Авторизация
 

Выбраны накірунак на выпраўленне

 Размовы з раней судзімымі грамадзянамі на чарговым пасяджэнні назіральнай камісіі атрымаліся нязвыкла хуткімі. Амаль нікому не нагадвалі пра неабходнасць працаўладкавання. У пошуках работы беспрацоўныя зацікаўлены самі.

 

Памылку не паўторыць
22-гадовы Дзяніс (гэтае і наступныя імёны зменены) асуджаны за крадзеж. Спрабаваў украсці тэлевізар з чужой кватэры. Пакаранне адбывае ўмоўна і не можа растлумачыць прычыну ўчыненага. Абяцаў падобнае не паўтараць. Самастойна знайшоў працоўнае месца. Прайшоў навучанне і будзе займацца мантажнымі работамі на будаўніцтве металапракатнага завода.


Новы год — новая работа
Аляксей вызваліўся ў жніўні. Наконт далейшых планаў адказвае: "Працаваць і атрымліваць асалоду ад жыцця". Два месяцы правёў у беларускай сталіцы. Аднак, па словах Аляксея, нядобрасумленны дырэктар прадпрыемства стаў сквапным на грошы. Пасля навагодніх святаў паедзе на заробкі ў Расію.


Ад работы не хаваецца
Праблем не стварае. Дысцыпліну не парушае. Афіцыйна не працуе. Такая характарыстыка ў Вікторыі. Ад работы яна не хаваецца. Гаворыць, што працаўладкавацца ў нашым раёне складана. Зарабляла на ягадах. Дапамагае грашыма дарослы сын, які жыве ў Расіі. У Вікторыі ёсць швейныя навыкі, магчыма, зможа іх прымяніць у суседнім райцэнтры.


Выбар паміж работай і ЛПП
Алег да восені быў на заробках у Расіі. Вясной збіраецца туды зноў. Таму па месцы жыхарства часовую работу не шукае. Жыве ў вёсцы непадалёку ад райцэнтра з бацькамі-пенсіянерамі. Не заўсёды з карысцю праводзіць вольны час. Нядаўна яго затрымалі на дарозе без флікера ў нецвярозым стане. Да гэтага ўжо меў пратакол за знаходжанне п'яным у грамадскім месцы. Засталося адно правапарушэнне да ЛПП, дзе ўжо двойчы давялося пабываць. Выбар за ім.


Справа за дакументамі
Дзмітрый адбываў арышт за ўхіленне ад выплаты аліментаў. Пакуль атрымлівае даход з выпадковых заробкаў. Жыве з бабуляй. Гаворыць, што адносіцца да яе з цеплынёй і павагай. Магчыма, афіцыйна аформіць догляд за пажылой. Гэтае пытанне Дзмітрый паабяцаў вырашыць у хуткім часе.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта