Авторизация
 

Уручаны знак "Выдатнік беларускай энергасістэмы"

 35 гадоў таму Уладзімір Пяткевіч назаўсёды і трывала звязаў лёс з Міёрскім раёнам электрычных сетак. 18 з іх — нязменна кіруе калектывам. За ўменні, вопыт і адносіны да справы неаднаразова адзначаўся ўзнагародамі. На нядаўнім урачыстым сходзе, прысвечаным прафесійнаму святу, Уладзіміру Пятровічу ўручаны знак "Выдатнік беларускай энергасістэмы". Так высока ацаніў яго плён канцэрн "Белэнерга".

Важкі стымул для далейшай паспяховай дзейнасці. Аднак не дзеля заахвочванняў шчыра выконвае працоўныя абавязкі начальнік Міёрскага раёна электрасетак. Уладзімір Пятровіч прывык укладаць у справу сілы, веды, душу, і яна быццам стала яго другім "я". Адарвацца ад яе па сваёй волі няпроста, бадай, немагчыма. Так трывала паяднаўся з прафесіяй. Павагу да яе перадаў сынам. Дома яны бачылі, як трэба хварэць за работу, і заўсёды чулі, што энергетыка — аснова асноў, ад яе залежыць бесперабойная работа прамысловых прадпрыемстваў, сацыяльных устаноў, цеплыня і ўтульнасць любога дома, у канчатковым выніку — якасць жыцця кожнага чалавека. Цвёрдае перакананне скіравала хлопцаў менавіта за энергетычнай вышэйшай адукацыяй. Малодшы заняты па спецыяльнасці ў Міёрах, старэйшы — у Гродне, у яго і жонка энергетык. Атрымалася як у Пяткевічаў старэйшых — абодва ў адной прафесійнай галіне.


Тым большая радасць і гордасць для Уладзіміра Пятровіча, што працоўная дынастыя знайшла працяг. Новую змену заўзятых энергетыкаў расцяць і ў калектыве электрасетак. Але галоўнай узнагародай за адданасць справе кіраўнік РЭСа лічыць прызнанне энергаспажывальнікаў. На тое і скіраваны намаганні, каб не расчароўваць іх. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта