Авторизация
 

Добра працуе брыгада Яўгена Мулярчыкаса на міёрскіх аб'ектах

 Днямі ў райцэнтры закончыўся рамонт жылога двухпавярховага  дома №15 на вуліцы Кастрычніцкай. На аб'екце былі заняты дзве брыгады фірмы "Капіталдрэўпрадукт". Пра адну з іх з захапленнем расказваў жыхар дома, ветэран працы і былы вадзіцель рэдакцыі Раман Лагун. 

Старанны калектыў з пяці чалавек не ведаў перакураў. Рабілі дах. Паступова здымалі стары шыфер, мянялі пад ім кроквы і абрашотку. Усё знаходзілася пад плёнкай, таму нярэдкія дажджы непрыемнасцяў жыхарам не прынеслі. Ужо потым укладвалі новую металачарапіцу.
І ўсё ж аднойчы ў кватэры Рамана Лёнгінавіча ў адным з пакояў закапала са столі. Будаўнікі адразу кінуліся шукаць прычыну. Хутка высветлілі, што вінавата старая парапетная пліта з няправільным нахілам. На яе ў час завеі намяло снегу, пры таянні вада пацякла ў жыллё. Але той выпадак не сапсаваў станоўчае ўражанне гаспадароў пра належную працу рамонтнікаў.


Як высветлілася, размова ішла пра брыгаду Яўгена Мулярчыкаса. Ён на будоўлях 17 гадоў, заняўся гэтай справай пасля службы ў арміі. Асвоіў бетонныя, цяслярныя, мулярныя, дахавыя і іншыя работы. Працаваў у мясцовай будаўнічай арганізацыі, ездзіў на заробкі ў Расію. Вось ужо трэці год у міёрскай фірме. Браслаўчанін штодзень дабіраецца да нас з суседняга райцэнтра са сваімі землякамі. Гэта Аляксандр Карашкоў, Анатоль Жукоўскі, Леанід Бялевіч і Сяргей Пялецкі. Сітуацыю тлумачыць проста: ездзім туды, дзе ёсць работа.
А што трэба, каб працаваць з імпэтам і якасна? У адказ прагучала: "Трэба зацікавіць заробкам".


Адразу пасля аднаўлення даху на жылым доме брыгада Яўгена Мулярчыкаса прыступіла да кладкі перагародак у гаспадарчым корпусе новай цэнтральнай раённай бальніцы.


Дарэчы, на гэтым жа доме №15 па Кастрычніцкай рамонтныя работы выконвала брыгада Валерыя Мілашэвіча з шасці чалавек. Яна абнавіла фасад і цокаль, замяніла вокны і дзверы ў кватэрах, зрабіла адмостку. Са слоў Валерыя Іванавіча прафесіяналізм у рабоце праявілі яго падначаленыя Сяргей Пачопка і Андрэй Гацулюк, а старанне і адказнасць — Уладзімір Бялевіч, Павел Букіс і Дзмітрый Анашка. Апошнім часам яны рабілі па заяўках жыхароў металапрофільныя агароджы балконаў. На фоне шэра-бежавых сцен чырвоны "профіль" асабліва яркі. 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 666
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 819
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 467
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 271
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 650
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 373
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 671
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 октября 2018
Василий, Владимир, Дмитрий, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тихон, Вероника, Яков

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта