Авторизация
 

У дырэктара УП "Міёрскае ПМС" Уладзіміра НІКАЛАЁНКА ў рабочым кабінеце

 Не заўсёды ўдаецца застаць дырэктара УП "Міёрскае ПМС" Уладзіміра НІКАЛАЁНКА ў рабочым кабінеце. Толькі вярнуўся з далёкай камандзіроўкі і зноў збіраецца ў паездку. Праўда, цяпер па раёне. Мне пашанцавала, бо кіраўнік затрымаўся з падначаленымі для вырашэння бягучых вытворчых пытанняў.

Міёрскія меліяратары сёлета былі заняты на 55 меліярацыйных, будаўнічых і іншых аб'ектах у сваім і суседніх раёнах. Даводзіцца шукаць новыя заказы, выконваць грамадскія, у тым ліку дэпутацкія даручэнні, — гаворыць Уладзімір Пятровіч. Ён дэпутат раённага Савета, кіруе рэгіянальным аддзяленнем саюза наймальнікаў. — Але найперш займаюся справамі свайго калектыву. Да многага абавязвае статус нашага ПМС, якое ўваходзіць у пяцёрку лепшых сярод 23 аднатыповых прадпрыемстваў вобласці.


Канчатковыя вынікі адзінаццаці месяцаў яшчэ падводзяцца. За 10 месяцаў забяспечылі аб'ём падрадных работ у дзеючых цэнах без уліку падаткаў на 1 мільён 459 тысяч рублёў, гэта 113% да плана. Выручка ад рэалізацыі перабольшыла планавы паказчык на 28%, прыбытак дасягнуў 116 тысяч рублёў пры намечаным у 28 тысяч. Рэнтабельнасць продажу маем у 6,4%, меркавалі ўтрая меншую.


У гэтым годзе закончылі рэканструкцыю меліярацыйных сістэм "Якубенкі-Рассвет " на Полаччыне і "Баявы партызан" у ААТ "Чэрасы". Працуем на аб'екце "Праўда" на ўгоддзях ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс". Займаліся такімі ж работамі ў Расонскім і Пастаўскім раёнах. Адрамантавалі асушальныя сістэмы "Свярдлова" і "Чырвоная Полаччына" ў суседнім раёне. Асвоілі значныя сумы пры тэхнічным абслугоўванні меліярацыйных сістэм у гаспадарках сваёй зоны, на стварэнні камунальных сетак і добраўпарадкаванні жылля для работнікаў металапракатнага завода. Працягваем супрацоўніцтва з пагранічнікамі.


Большыя аб'ёмы выконваем меншым калектывам, таму прадукцыйнасць працы павялічылася на 43%. Расце заробак, хаця і не так імкліва. Важна, што выплочваецца своечасова. Па выніках лістапада, ды і года, мяркую, асноўныя паказчыкі павялічацца, аднак суадносіны і тэмпы захаваюцца. У гэтым вялікая заслуга калектыву. У ліку найбольш старанных работнікаў машыністы аўтакрана Аляксандр Шук, аднакаўшовых экскаватараў Сяргей Мінін і Юрый Нікіценка, шматкаўшовага — Мікалай Усціновіч, бульдазерыст Уладзімір Харытовіч, трактарыст Васіль Антанёнак, вальшчык лесу Васіль Ізаітка, прараб Мікалай Лаўрыновіч, начальнік планава-вытворчага аддзела Сяргей Жук. Слоў удзячнасці заслугоўваюць і многія іншыя.


 Сляды дзейнасці меліяратараў не надта прыкметныя ў населеных пунктах. Затое, дзякуючы іх намаганням, менее старых будынкаў і дрэў на пустуючых сядзібах. Што зрабілі апошнім часам у райцэнтры?
—12 лістапада адбылося ўрачыстае асвячэнне помніка Маці Божай на набярэжнай у Міёрах. Там калісьці стаяла скульптура Дзевы Марыі. Каб яна вярнулася на колішняе месца ў новым абліччы, нямала папрацавалі нашы спецыялісты і рабочыя. Доўга распрацоўвалі і дапрацоўвалі праект пастамента: ён у вадзе павінен стаяць трывала. Потым да справы прыступілі бетоншчыкі, арматуршчыкі, кранаўшчыкі, мантажнікі, электрыкі… Вынікі іх намаганняў цяпер бачыць кожны.


Важны напрамак дзейнасці меліяратараў—аказанне паслуг. Хто ўзначальвае гэты ўчастак работы?
—Пры выкананні паслуг даво-дзіцца каардынаваць намаганні розных падраздзяленняў і служб. Таму курырую гэты напрамак асабіста. Насельніцтву прапануем 14 відаў. Найбольшым попытам карыстаюцца некалькі. Найперш капанне вадаёмаў. Яшчэ нядаўна толькі сельскія жыхары стваралі надзейныя ўласныя крыніцы для водазабеспячэння дамашняй жывёлы. Апошнім часам копанкі, саджалкі, пруды мяняюць сваё прызначэнне. Становяцца дэкаратыўнымі аб'ектамі добраўпарадкавання сядзіб, двароў, і не толькі ў сельскай мясцовасці. І цяпер маем некалькі заказаў.


Жыхары гарадоў і вёсак працягваюць наводзіць парадкі, будуюць, рамантуюць і рэканструююць жыллё. Таму не прастойвае без заказаў наша дрэваапрацоўка, піларама. А там, дзе перавозка драўніны і лесаматэрыялаў, патрэбны аўтакран і адпаведная тэхніка. Прапануем таксама дастаўку раствору аўтабетоназмешвальнікам, так званым міксерам.


Рэкламу сваіх паслуг рэгулярна размяшчаем у раённай газеце. Тым больш здзіўляе некаторых заказчыкаў, што яны ў нас больш танныя, чым у прыватнікаў. Напрыклад, дастаўка пяску ці гравію, пясчана-жвіравай сумесі. Выканаем зварныя і такарныя работы. З вясны выдзелім тэхніку для апрацоўкі агародаў.
Такім чынам, мацуем сувязі не толькі з арганізацыямі, але і з насельніцтвам.

У тэму
Выконваючы сакратар рэгіянальнага аддзялення абласнога Саюза наймальнікаў Віктар ПАЛЯК:
— Дзейнасць нашага рэгіянальнага аддзялення наймальнікаў, якое на грамадскіх пачатках узначальвае Уладзімір Нікалаёнак, не заўсёды патрабуе рэкламы, бо належыць да далікатнай сферы наладжвання асабістых кантактаў паміж кіраўнікамі, з якіх нярэдка пачынаюцца вытворчыя адносіны паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі. Сумесны ўдзел у нарадах у Новалукомлі, Наваполацку і іншых гарадах паказаў, што Уладзімір Пятровіч валодае майстэрствам устанаўліваць дзелавыя і чалавечыя стасункі. Гэта дазваляла знаходзіць непасрэдна для меліяратараў новыя аб'екты.


Мала хто ведае, што наша рэгіянальнае аддзяленне мае дачыненне да арганізацыі вучобы спецыялістаў прадпрыемстваў і ўстаноў. Нядаўна такая вучоба прысвячалася заканадаўчым аспектам выяўлення карупцыйных праяўленняў. Паглыбленае вывучэнне заканадаўства прадоўжыцца.


Мне асабліва падабаецца канкрэтнасць Уладзіміра Пятровіча як кіраўніка: паабяцаў — будзе зроблена.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта