Віншаваць са святамі, уручаць падарункі хворым і нямоглым стала традыцыяй у міёрскай царкве. На гэты раз па бласлаўленні настаяцеля храма наведалі каля 120 чалавек.
9 студзеня прадстаўнікі храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне Людміла Заяц, Анфія Катовіч, Святлана Асушчанка і Дзмітрый Сінкевіч ад праваслаўнай моладзі наведалі аддзяленні раённай бальніцы. Павіншавалі медыцынскіх работнікаў і пацыентаў з Нараджэннем Хрыстовым. Акрамя таго, сёстры міласэрнасці прыйшлі да нямоглых прыхаджан дадому.
Старшая сястра міласэрнасці Святлана Асушчанка расказала, што ўсе атрымалі ў падарунак Уладзімірскую ікону Божай Маці па бласлаўленні патрыярха Кірыла. Салодкім ласункам асабліва парадаваліся дзеці. Шчырая радасць і вера ў лепшае напоўніла сэрцы людзей.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Алена ВАРОНІНА.