Авторизация
 

Хто ўпрыгожыў Міёры?

 Эйфелева вежа, малпачка пад пальмай, дракон, снегавік… Аздобленыя ілюмінацыяй кампазіцыі з металу і лазы штогод упрыгожваюць парк ля раённага Дома культуры.

 У дні зімовых святаў прагуляцца па казачным парку і палюбавацца на прыгажуню-елку прыходзяць міярчане і госці райцэнтра. Асабліва прывабным гэтае месца становіцца для дзяцей. Над самым яркім штрыхом у навагоднім пейзажы Міёр працавалі работнікі ўчастка добраўпарадкавання УП ЖКГ.


 Навагоднія насельнікі парку занялі свае месцы ўздоўж дарожак 22 снежня. Святочную кампанію папоўніў сімвал Новага 2018 года — сабака. Гэта работа новага мастака Уладзіслава Грэцкага. Ён пераняў эстафету ў Валянціны Хандусенка, якая цяпер на заслужаным адпачынку, а яе "гадаванцы" па-ранейшаму радуюць жыхароў і гасцей горада.


Начальнік участка добраўпарадкавання Святлана Баравік расказала, што пра ўпрыгожанне плошчы і парку паклапацілася ўся брыгада. Стараліся парадаваць, а самі часта засмучаліся. Ледзь не штодня даводзілася прыводзіць у парадак якую-небудзь з фігур. То ілюмінацыю пашкодзяць, то надумаюць на чарапасе пакатацца ці каня за дугу патрэсці, забываючыся пра электрычнае напружанне.


 Навагодняе ўбранне камунальнікі плануюць прыбраць пасля 14 студзеня. Яшчэ багата часу, каб гуляць па святочным парку, фатаграфавацца. Але рабіць гэта трэба з павагай да чужой працы. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 576
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 603
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта