Авторизация
 

У загадчыцы Даўгінаўскага клуба-бібліятэкі Таццяны Лакотка

 37 гадоў працоўнага стажу практычна на адным рабочым месцы ў загадчыцы Даўгінаўскага клуба-бібліятэкі Таццяны Лакотка. Пра яе як культработніка нямала напісана. Цяпер аповяд пра гэту жанчыну ў крыху іншым ракурсе. 

Таццяна Уладзіміраўна мясцовая, з вёскі Балтрукі. Населены пункт калісь размяшчаўся непадалёку ад высокага коміна цагельнага завода пад Лявонпалем. Асабіста мне той комін памятны тым, што па ім арыентаваўся, калі ездзіў за керамічнай цэглай для печы. Дзяўчына хадзіла ў Лявонпальскую школу. Пасля васьмі класаў паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Працаваць вярнулася ў родныя мясціны.


Даўгінава на той час была цэнтрам сельсавета, цэнтральнай сядзібай калгаса імя Чапаева. У шматлюдным населеным пункце жыццё віравала. Дзейнічалі дзіцячы сад і школа, нават музычная, Дом культуры і бібліятэка, аддзяленне сувязі і аптэка, побач знаходзіліся фермы, пажарны пост… Магчыма, не ўсе вытворчыя і сацыяльныя аб'екты назваў. Галоўнае, што праца і грамадскія даручэнні літаральна вымушалі камсамолку-бібліятэкара быць актывісткай, пастаянна знаходзіцца сярод людзей.


Удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці і спартыўных мерапрыемствах, вяла перапіс статка ў насельніцтва і займалася кантрактацыяй цялят, афармляла альбом па гісторыі калгаса, пісала для гаспадаркі шыльды, займалася насценгазетай і "баявымі лісткамі". Культработнікі пастаянна лічыліся актывістамі сельскага Савета, на іх абапіраліся ў сваёй дзейнасці пярвічныя партыйная і камсамольская арганізацыі. У шмат разоў станавілася больш спраў, як набліжаліся выбары: усё афармлялася ўласнымі рукамі.


Паступова такое жыццё з незлічонай колькасцю грамадскіх даручэнняў стала нормай. Выконваць іх не перашкаджалі растучая ўласная сям'я, неабходнасць трымаць падсобную гаспадарку з дзвюма каровамі і іншай жыўнасцю. Яна ведала ўсіх, яе ведалі. І вось ужо на трэцяе скліканне Таццяну Уладзіміраўну вылучаюць дэпутатам Узмёнскага сельскага Савета.


Спецыяльна выпытваў у яе падрабязнасці, каб зразумець, адкуль бярэцца грамадская актыўнасць і выхоўваецца адказнасць не толькі за сябе. Аказваецца, усё проста: трэба не столькі па абавязку, колькі па закліку душы, так сказаць, на грамадскіх пачатках дапамагаць лю-дзям, вырашаць іх праблемы, каб жыць лепш і весялей. "Гэта маё", — коратка пацвердзіла мой вывад Таццяна Уладзіміраўна.


Зразумела, цяпер грамадскае жыццё ў Даўгінаве не такое вірлівае. Населены пункт не мае ранейшага "стратэгічнага" значэння. Але пасля працяглага перыяду аптымізацыі сацыяльных аб'ектаў наступіла пэўная стабільнасць. Спыніўся адток жыхароў, более дзяцей. Патрэбны работнікі для ферм, дзейнічае пажарна-выратавальны пост. Сяльчане не толькі з Даўгінава, але і навакольных вёсак наведваюць магазін, урачэбную амбулаторыю. Не мінаюць і клуб-бібліятэку. Аб'яднанне гэтых дзвюх устаноў у цяперашніх умовах Таццяна Уладзіміраўна лічыць апраўданым. У яе 130 чытачоў, у іх асаблівы попыт на перыёдыку. А вось Леаніда Грэцкая любіць беларускія раманы. Генадзь Малец дапытліва чытае гістарычныя і рэлігійныя кнігі, не адкладзе спецыяльныя па пчалярстве, чым захапляецца на пенсіі. У ліку актыўных чытачоў Софія Пальчэх, Канстанцін Матылёнак, Фаіна і Яўген Мацуры, Ніна Шпакава, старэйшына Тамара Шчарбакова і іншыя.
Дарэчы, некалькі гадоў таму Тамара Пятроўна стала ініцыятарам стварэння жаночага клуба "Субяседніца". Назва адлюстроўвае тое, што павінна аб'яднаць вясковых кабет — імкненне падтрымліваць і мацаваць сувязі паміж суседкамі. На заклік зрабіць вясковае жыццё больш насычаным і цікавым адгукнуліся бухгалтар Софія Пальчэх, настаўніца Ларыса Мятловіч, лабарант Валянціна Сінкевіч, кухонная работніца Тамара Даніловіч, прадавец Тамара Бабышка, санітарка амбулаторыі Ядвіга Матылёнак…


Арганізоўвалі пасядзелкі за кубачкам гарбаты, дзяліліся сакрэтамі выпякання пірагоў да святаў і ўменнем прыгатаваць посныя стравы напярэдадні паста. Кожнае пасяджэнне тэматычнае, сцэнарыі рыхтавала найперш Таццяна Уладзіміраўна. На святкаванне Дня маці запрасілі кіраўніка ветэранскай арганізацыі ААТ "Узмёнскі край" Святлану Пачопка, чалавека актыўнага, ініцыятыўнага і цікавага. Разам пачалі асвойваць пляценне з папяровых трубачак. Арганізавалі паездкі ў Сар'ю на свята сям'і, на Мядовы Спас — у Еўфрасіннеўскую царкву ў Полацк, на адкрыццё новай царквы ў Боркавічы. Кожная пакінула самыя прыемныя ўражанні.


А як з дэпутацкімі справамі і абавязкамі?
— Яны нібы працяг работы ў клубе-бібліятэцы, — сцвярджае Таццяна Уладзіміраўна. — Непасрэдна з вытворчымі і гаспадарчымі справамі па забеспячэнні палівам, апрацоўцы агародаў і нарыхтоўцы кармоў насельніцтва часцей адразу звяртаецца да кіраўніцтва сельвыканкама ці ААТ "Узмёнскі край". Але і мне нешта перападае. Мы са старэйшынай вёскі Тамарай Пятроўнай у цеснай звязцы займаемся добраўпарадкаваннем населенага пункта і могілкаў. Нядаўна ўдзельнічала ў перапісе статка ў насельніцтва. Была даверанай асобай і збірала подпісы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў выбарчай кампаніі. На працягу чатырох гадоў збірала звесткі аб развіцці хатніх гаспадарак для статыстыкі. Удзельнічаю ў сустрэчах з насельніцтвам па месцы жыхарства і імкнуся ўсе заўвагі і прапановы даносіць для вырашэння на пасяджэнні сельвыканкама і сесіі сельскага Савета. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта