, расказвалі вершы. Ласаваліся стравамі, прыгатаванымі ўласнаручна. "Канёк" Ганны Казлоўскай — салаты, імі і частавала сябровак. Лія Паршута прапанавала паспрабаваць халадзец. Заўзятая аматарка "ціхага палявання" Ева Астроўская частавала фаршыраванымі яйкамі і грыбамі. Яшчэ ў яе цудоўна атрымаліся блінцы.


Потым пайшлі калядаваць. Наведалі магазін "Ніка". Пакупнікі сустракалі на "ўра".
Цыган Ніна Маняк, цыганка Ева Астроўская, добрыя феі Саламея Сіняўская і Тамара Пазнякова стылізавалі казку "12 месяцаў". Залівіста спявала залаты голас клуба Ірына Сачыўка.


 Удзельнікі свята расказвалі вершы і байкі Дзядулю Марозу Міхаілу Карпаву, за што атрымалі падарункі. Музычным суправаджэннем займалася мастацкі кіраўнік Вольга Александроўская. Запрасілі мясцовага спевака Анатоля Дубоўскага. Дырэктар СДК Ларыса Бервячонак дапамагала ў правядзенні мерапрыемства.

Мы са святам вас вiтаем, шчасця,
радасцi жадаем!
Каб у вашай хаце заўсёды было што дацi.
Каб былi лыжкi-мiскi памыты, вашыя дзеткi сыты.
Каб мiрна-весела жылося, каб пiлося-елася,
I яшчэ хацелася, каб хацелася і маглося.
Будзь, ваша, здарова, як рыжык баровы.
Майце торбу грошай, жывiце ў раскошы.
Збожжа — поўныя клецi, павагу — у свеце!
Усяго даволi, а бяды нiколi. — жадала ўсім Саламея (Фея).

Спадзяёмся, наперадзе няўрымслівых удзельніц клуба чакае яшчэ шмат сустрэч і перамог. Хай іх заўсёды сустракаюць з радасцю!

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта