Авторизация
 

Дабрачыннае свята прайшло ў Міёрах

 З розных куточкаў Міёршчыны на дабрачыннае раённае свята "Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!" прыехалі дзеці разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Іх чакалі шчодрыя навагоднія падарункі і прыгодніцкая казка.

"Ой, не данясу!", — смяецца дзевяцігадовая дзяўчынка, спрабуючы падняць два важкія пакеты.


  З ПАДАРУНКАМІ ў фае РДК сустракалі юных гасцей супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна. Дырэктар установы Алена Шамёнак расказала, што спонсарскую падтрымку ў арганізацыі дабрачыннага свята аказалі ўсе прадпрыемствы і ўстановы Міёршчыны. Далучылася да добрай справы расійская кампанія "МетПрамБуд", што займаецца ўзвядзеннем металапракатнага завода. Набылі для дзяцей цацкі і развівальныя гульні. Салодкі ўнёсак у святочную праграму зрабіў Полацкі малочны завод. Усяго навагоднія падарункі атрымалі 128 дзетак-інвалідаў і сірот, выхаванцаў прыёмных і апякунскіх сем'яў, дамоў сямейнага тыпу.

 

 СА СЦЭНЫ вітаў удзельнікаў свята старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Пажадаў усяго найлепшага ў новым годзе і заўважыў, што цуды, пра якія марым у святочныя зімовыя дні, мы можам ствараць самі.

 У ЛІКУ прыемных цудаў — зімовая казка, паказаная супрацоўнікамі і артыстамі РДК і школы мастацтваў. Хітры капітан піратаў Флінт з памочніцай Лапундрай падманулі Снегавіка і ўкралі чароўны мяшок Дзеда Мароза. Дзеці могуць застацца без свята. На дапамогу Дзеду Марозу і Снягурцы прыходзяць Баба Яга і яе ўнучка Чучуня з сяброўкай Шушуняй. Разам з прыгодніцкім сюжэтам і героямі ў арыгінальных касцюмах стваралі святочны настрой зімовыя дэкарацыі, навагоднія песні і танцавальныя нумары. Як заўсёды бывае ў казцы, дабро аказалася мацней.

 


 ПАСЛЯ прадстаўлення гледачы адправіліся да прыгажуні-елкі. Вадзілі карагоды, спявалі, адгадвалі загадкі і атрымлівалі салодкія прызы за правільныя адказы. Весяліліся дзеці, радаваліся дарослыя, пад-мігвала агеньчыкамі елка.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта