Авторизация
 

Што значыць для аграгарадка Язна ПМС?

 Прадпрыемства меліярацыйных сістэм для аграгарадка Язна з поўным правам  можна назваць горадаўтваральным. Тут працуе шмат мясцовых жыхароў, і ПМС мае рэальныя магчымасці ўплываць на вырашэнне многіх сацыяльных пытанняў самага буйнога сельскага населенага пункта Міёрскага раёна. Тым больш, што ўзначальвае яго дэпутат Язненскага сельскага Савета Пётр РАДЗЮК. Якія стратэгічныя задачы ён ставіць перад сабой, з гэтага пытання карэспандэнт пачаў размову з дырэктарам.

Асноўныя мае задачы, лічу, дзве — у няпростых эканамічных умовах захаваць калектыў і па максімуме са-дзейнічаць задавальненню патрэб мясцовага насельніцтва, — адзначыў Пётр Баляслававіч. — Прычым, яны не супярэчаць адна другой. Больш таго, нават сумяшчаюцца.


Спашлюся на вынікі дзейнасці язненскіх меліяратараў за адзінаццаць месяцаў адыходзячага года. Выручка да адпаведнага перыяду летась павялічылася на 13,9%. Прыбытак планавалі ў 21 тысячу рублёў, маем 81000 — рост ледзь не ў чатыры разы. Таму задавальняе рэнтабельнасць рэалізацыі ў 9,3%. Вось такая эканамічная база дазволіла захаваць калектыў. Як і летась, на прадпрыемстве сярэдняспіскавая колькасць занятых складае 60 чалавек. Што таксама немалаважна, сярэдні заробак вырас на 12% да ўзроўню мінулага года і на 14% да плана. Больш таго, выплачваем яго рэгулярна. Напрыклад, за лістапад зрабілі гэта да 8 снежня.


Работа меліяратараў мае асаблівасці, бо працаваць даводзіцца на аддаленых аб'ектах, хаця цяпер гэтым нікога не здзівіш. Вось і нашы язненцы былі заняты на розных работах у сваім і суседніх раёнах. Правялі рэканструкцыю меліярацыйных сістэм на Міёршчыне на 146 гектарах у ААТ "Цітова", дзе асвоілі 330,2 тысячы рублёў. У ААТ "Папшулі" гэтыя паказчыкі 184 га і 342,1 тысячы рублёў. Цяпер вядзём рэканструкцыю аб'екта "Захарнічы" і рамонт "Забалоцця" на Полаччыне. Перакінулі тэхніку і людзей у Пастаўскі раён, дзе трэба адрамантаваць нагульную сажалку ў 110 гектараў коштам 103 тысячы рублёў у рыбаводчай гаспадарцы "Навінкі".


Шмат працуем па прамых дагаворах, у "старонніх" арганізацый ёсць попыт на нашы паслугі транспарта, аўтакранаў і землярыйнай тэхнікі — найперш бульдозераў і экскаватараў, трактараў з прычэпамі для вывазкі з ферм арганікі. Навакольным гаспадаркам Міёрскага і Полацкага раёнаў у гэтым годзе іх аказалі на 173,8 тысячы рублёў.


Якія паслугі аказваеце мясцоваму насельніцтву?
—Найперш удакладню, што пад мясцовым насельніцтвам мы маем на ўвазе не толькі жыхароў Язна ці навакольных вёсак Міёрскага раёна, але і недалёкіх населеных пунктаў Полаччыны і Глыбоччыны. Калі ж гаварыць пра дачнікаў, то наогул усё даўно перамяшалася. Але не гэта асноўнае. Зваротаў за нашымі паслугамі ад фізічных асоб более, бо ў аддаленым рэгіёне іх больш некаму аказваць. У асноўным гэта нарыхтоўка і дастаўка дроў з недалёкіх высечак лясгаса і торфабрыкету з Міёр. Свае работнікі і жыхары Язна звяртаюцца, калі патрэбны зварныя, такарныя, слясарныя і іншыя работы непасрэдна ў майстэрнях. Некалькі гадоў таму купілі ў адной з гаспадарак зернедрабілку, давялі яе да ладу. Цяпер папулярнасцю карыстаецца паслуга па размолу зерня. Дачнікі дэманструюць узоры добраўпарадкавання сядзіб, ім патрэбны бульдозеры і экскаватары для капання сажалак, розных вадаёмаў.


Жыццё запатрабавала, каб мы заняліся нават рытуальнымі паслугамі. Выдзяляем на пахаванні транспарт, капаем магілы.
Калі ёсць звароты сельвыканкама, выдзяляем транспарт, для добраўпарадкавання аграгарадка прывозім пясок, падсыпаем і ачышчаем ад снегу вуліцы, выконваем іншыя работы.


З профільнымі і няпрофільнымі работамі язненскія меліяратары спраўляюцца. Хто сваім стараннем яднае ў працы калектыў?
—Дрэнныя работнікі на нашым прадпрыемстве не затрымліваюцца. Большасць з адказнасцю адносіцца да сваіх абавязкаў, наогул да працы. Але і сярод іх адзначу ўклад звяна бульдазерыстаў у складзе Сяргея Труса і Станіслава Маркевіча. Яны заўсёды забяспечваюць вялікую выпрацоўку пры добрай якасці.


Сёлетнія дажджлівыя ўмовы не надта спрыялі земляным работам, але мы праклалі 55 кіламетраў дрэнажу. У гэтым значная заслуга брыгады Анатоля Лася, дзе машыністам шматкаўшовага экскаватара — Аляксандр Корбут.


Вялізны ўклад у выкананне праграмы 2017 года ўнесла будаўнічая брыгада пад кіраўніцтвам "афганца" Пятра Баслака.
Вадзіцель Мікалай Нікіціч на МАЗе-цегачы перавозіць цяжкую тэхніку і буйнагабарытныя грузы не толькі для свайго прадпрыемства, а таксама для гаспадарак, лясгаса, сталічнай фірмы "Белбуднафтагаз", з якой актыўна супрацоўнічаем.


За Міхаілам Альхімовічам замацаваны адразу дзве машыны. На аўтафургоне развозіць людзей на аб'екты, а на бензавозе дастаўляе паліва не толькі для патрэб ПМС. Дастаткова сказаць, што ў час жніва забяспечваў саляркай камбайны і трактары ўсіх навакольных гаспадарак Дзісенскай зоны, нават суседняга Полацкага раёна. Калі патрабавалася, нават па выхадных.


З адказнасцю выконваюць свае абавязкі інжынерна-тэхнічныя работнікі. Лепшыя працоўныя якасці перадаў бацька-бульдазерыст начальніку вытворчага аддзела Станіславу Маркевічу. На Дошку гонару дзяржпрадпрыемства "Віцебскмеліяводгас", якой мы непасрэдна падпарадкоўваемся, занесены партрэт эканаміста Наталлі Малец. З вялікім аб'ёмам спраў і з адказнасцю спраўляецца галоўны бухгалтар Валянціна Пучынская. У мінулым годзе, і лічу на пастаянна, уліўся ў наш калектыў выпускнік Горацкай сельгасакадэміі інжынер-механік Максім Казачонак, ураджэнец недалёкіх Ушач.


Добрых слоў і падзякі за выдатную працу заслугоўваюць і іншыя работнікі прадпрыемства. Шчырыя словы за зладжаную працу выказваю ўсім меліяратарам.

Сардэчна віншую калектыў Язненскага ПМС і яго ветэранаў з Новым годам, каляднымі святамі і выказваю найлепшыя пажаданні па ажыццяўленні мар і задум у 2018-м.

Фота з архіва рэдакцыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта