Авторизация
 

Сакрэт аптымізму пенсіянеркі з Осцевіч

 Сакрэт аптымізму пенсіянеркі з Осцевіч Любові Ксенафонтаўны КОЗЕЛ адначасова просты і складаны: работа над сабой, здаровы лад жыцця і вера ў Бога. Нам даецца столькі выпрабаванняў, колькі можам вытрымаць. Любоў Ксенафонтаўна ўмее пераадольваць цяжкасці. Верыць, што на ўсё воля Божая. Лічыць, што галоўны ўрач чалавека — ён сам. Упэўнілася ў гэтым на ўласным прыкладзе.

ТРЭЦЯГА студзеня Любоў Ксенафонтаўна сустрэла свой шэсцьдзясят восьмы дзень нараджэння. Кожная яе раніца пачынаецца ў 5.30. Цёплай парой ідзе купацца на раку. У халады — прабежка басанож па снезе і саракахвілінная зарадка на свежым паветры. Затым бярэцца за хатнія і гаспадарчыя справы. Трэба падаіць і пакарміць двух коз, насыпаць корм курам. Даглядае прысядзібны ўчастак у 50 сотак, займаецца рамонтнымі работамі ў доме.


КАЛІ Б расповяд Любові Ксенафонтаўны слухаў урач, а затым паглядзеў яе медыцынскую картку, то вельмі здзівіўся б і, можа быць, не паверыў.


— Праблемы са здароўем пачаліся з юнацтва, — расказвае субяседніца. — У выпускным класе перасталі працаваць абедзве ныркі. Мой тата, звычайны сельскі працаўнік, нават дацэнта з Ленінграда выклікаў. Лячылася доўга. Далі першую групу інваліднасці. Забаранілі нараджаць дзяцей.


Мацярынскае шчасце Любоў Ксенафонтаўна зведала тройчы. Сын Юрый і дочкі Алена і Наталля жывуць побач — у Осцевічах і Дзісне. У старэйшых уласныя сем'і, падарылі семярых унукаў, акружаюць любоўю і клопатам.


Менавіта дзеці настаялі на тым, каб маці пераехала да іх з Міёр, калі яе стала непакоіць сэрца. Развітвацца з райцэнтрам было сумна. Там засталося шмат успамінаў і лепшая сяброўка Вікторыя Завыша, якая заўсёды раздзяляла смутак і радасці. Перажыванні, што ў Дзісне застанецца без сяброўскай падтрымкі, аказаліся дарэмнымі. Сустрэла Лідзію Панізнік — аптымістку, аматарку здаровага ладу жыцця і мудрага дарадчыка.


СТАЦЬ мацней за хваробу Любові Ксенафонтаўне дапамаглі сіла волі і вера ў дапамогу нябёс.
— Мая маці так вучыла: прасі Бога і не надавай увагі людскім размовам, — гаворыць субяседніца.
Памятала гэты наказ пасля інфаркта і двух мікраінсультаў. Тры гады таму перанесла аперацыю па выдаленні вен на нагах. Урачы непакоіліся, а пацыентка верыла ў поспех. Калі ляжала на аперацыйным стале, малодшая дачка Наталля стаяла ў дзісенскай царкве перад іконай Адзігітрыі.


Службы ў мясцовым храме Любоў Ксенафонтаўна наведвае пастаянна. Дзякуе Усявышняму за дапамогу, моліцца за здароўе блізкіх.
ПЕРАНЕСЕНЫЯ захворванні штораз узмацнялі волю і жаданне жыць паўнацэнна. Замест таблетак і мікстур выбрала травяныя чаі, натуральныя прадукты і спорт. На працягу трынаццаці год з пачатку мая і да канца верасня раніцай і вечарам плавае ў рацэ. У любое надвор'е. Ходзіць па чарніцы і журавіны, сушыць лекавыя травы.


Рэцэптамі карысных страў дзеліцца з сяброўкамі па клубе "Залаты ўзрост". Гэтае аб'яднанне дзейнічае пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН. На сустрэчах спяваюць песні, займаюцца рукадзеллем, абмяркоўваюць за гарбатай навіны і падзеі.
АКТЫЎНЫ лад жыцця і цікавыя зносіны не пакідаюць месца для сумных думак.


— Не варта засяроджвацца на непрыемнасцях, паддавацца негатыўным эмоцыям. Крыўды, сум і няўдачы трэба выплакаць і адпусціць, — заўважае Любоў Ксенафонтаўна. — Лепш захоўваць аптымістычны настрой і не спыняцца ў рабоце над сабой.  

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта