Авторизация
 

Мінак, флікер і аўтамабіль... Зноў пра актуальнае

 У цёмны час сутак і ва ўмовах дрэннай бачнасці флікер на 85% зніжае рызыку наезду на пешахода. Гэта даказаны факт. У яго сапраўднасць некаторыя пешаходы пачынаюць верыць толькі пасля дарожна-транспартнага здарэння. Ці трэба правяраць на сабе?

—Фары аўтамабіля "выхопліваюць" святлоадбівальнік, і вадзіцель бачыць здалёк яркую кропку святла. Пешаход становіцца заўважным за 400 метраў. Флікер бачны ў дождж і ў туман. Пры хуткасці 90 км/г ён свеціцца восем секунд, пры 60 км/г—24 секунды. Гэтага часу вадзіцелю дастаткова, каб зарыентавацца і пазбегнуць наезду,—прыводзіць флікерную арыфметыку старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС Аляксандр САВЕЙКА.


Асартымент флікераў багаты. Як выбраць лепшы?
—Эфектыўнасць флікераў вывучалі падчас шматлікіх даследаванняў. Аказалася, аптымальная святлоадбівальнасць у флікераў белага і лімоннага колераў. Астатнія менш эфектыўныя. Напрыклад, зялёны флікер у бліжнім святле фар бачны толькі за 80 метраў. Пры хуткасці 90 км/г аўтамабіль праедзе гэтую адлегласць за тры секунды. Вадзіцелю не хопіць часу ацаніць дарожную сітуацыю і правільна ў ёй зарыентавацца.
Што да формы святлоадбівальніка—выбірайце самую простую. Круг, палоску, квадрат, ромб. Малюнкі і надпісы на флікеры зніжаюць яго эфектыўнасць.


Часам гараджане ставяцца да флікераў скептычна і лічаць, што святлоадбівальнікі патрэбны толькі жыхарам сельскай мясцовасці. Ці правільнае такое меркаванне?
—Правілы дарожнага руху аднолькавыя і для гарадскіх, і для вясковых пешаходаў. У пункце 17.1 указана, што абазначацца святлоадбівальным элементам абавязкова ў цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі. Вуліцы без тратуараў ёсць у любым населеным пункце. Міёры не выключэнне.


Як часта на дарогах горада і раёна сустракаюцца пешаходы без флікераў?
—Для 75% пешаходаў святлоадбівальны элемент—абавязковы атрыбут у цёмны час сутак. Асабліва для жыхароў сельскай мясцовасці. У горадзе парушэнні выяўляем часцей.


Ці патрэбны флікер, калі святлоадбівальныя элементы ёсць на адзенні?
—У такім выпадку без флікера можна абысціся. Галоўнае, каб элементы на адзенні былі зроблены з якаснага святлоадбівальнага матэрыялу. Увогуле ў асенне-зімовы перыяд флікераў шмат не бывае.
Існуе меркаванне, што флікер можна замяніць ліхтарыкам ці падсветкай мабільнага тэлефона. Такі спосаб абазначэння будзе раўназначным?
—Не. Ліхтары і падсветкі не адбіваюць святло аўтамабільных фар. Да таго ж, пешахода бачна толькі ў адным напрамку руху. Такім чынам, гэта парушэнне правіл, за якое прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.


Нагадайце, якое пакаранне панясе пешаход без флікера.
—Згодна з часткай 1 артыкула 18.23 КаАП, папярэджанне або штраф ад адной да трох базавых велічынь. На першы раз, як правіла,—папярэджанне. Складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і інфармацыя заносіцца ў базу. Калі пешахода зноў затрымаюць за падобнае парушэнне, пакаранне чакае больш строгае.


Прыцягваць да адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху могуць толькі супрацоўнікі ДАІ?
—Затрымаць парушальніка мае права кожны міліцыянер. Адміністрацыйныя пратаколы за падобныя парушэнні складаюць інспектары ДПС і ўчастковыя інспектары міліцыі.


Ці панясе адказнасць пешаход, у якога флікер ёсць, але амаль незаўважны?
—З гэтым сустракаемся часта. Напрыклад, калі невялікі флікер-падвеску прамацоўваюць на сумачку. Прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці не маем права—фармальна пешаход абазначаны святлоадбівальным элементам. У такіх выпадках праводзім прафілактычную гутарку. Кожны пешаход павінен разумець, што флікер патрэбны не для таго, каб пазбегнуць штрафу, а каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння.

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта