Авторизация
 

Таленты і рацыяналізатары ўчора і сёння. Яны ёсць!

 Пра 70-я гады мінулага стагоддзя моладзь ведае, бадай, толькі тое, што для вялікай краіны СССР гэта быў "перыяд застою". Не бяруся ацэньваць тагачасную палітычную сітуацыю з пункта гледжання работніка сярэдняга звяна ў прамысловасці, кім я тады з’яўляўся. Што непасрэдна да вытворчасці, то хацеў бы вярнуць той перыяд працоўнага энтузіязму і павагі да майстра сваёй справы. І вось чаму.

Я працаваў майстрам парасілавой гаспадаркі льнозавода. Для мяне, маладога спецыяліста, каштоўным быў прыклад работнікаў старой загартоўкі, што не мелі нават сярэдняй адукацыі, іх адносіны да работы, адказнасць і творчае майстэрства.


Механікам ільнозавода працаваў Аляксандр Іосіфавіч Урбанскі. Спецыяльнай адукацыі не меў, затое валодаў вострым тэхнічным чуццём. Разлікі рабіў на паперы, ад рукі маляваў эскізы дэталей. Кожную сваю паперку з уласнай распрацоўкай старанна захоўваў у тоўстай папцы. Калі паўставала задача, з якой ён некалі сутыкаўся, хутка знаходзіў тэхнічнае рашэнне.


Гэты самавучка быў здольны правільна вызначыць перадатачны лік рэдуктара, падабраць да патрэбнага механізма ці прыстасавання іншыя дэталі, калі патрэбных не мелася, самастойна стварыць неабходны агрэгат.


Тады імкнуліся рацыянальна выкарыстоўваць сыравіну. Пры тым нават не спрабавалі пусціць на перапрацоўку вільготныя снапкі трасты. Для іх Аляксандр Іосіфавіч распрацаваў невялікую сушылку па аналогіі з аднатыповым вялікім агрэгатам. На яго рахунку шэраг удасканаленняў мяльна-трапальнага агрэгата для павелічэння выхаду доўгага валакна.


Механік заўсёды ўлічваў, якое абсталяванне на працягу года ламалася, рамантавалася, патрабавала замены. Гэтыя запісы з'яўляліся падставай для заяўкі на новы перыяд на дэталі і матэрыялы. Таму пастаянна меў патрэбныя запасы.


Універсальным токарам, слесарам, фрэзероўшчыкам, наогул майстрам на ўсе рукі ўзгадваецца Аляксандр Маркавіч Кандрацкі. Знешне здавалася, што ён ніколі і нікуды не спяшаўся, не любіў, як кажуць, "браць на пупок". Але справы ў яго рабіліся нават тады, калі сядзеў і курыў. Таму што, перш, чым узяцца за складаную справу, усё дасканала абмазгоўваў. Імкнуўся прыдумаць дапаможнае прыстасаванне, нешта ўдасканаліць, зрабіць усё з мінімальнымі выдаткамі сіл і сродкаў.


Напрыклад, у кацельні асабліва складанай была замена падшыпнікаў на вале вентылятарнага кола дымасоса. Выконваць гэтую аперацыю даводзілася не радзей аднаго разу за год, бо ва ўмовах вя-лікай тэмпературы апорныя падшыпнікі хутка зношваліся. Тады два-тры слесары здымалі з мацаванняў цяжкую, аб'ёмістую і, здавалася, неразборную канструкцыю. Устанаўлівалі яе на "калодзеж" з бярвенняў і добры дзень працавалі цяжкім молатам, каб выбіць закарэлую вось. Належны вынік іх старанне не гарантавала, бо можна было разбіць ступіцу, раскляпаць саму вось.


Працэс памяняўся, калі за справу ўзяўся Аляксандр Маркавіч. Ён з паўдня прасядзеў насупраць дымасоса, абдумваючы, як яго адрамантаваць не здымаючы і не разбіраючы. Другую палавіну дня рыхтаваў прыстасаванне, нечым падобнае на сучасны здымальнік. Для яго ўстаноўкі прасвідраваў дзве сіметрычныя дзіркі ў ступіцы і зманціраваў на ёй свой выраб. Потым толькі змочваў вось саляркай і не спяшаючыся падкручваў пакрысе нацяжны болт. За паўдня майстар адзін зрабіў тое, што раней на працягу змены было цяжкай працай для некалькіх чалавек.


Гэта толькі некалькі прыкладаў, як нашы землякі вырашалі канкрэтныя задачы ў "застойныя" 70-я. Не думаю, што ўмелых, майстравітых людзей стала менш. Толькі яны чамусьці непрыкметныя. Можа мы іх не заўважаем ці не цэнім?

Фота для ілюстрацыі.
Леанід СЦЕПУЛЁНАК, ветэран працы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта