Авторизация
 

У міярчан Юрыя і Людмілы Якаўлевых жыве симвал 2018 года

 Згодна з кітайскім  календаром, год жоўтага землянога сабакі надыдзе 16 лютага. Міярчанам Юрыю і Людміле Якаўлевым можна не чакаць. У іх ёсць свой сімвал 2018 года. Чырвона-карычневы гладкапоўсцевы Оскар — прадстаўнік пароды чау-чау,  адной з самых старажытных у свеце сабак. Яму было пяць месяцаў, калі з маскоўскага зоамагазіна прыехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Міёры. Сёлета сёмага лістапада сабаку споўнілася дзесяць год.

ВЕРНАГА і разумнага гадаванца падарыла бацькам дачка Алена. Яна і мянушку выбрала. Оскар адразу паладзіў з катамі, нават дазваляў есці са сваёй міскі. Яго палюбілі суседскія дзеці, маленькіх мог пракаціць на сабе.

— Чау-чау — сабакі-вартаўнікі. Але ў іх зніжаны парог агрэсіўнасці. Разам з тым ад небяспекі абароняць. Яны амаль не гаўкаюць. Голас падаюць у крытычныя моманты, — расказвае гаспадар.

— Асабліваць пароды ў раўнамернай афарбоўцы. Чау-чау з плямамі не бывае, — дадае гаспадыня. — А яшчэ ў Оскара сіні язык. Знаёмыя жартавалі, што сабака настаўнікаў налізаўся чарніл.

ВЫКЛАДЧЫКАМ дакладных дысцыплін — Юрый Генадзьевіч вёў урокі фізікі і інфарматыкі ў СШ №3, а пасля ў Чапукоўскай школе, Людміла Францаўна вучыла матэматыцы ў СШ №3 — са з'яўленнем сабакі давялося пашыраць веды. Чыталі спецыяльную літаратуру, шукалі інфармацыю ў інтэрнэце.

—Памылка некаторых сабакаводаў у тым, што яны ачалавечваюць жывёлу. Так нельга, — заўважае Юрый Генадзьевіч.—У сабак псіхалогія зграі. Ім трэба разумець, што ёсць важак, якому належыць падпарадкоўвацца. Калі сабака адчуе важаком сябе, то, вобразна кажучы, сядзе на шыю.

ОСКАР паслухмяна выконвае каманды гаспадароў. Яму патрэбна пастаянна быць побач з імі. Пакуль размаўляем, ляжыць на падлозе, нібы прыслухоўваючыся, пра што ідзе гаворка. З узростам стаў больш спакойны. Але так жа радасна віляе хвастом у знак сімпатыі. Сабака—любімчык і гаспадароў, і іх дарослых дочак. Алена жыве ў Мінску. Ганна ў Італіі, летам бацькі месяц гасцявалі там. Няньчылі ўнучачку Алісію, якой пайшоў другі год. Пакуль гаспадароў не было дома, пакінуты на сяброў Оскар вельмі сумаваў.

НОВЫ ГОД Якаўлевы збіраюцца адзначаць у цёплым сямейным коле — Юрый Генадзьевіч, Людміла Францаўна і Оскар. Звяжуцца з дочкамі праз інтэрнэт, патэлефануюць сябрам, павіншуюць адно аднаго. Яны не заўзятыя прыхільнікі прыкмет, але спадзяюцца, што іх чырвона-карычневы гадаванец прынясе ўдачу. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта