Авторизация
 

На пошце ў Дзісне прапануюць

 Навагоднімі ўпрыгожаннямі і падарункамі запоўнены не толькі паліцы магазінаў. У аддзяленнях паштовай сувязі таксама прывабны святочны асартымент. Стракатыя паштоўкі, салодкія цукеркі, перакідныя календары, елачныя ўпрыгожанні і нават кансерваваны гарошак для "Аліўе" прапануюць на пошце ў Дзісне. 

КІРМАШ навагодніх паштовак разгарнулі з сярэдзіны лістапада. Выбар шырокі — каля сарака разнавіднасцей.
— Паштоўкі застаюцца запатрабаванымі. Нават актыўныя карыстальнікі інтэрнэту выбіраюць рэальныя віншаванні замест віртуальных, — расказвае начальнік аддзялення Таццяна Гілеп. — Асартымент навагодняй прадукцыі прадумваем загадзя. Каб нашы наведвальнікі маглі рыхтавацца да свята без мітусні.


ХУТКА разбіраюць 600-грамовыя салодкія падарункі ў яркіх каробках з загадкамі, гульнёй і віншаваннем. Цікавае афармленне ласункаў і даступная цана ў 6 рублёў 17 капеек пакупнікам па душы і па кашальку.


У пачатку снежня паступілі ў продаж дожджык і елачныя шары, бенгальскія агні, хлапушкі. За попыт паштавікі спакойныя. У мінулым годзе распрадалі ўвесь навагодні тавар.


ПРЫМАЮЦЬ заяўкі на паслугу "Віншаванне Дзеда Мароза". Яна прадстаўлена ў двух варыянтах: пісьмо і падарунак. Пісьмо — гэта маляўнічая паштоўка з віншаваннем, набор вітражных налепак і размалёвак-арыгамі. У падарунак уваходзіць усё вышэйпералічанае плюс мяккая цацка йоркшырскага тэр'ера. Адпраўленне даставяць у любы населены пункт Беларусі. Заяўкі прымаюцца да 23 снежня. У Дзісне ўжо заказалі чатыры падарункі і два пісьмы.


НАВАГОДНІЯ скідкі дзейнічаюць у паштовым інтэрнэт-магазіне shop.belpost. by. Дастаткова пагартаць каталог і выбраць падарунак, які дашлюць у аддзяленне сувязі.


Дзісенскія паштавікі карыстаюцца простым правілам: тавар трэба прапаноўваць. Як паказвае практыка, метад дзейсны. Тым больш напярэдадні Новага года. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 567
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 74 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 42 264
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 928
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 648
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 521
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 506
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2019
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2019
Александр, Алексей, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта