Авторизация
 

Тэлефануем у дыспетчарскую Міёрскага РЭС

 Калі ў нашых дамах раптоўне тухне святло, мы першай справай тэлефануем у дыспетчарскую РЭС з пытаннямі і просьбамі дапамагчы. Тут прымаюць заяўкі і высылаюць брыгаду для рамонтных і аварыйна-аднаўленчых работ. Прычынай парушэння электразабеспячэння можа стаць што заўгодна. Самымі экстрэмальнымі сітуацыямі старшы дыспетчар Аляксандр Піртань і дзяжурны дыспетчар Міхаіл Януковіч называюць кліматычныя ўмовы.

У дыспетчарскай Міёрскага РЭС штодзень кругласутачна кантралююцца 10-кілавольтавыя лініі, вядзецца тэлекіраванне выключальнікамі на васьмі падстанцыях, адсочваецца і ліквідуецца адхіленне ад нармальных рэжымаў. Тут рэалізуюцца планавыя і прымаюцца аварыйныя заяўкі, каардынуецца дзейнасць брыгад электраманцёраў. Пры рабоце з высакавольтавай лініяй у лесе ці полі цяжка вызначыць, ці адключана яна. У дадзеным выпадку на пульце кіравання трэба быць крайне ўважлівым і прымаць правільныя рашэнні, каб пад напружанне не траплялі калегі.


Неад'емны атрыбут дыспетчараў—карта электрычных сетак. Яна размешчана паўкругам на дзве сцяны. То там, то тут пыхаюць на ёй чырвоныя лямпачкі.
—Зараз усё ў норме,—уводзіць у курс спраў старшы дыспетчар Аляксандр Піртань.—Міргаючыя агеньчыкі на схеме апавяшчаюць пра планавыя рамонтныя работы на пэўных падстанцыях. Пры пашкоджаннях спрацоўвае сігналізацыя. Яна розная па гучанні, што залежыць ад характару няспраўнасці.


Штат дыспетчараў складаецца з сямі чалавек. Змена 12-гадзінная, дзяжураць па графіку. Кожны дасканала валодае сітуацыяй, у іх рабочы працэс не можа ўмяшацца нават начальнік РЭСа.
Сёння за абстаноўкай сочыць Міхаіл Януковіч. У арганізацыі працуе 23 гады, з іх 10—дыспетчарам. Адказнасць у яго павышаная. Абавязкі не пакідае ўбаку ні на хвіліну. Толькі ўзіраецца ў манітор камп'ютара, дзе ўся сітуацыя ў рэжыме рэальнага часу, размаўляе па рацыі. Тэлефон пакуль маўчыць. Дзве заяўкі паступілі раней. Без электра-энергіі засталіся вяскоўцы.


Калі тэлефануюць з населенага пункта, дыспетчар першай справай правярае падстанцыю па схеме, вылучае ўчастак і накіроўвае на месца электраманцёраў аператыўна-выязной брыгады. Звычайна падача электраэнергіі аднаўляецца хутка — на працягу сутак. Толькі ў выпадку масавага адключэння, што можа здарыцца з-за снегападаў, моцнага ветру, абледзянення правадоў, грамадзянам давядзецца пачакаць. У першую чаргу ўзнаўляецца электразабеспячэнне сацыяльна-значных аб'ектаў: медустаноў, школ, садкоў.

Бытавыя абаненты звяртаюцца ў дыспетчарскую часцей за ўсё. Нярэдка з прэтэнзіямі, а бывае, у доме проста перагарэлі пробкі-аўтаматы, што не звязана з агульнай паломкай. Заўсёды трэба быць асабліва далікатным: дакладна выконваць работу і інфармаваць абанента, размовы запісваюцца.


Не дзіўна, што на адказны пост дыспетчара выбіраюць лепшых. Чалавеку з вышэйшай адукацыяй трэба прайсці курс навучання, пасля чаго здаць экзамены і атрымаць неабходныя правы. І пасля рэгулярна развіваць свае веды і навыкі. Таму, напэўна, у дыспетчарскай Міёрскага РЭС стабільны калектыў, з багатым вопытам работы. У гэтай звязцы пануе ўзаемаразуменне, адчуваецца камандны дух, давер і ўзаемавыручка. Менавіта ў такой атмасферы ліквідацыя парушэнняў заўсёды зладжаная і хуткая. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта