Авторизация
 

Клуб "Залаты ўзрост" у Дзісне і яго душэўная неабходнасць рабіць дабро

 Жыхарка Дзісны Марыя БЛАЖКЕВІЧ (на фота ў цэнтры)  займаецца валанцёрствам разам з клубам "Залаты ўзрост" і па сваёй душэўнай неабходнасці.

У ДЗІСНЕ Марыю Мікалаеўну ведаюць многія. Тут жылі яе дзядулі і бабулі. Тут правяла маладосць і сустрэла пару сталасці. Трыццаць шэсць год прысвяціла бібліятэчнай справе. Спачатку выдавала літаратуру дарослым, затым знаёміла з цікавым кніжным светам дзяцей. Бібліятэкары выконвалі значны аб'ём грамадскай работы. Праводзілі перапіс насельніцтва, збіралі подпісы падчас перадвыбарных кампаній. Зносіны з людзьмі былі пастаянным складнікам штодзённасці. І ў кожным, з кім даводзілася сустракацца, Марыя Мікалаеўна ўмела бачыць добрае.
— Для мяне ўвогуле дрэнных людзей не бывае, — гаворыць субяседніца. — Шкадую тых, у каго не склаўся лёс. Стараюся дапамагчы тым, хто мае патрэбу.


НА ЗАСЛУЖАНЫМ адпачынку Марыя Мікалаеўна трынаццаць год. Бібліятэку наведвае часта. Бярэ кнігі для сябе і для знаёмых, якія па стане здароўя не могуць зрабіць гэта самі. Акрамя літаратуры прыносіць пажылым дзісенцам прадукты з магазіна і лекі з аптэкі, ваду і дровы з двара. Дапамагае прыбрацца ў хаце, прыгатаваць абед. Выслухае іх расповяды, разам парадуецца і паспачувае.


— Не ўмею жыць толькі для сябе, — тлумачыць Марыя Мікалаеўна. — У свой час мела шмат зносін з людзьмі, якія прайшлі вайну і наноў адбудоўвалі мірнае жыццё. Ад іх навучылася бескарыслівай дапамозе і адказнасці за свае словы.


Родныя падтрымліваюць Марыю Мікалаеўну ў яе добрых справах. Нярэдка да сваёй адзінокай пажылой суседкі ходзіць разам з мужам Мікалаем Дзмітрыевічам.


ВАЛАНЦЁРСТВА — адзін з напрамкаў дзейнасці клуба "Залаты ўзрост" пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Марыя Мікалаеўна ў аб'яднанні два гады. Выступаюць з канцэртамі ў мясцовых бальніцы і аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў, ездзілі ў Папшулі і Завуцце. Канёк Марыі Блажкевіч — тэатралізаваныя жартоўныя нумары. Удалымі атрымліваюцца пастаноўкі з рэпертуару Алены Варабей. Гумарыстычныя перадачы глядзіць па тэлевізары. Па-ранейшаму вабяць кнігі. Адзінае, чаго катэгарычна не прымае — гвалт і прыніжэнне чалавечай годнасці.


СВАІМ каштоўным багаццем лічыць людзей, з якімі зводзіў лёс. З цеплынёй успамінае колішніх начальніка аддзела культуры Барыса Мікалаевіча Шкялёнка і дырэктара раённай бібліятэкі Зінаіду Фамінічну Альхоўка. Рада сустрэчам з цяперашнімі супрацоўнікамі цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк. Цікава ў "Залатым узросце". Утульна побач з мужам. Радасна, калі наведваюць дзеці Наталля і Мікалай з сем'ямі. Любімыя клапатлівыя памочнікі Блажкевічаў — шасцёра ўнукаў і праўнук. Разам з тым увагі чулай Марыі Мікалаеўны хапае на іншых людзей, міма чыіх праблем прайсці не можа.


ТЫСЯЧЫ свечак можна запаліць ад адной, і жыццё яе не стане карацейшым. Дабрыні не менее, калі ёй дзелішся. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 842
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 656
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 635
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта