Авторизация
 

У Міёрскім РГЗ Алег Грэцкі прайшоў прыступкі ад інжынера да кіраўніка

 У Міёрскім РГЗ Алег Дзмітрыевіч прайшоў прыступкі ад інжынера да кіраўніка. Значыцца ў паслужным спісе будаўніцтва падземнага газасховішча ў Мазыры, дзе працаваў падчас вучобы ва ўніверсітэце. Паўгода быў інжынерам тэхнічнай інспекцыі ва УП "Віцебск-аблгаз". Найбольш прывабнымі для прафесійнага ўдасканалення і ўладкавання асабістага жыцця сталі родныя мясціны.

— Калі гаварыць пра магчымасць прафесійнага развіцця, матэрыяльны бок і сацпакет, то ў газавай службе яны аднолькавыя і ў буйным горадзе, і ў невялікім райцэнтры, —  расказвае Алег Дзмітрыевіч. — Мая малая радзіма — вёска Чэрасы, вучыўся ў Міёрскай СШ №3. З радасцю вярнуўся дадому.


АЛЕГ ГРЭЦКІ скончыў механіка-тэхналагічны факультэт Полацкага дзяржуніверсітэта ў 2009 годзе. Назва спецыяльнасці — "Праектаванне, збудаванне і эксплуатацыя газанафтаправодаў і газанафтасховішчаў". Справа цікавіла і захапляла, таму граніт навукі паддаваўся. Паралельна з асноўнай прафесіяй атрымаў юрыдычную адукацыю.


 Міёрскі раён газазабеспячэння Алег Дзмітрыевіч узначаліў у маі мінулага года. Груз адказнасці павялічыўся, але не стаў цяжарам. Дзякуючы ўласнаму вопыту і згуртаванаму калектыву, дзе ў многіх работнікаў стаж перавышае дваццаць год, а моладзь нацэлена расці і развівацца.
ПРАЦОЎНЫ дзень у начальніка Міёрскага РГЗ пачынаецца ў 7.30 з абходу тэрыторыі. У 7.45 — планёрка. Надоўга ў кабінеце не затрымліваюцца: кожны ведае свой участак работы. Першую палову дня кіраўнік аддае на дакументацыю, вырашэнне пытанняў з землеўпарадкавальнай службай, аддзелам архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Затым накіроўваецца на аб'екты, каб прасачыць за работай спецыялістаў, пагутарыць з людзьмі. Быць у курсе ўсіх спраў — адно з правіл кіраўніка. Зносіны — неад'емны складнік штодзённасці.
— Акрамя размоў з насельніцтвам падчас візітаў на аб'екты, кожную сераду праходзіць прыём грамадзян, — расказвае Алег Грэцкі. — Вырашаючы пытанні, звязаныя з паслугамі газавай службы, кіруемся правілам ісці людзям насустрач.


НАПЯРЭДАДНІ навагодніх святаў паступала шмат заявак на балоны. Прывозілі іх у выхадныя дні 23 і 31 снежня. Кожны карыстальнік можа патэлефанаваць у службу прыёму заявак і даведацца час дастаўкі. Машыны абсталяваны GPS-навігацыяй. Слесары на маршруце рамантуюць балонныя ўстаноўкі. Графік дастаўкі распрацаваны такім чынам, што раз на тыдзень машына бывае ў кожным населеным пункце раёна. У Міёрах развозяць балоны раз на тры дні.


 Сёлета ў раёне паболее спажыўцоў прыроднага газу. У пятнаццаці дамах жыхароў аграгарадка Чэрасы завершаны будаўнічыя работы па ўстаноўцы сістэм. Пуск блакітнага паліва запланаваны на люты. Затым міёрскія газавікі прымуцца за адпаведныя работы ва Узмёнах і на вуліцах Партызанскай і Дружбы ў райцэнтры.


РАЗАМ са спецыфічнымі ўменнямі і навыкамі прафпрыдатнасць работніка газавай службы вымяраецца ініцыятыўнасцю, інтэлігентнасцю, актыўнай грамадскай пазіцыяй, імкненнем да самаразвіцця ў іншых сферах. На гэта патрэбны дадатковыя ўнутраныя рэсурсы. Крыніца энергіі для Алега Грэцкага — яго сям'я. З жонкай Таццянай і трыма дзецьмі наведваюць бацькоў, часта бываюць у сяброў у Дзісне, Полацку і Наваполацку. Любімыя мясціны на Міёршчыне — Лявонпаль і Пераброддзе. Разам ходзяць у лес па грыбы, прывучае да рыбалкі шасцігадовага сына Вадзіма.


КАЛІ вярнуцца да прафесійных прыярытэтаў, то галоўныя напрамкі для Алега Грэцкага—гэта самаразвіццё, дысцыпліна ў калектыве, укаранне новых тэхналогій у вытворчасць. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта