Авторизация
 

Справы дэпутата раённага Савета ад Мікалаёўскай выбарчай акругі

 Дэпутат раённага ўзроўню — "звязуючае звяно" паміж насельніцтвам і ўладай. Прычым, чым больш баявітае і напорыстае, тым лепш. Калі размова заходзіць пра дэпутацкія справы, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Ірына Крук звяртаецца да пухлай папкі з дакументамі, якія захоўвае не толькі "для памяці", але і для вырашэння практычных пытанняў. Сярод іх найперш улік зваротаў выбаршчыкаў, пералік пытанняў, якія ўзнімалі дэпутаты і старэйшыны Мікалаёўскага сельскага Савета на сесіях і насельніцтва ў час сустрэч па месцы жыхарства і пры правядзенні асабістых прыёмаў і прамых тэлефонных ліній.

— Я дэпутат раённага Савета ад Мікалаёўскай выбарчай акругі №22 і ў гэтай якасці яшчэ ўзначальваю пастаянную камісію па мясцовым самакіраванні і рэгламенце, — тлумачыць Ірына Амбросьеўна асаблівасці фарміравання свайго даведніка. — Хаця яна ахоплівае населеныя пункты аднаго сельсавета і адной гаспадаркі, што развіваецца пры цяперашніх умовах даволі паспяхова, але ўключае шмат населеных пунктаў на значнай тэрыторыі. Задаволена, бо пры вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці мясцовага насельніцтва ёсць на каго абаперціся. У складзе сельскага Савета 11 дэпутатаў. Найперш назаву паштальёна з Акунёва Іну Ганебную. Яна не абмяжоўваецца добрасумленным выкананнем службовых абавязкаў па распаўсюджанні і дастаўцы карэспандэнцыі, газет і часопісаў, прыёме плацяжоў, рэалізацыі тавараў штодзённага попыту і многага іншага. Гэта шчыры, душэўны чалавек. Яна выконвае просьбы вяскоўцаў, найперш пажылых, калі трэба купіць лекі, зрабіць заказ, данесці весткі пра патрэбы жыхароў гэтага аддаленага куточка да кіраўніцтва гаспадаркі ці сельвыканкама.


Разам з мужам Юрыем Уладзіміравічам — старэйшынай Акунёва — падтрымлівае парадак на ўласнай сядзібе. З дапамогай суседзяў даглядаюць абеліск у гонар землякоў, якія не вярнуліся з вайны. Сталі ініцыятарамі добраўпарадкавання могілкаў і замены на іх агароджы.
З адказнасцю адносяцца да выканання дэпутацкіх абавязкаў Аксана Шараг, Алёна Матылёнак, Кацярына Валошчанка, Алена Федарэц і іншыя. Пра патрэбы суседзяў клапоцяцца старэйшыны Пётр Стальмачонак з Шарагоў, прадстаўнік Касабукаў і Бычыншчыны Дзмітрый Баркоўскі, Канстанцін Мацкевіч — ад Арханава і часткі аграгарадка Мікалаёва, Галіна Панкрат — ад Сіцькова і Капыльшчыны, Мікалай Ляўковіч — ад Баслакоў і Барсукоў, Фёдар Кубліцкі — ад другой часткі Мікалаёва…


Якімі клопатамі жывуць сельскія дэпутаты, старэйшыны, наогул мясцовы актыў?
— Па большай частцы, звычайнымі жыццёвымі. Гэта добраўпарадкаванне жылля і могілак, апрацоўка і абмалот агародаў, забеспячэнне палівам, нарыхтоўка кармоў, стан дарог…


На іх заўвагі і прапановы імкнуцца аператыўна рэагаваць, калі дазваляюць магчымасці, старшыня сельскага Савета Анатоль Кудрашоў, дырэктар ААТ "Мікалаёўскі" Аляксей Лаўрыновіч. Нярэдка да іх намаганняў падключаюся і я.


А калі ў тым узнікае асаблівая патрэба?
— Найперш, калі пытанне звязана з маёй непасрэднай дзейнасцю па падтрымцы людзей, што трапілі ў бяду. Мела прамое дачыненне да ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў у жыллі ветэранаў і адзінокіх састарэлых. Садзейнічала паспяховаму заканчэнню ідэнтыфікацыі кароў у насельніцтва.


Мне на раённым узроўні прасцей дамовіцца пра тэрміновае грэйдзіраванне або падсыпку дарог, іх ачыстку ад снегу. Высвятляла перспектыўныя пытанні, напрыклад, пра будучыню аб'ектаў бытавога абслугоўвання. Яшчэ трэба разабрацца, пры якіх умовах жыхары Бычыншчыны могуць скарыстацца для нарыхтоўкі дроў сухастоем і ветравалам у лесе паблізу.


 Такім чынам дэпутат раённага ўзроўню становіцца своеасаблівым "звязуючым звяном"?
— Ён проста абавязаны ім быць, і чым больш баявіта, напорыста, тым лепш. Нам ёсць дзе прымяняць уласныя намаганні. Лічу, што трэба распрацоўваць прапановы па лібералізацыі прыродаахоўнага і ляснога заканадаўства, каб мясцовыя органы ўлады маглі больш эфектыўна вырашаць пытанні высечкі хмызнякоў і дрэў, калі з-за іх па дарозе не можа праехаць камбайн, далучэння насельніцтва да ўборкі сухастою і ветравалу ў зялёных насаджэннях, калі з гэтым не могуць справіцца спецыялізаваныя арганізацыі. Памятаеце, як калісь неапраўдана доўга працягвалася канфліктная сітуацыя з дзікамі? Яна можа паўтарыцца, аб чым сведчаць матэрыялы СМІ, з бабрамі і нават ваўкамі.
Адна з прычын памяншэння колькасці кароў і наогул хатняй жывёлы ў насельніцтва — цяжкасці з нарыхтоўкай кармоў. Тут патрэбен асаблівы клопат гаспадарнікаў пра мясцовае насельніцтва ў сезон сенакосу. Новы напрамак дзейнасці — развіццё сельскага прад-прымальніцтва як адзін з эфектыўных шляхоў замацавання кадраў на вёсцы і развіцця сельскай інфраструктуры.

Умацаванне сямейных адносін, папярэджанне негатыўных праяўленняў, падтрымка ініцыятыўнасці, выхаванне адказнасці… Пералік праблемных пытанняў можна працягваць. Заўважаю, што некаторыя з іх пры садзеянні мясцовага актыву паступова вырашаюцца. У ААТ "Мікалаёўскі" нарэшце пачнуць пераносіць вырошчванне збожжавых культур з невялікіх асабістых надзелаў сяльчан, дзе іх потым складана абмалочваць, у севазварот гаспадаркі. Згодны з гэтым каля двух дзясяткаў сяльчан.
Упэўнена, пры агульных намаганнях вырашацца і іншыя пытанні.
— Шчыра жадаю ў гэтым поспеху.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 584
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 471
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 369
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 177
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 568
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 289
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 586
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта