Авторизация
 

Участак Жанны Швядко — цэнтральныя вуліцы Дзісны

 Як пісаў Экзюперы, зносіны з людзьмі — сапраўдная раскоша. Паштальёны не адчуваюць у гэтым недахопу. Адзіны мінус, які бачыць у сваёй прафесіі Жанна Ягораўна — не заўсёды спрыяльнае надвор'е. "На працу іду з радасцю", — гаворыць паштальён Жанна ШВЯДКО. На тое мінімум дзве прычыны — дружны калектыў АПС "Дзісна" і добразычлівыя падпісчыкі.

СЕМ ГОДД Жанна Швядко носіць сумкі вагой у некалькі кілаграм. Як правіла, іх дзве. Адну напакоўвае газетамі і часопісамі. У другую кла-дзе алей, цукар, крупы і іншыя тавары, якія дастаўляе на дом заказчыкам. Пастаянна на сувязі з кліентамі. Ведае іх біяграфіі, чытацкія густы і бытавыя патрэбы.

— Удзячна ўсім, з кім працую, за добразычлівасць і разуменне. Асабліва людзям сталага ўзросту. Яны самыя актыўныя падпісчыкі і пакупнікі, — гаворыць паштальён.

НЯМА няўдач, ёсць вопыт. Такім дэвізам кіруецца Жанна Ягораўна. Па спецыяльнасці яна лабарант хімічнага аналізу. Прымяніць веды на практыцы не давялося. Працавала на кансервавым заводзе. На пошту прывялі абста-віны. Справа прыйшлася па душы.

— Для паштальёна галоўнае ведаць сваіх падпісчыкаў і іх адрасы, — лічыць субяседніца. — Я вырасла ў Дзісне, кожная сцяжынка добра знаёма. Яшчэ трэба быць крыху псіхолагам, умець знаходзіць падыход да людзей. Адносіны будую на пазітыве.

УЧАСТАК Жанны Швядко—цэнтральныя вуліцы горада. Хутка рассартыраваўшы свежую перыёдыку, апоўдні яна накіроўваецца па звыклым маршруце. Цёплай парой шлях скарачае веласіпед, у снег і галалёд ходзіць пешшу. Па словах паштальёна, службовая прагулка падабаецца ў любую пару года. Абы пад нагамі не было лужын ці снежнай кашы.

СЯРОД падапечных нямала гараджан сталага ўзросту. Для іх Жанна Ягораўна — сувязь са знешнім светам. Напрыклад, адной з падпісчыц за дзевяноста год. Бабуля дрэнна бачыць, але ўсё роўна выпісвае газету. Каб чытаць загалоўкі і сустракацца з паштальёнам.

— Да пажылых людзей стаўлюся з асаблівай цеплынёй. Напэўна, таму што ў мяне была цудоўная бабуля, — гаворыць Жанна.

Такую ж пяшчоту адчувае да дзяцей і жывёлы. Сваіх чатырох катоў і двух сабак падабрала на вуліцы.

ДОМА Жанна Швядко — клапатлівая жонка і маці, умелая гаспадыня. Радуе родных з любоўю прыгатаванымі стравамі. Даглядае кветкі, якімі аздоблены хатнія пакоі, а ўлетку ўся сядзіба. Абавязковы вячэрні рытуал — пачытаць газеты ці кнігу. З друкаваных радкоў, як і са зносін з падпісчыкамі, чэрпае крупінкі жыццёвай мудрасці. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта