Авторизация
 

Штораніцы старшыня Міёрскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна ШЫНКЕВІЧ складае план

 Штораніцы старшыня Міёрскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна ШЫНКЕВІЧ складае план на працоўны дзень. Да вечара пункты закрэсліваюцца. У дзень нашай сустрэчы Галіна Васільеўна планавала папрацаваць з дакументацыяй. На пачатку года гэты ўчастак работы патрабуе асаблівай увагі. Затым збіралася высветліць пытанні наконт зносу старых дамоў, добраўпарадкавання вясковых дарог. Вядома, будзе званіць тэлефон. За дзень набіраецца два-тры, а то і больш дзясяткаў званкоў.

ЗВЫЧАЙНА жыхары сельсавета трымаюць сувязь са старшынёй па тэлефоне. Раз на тыдзень можна прыйсці на асабісты прыём. Ды і ў іншы дзень звароты сяльчан не застаюцца без увагі.

— Звяртаюцца па розных пытаннях. Найбольш часта не задавальняе стан дарог. Стараюся выехаць на месца, каб на свае вочы ўбачыць і ацаніць памеры праблемы, — расказвае Галіна Васільеўна. — Своечасова выправіць дарожныя хібы не заўсёды дазваляе надвор'е. Разам з тым падсыпалі дарогу Канахі-Свярдлы, ліквідавалі ямкавасць у напрамку Якубаўшчына-Дзенісова, падлаталі шлях да Малявак праз Казлы. Часткова зроблены ямкавы рамонт дарогі Міёры-Вазаўнікі.


Узнікаюць пытанні па вулічным асвятленні, наконт аварыйных дрэў. Сезонныя клопаты — апрацоўка прыватных зямельных надзелаў у восень, нарыхтоўка паліва на зіму.


ПРА тыя ці іншыя праблемы вяскоўцаў паведамляюць мясцовыя дэпутаты і старэйшыны вёсак. Многія сумяшчаюць гэтыя дзве грамадскія пасады. Напрыклад, Валянціна Пальчэўская са Старых Крукоў, Лілія Шчарбакова з Пад'ельцаў.


— Усе старэйшыны з актыўнай пазіцыяй. Удзячна ім за дапамогу. Апошнія некалькі год менавіта сіламі старэйшын і мясцовага насельніцтва праводзяцца суботнікі на могілках, добраўпарадкоўваюцца воінскія пахаванні, помнікі і абеліскі, — гаворыць старшыня сельсавета. — Адчувальная падтрымка шэфаў — Міёрскага раёна газазабеспячэння і мясакамбіната. Яны сочаць за парадкам у вёсцы Блажкі і аграгарадку Чэрасы адпаведна. ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" нашай шэфскай арганізацыяй не з'яўляецца, але штораз прадастаўляе касілку. Адгукаецца на просьбы лінейна-дарожная дыстанцыя. Ёсць узаемаразуменне з кіраўніцтвам мясцовых гаспадарак.


ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ў ліку галоўных клопатаў старшыні сельсавета. Апошнія пяць год праходзіць свой конкурс на лепшую сядзібу. Пераможцы атрымліваюць падарункі. Спонсарскую падтрымку ў гэтым аказвае індывідуальны прадпрымальнік з Верхнядзвінскага раёна Павел Кашкур.


Адзін з напрамкаў добраўпарадкавальных клопатаў — знос старых дамоў. Нікому не патрэбныя і даўно пакінутыя гаспадарамі будынкі становяцца непрывабнымі штрыхамі сельскага пейзажу. Былыя прысядзібныя тэрыторыі пасля ўводзяцца ў сельскагаспадарчы абарот. Такім чынам павялі-чыліся палеткі ААТ "Пад'ельцы".


СТАРШЫНІ сельсавета трэба быць у курсе спраў і праблем літаральна ўсіх сваіх землякоў. Разам з тым пад асаблівай увагай адзінока пражываючыя пенсіянеры і інваліды, шматдзетныя і нядобранадзейныя сем'і. Апошніх наведвае раз на месяц. У дамах астатніх абавязкова бывае падчас штогадовых абследаванняў разам з праваахоўнікамі, выратавальнікамі, спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.


НА ДВАРЭ яшчэ не развіднела. У кабінеце старшыні сельсавета ўжо раздаецца тэлефонны званок. Старэйшына са Старых Крукоў паведаміла, што на пад'ездзе да вёскі часткова падсыпалі дарогу. Перажывае, што снег перашкодзіць далейшым работам. Старшыня супакойвае: буду трымаць пытанне на кантролі. 

ДАВЕДКА: Па стане на 1 студзеня, у Міёрскім сельсавеце пражывае 2048 чалавек. 1188 — працаздольнага ўзросту, 277 дзяцей, 583 пенсіянеры. Населеных пунктаў 68. Найбольш буйныя з іх — аграгарадкі Чэрасы і Пад'ельцы, вёска Дворнае Сяло. На тэрыторыі сельсавета два сельскагаспадарчыя прадпрыемствы — СУП "Чэрасы" і ААТ "Пад'ельцы".

Фота Казимира Блажэвіча.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 591
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 541
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 378
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 185
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 575
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 296
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 593
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта