Авторизация
 

Наталля СВЯРДЗЁЛ жыве ў Полацку і чытае раёнку

 Ураджэнка Малой Кавалеўшчыны Наталля СВЯРДЗЁЛ (некалі МАРОЗАВА) жыве ў Полацку разам з мужам і маленькім сынам. Зараз у водпуску па доглядзе за дзіцём. Кожныя выхадныя прыязджае з сям'ёй у вёску да бацькоў і першай справай гартае суботні і аўторкавы нумары раённай газеты — цікавяць падзеі на малой радзіме.

Наталля кажа, што "Міёрскія навіны" чытае з дзяцінства. Яшчэ хадзіла ў малодшыя класы школы, а раёнкай ужо цікавілася. Шукала на старонках выдання знаёмыя твары і імёны. А мінулым летам у жнівеньскім нумары газеты на перадавіцы матэрыял пра хлебаробаў ААТ "Дрыгучы" пачынаў фотаздымак, на якім браты зямлячкі дужыя хлопцы Сяргей і Уладзімір Матэленкі стаяць у полі, а на фоне — камбайн. Гэты асобнік раёнкі, як і многія астатнія, захоўваецца ў сямейным архіве.


Маці Святлана Мікалаеўна з даўніх часоў працуе паштальёнам, а таму "свежая" перыёдыка ў бацькоўскай хаце ёсць заўсёды. У тым ліку і родная газета, якая, па словах Наталлі Свярдзёл, з кожным годам прыгажэе. Напрыклад, зараз адданай чытачцы падабаюцца публікацыі пра маладых спецыялістаў. Лічыць, што фотаконкурсы — гэта нешта новае і незвычайна цікавае. Асабліва ўразіў і парадаваў "Вясельны картэж".


Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта